Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi Пры лiчэбнiках два, дзве, тры, чатыры назоўнiкi, прыметнiкi, дзеепрыметнiкi, парадкавыя лiчэбнiкi, займеннiкi ўжываюцца ў назоўным склоне множнага лiку: два газетныя экземпляры, тры мае сястры. Пры колькасных лiчэбнiках ад пяцi i далей назоўнiкi ўжываюцца ў родным склоне множнага лiку: пяць кнiг, дваццаць гадоў. Пры дробавых лiчэбнiках назоўнiкi маюць форму роднага склону адзiночнага лiку: дзве пятыя дарогi, пяць восьмых метра, паўтары тоны. Прааналiзуйце i запомнiце: Н. – дзве трэцiя дарог i , паўтара метра Р. – дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метра Д. – дзвюм трэцiм дарогi, паўтара метрам В. =Н. Т. – дзвюма трэцiмi дарогi, паўтара метрамi М. – аб дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метрах Зборныя лiчэбнiкi ўжываюцца з 1) множналiкавымi назоўнiкамi: двое сутак, трое штаноў; 2) назвамi маладых iстот: трое дзяцей, чацвёра парасят; 3) назоўнiкамi i асабовымi займеннiкамi, якiя абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое студэнтаў; 4) са словамi людзi, конi, гусi, свiннi: двое гусей, трое коней, дзявяцера чалавек. Пры абазначэннi адлегласцi лiчэбнiк ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнiкам за: за два крокi, за дзвесце метраў, за пяць кiламетраў. Для выражэння прыблiзнай колькасцi выкарыстоўваюцца: а) адваротны парадак слоў: метраў пяць, кiламетры чатыры; б) два лiчэбнiкi: тры-чатыры метры, пяць-шэсць дзён; в) прыназоўнiкi пад, з, за, каля ў спалучэннi з формай пэўнага склону: яму пад семдзесят, каля двух метраў, дзён з пяць, днi за тры. Пры абазначэннi часу лiчэбнiк ужываецца з прыназоўнiкам а: а пятай гадзiне, а палове на шостую. Парадкавыя лiчэбнiкi, якiя ў спалучэннi з назоўнiкам абазначаюць дату, ужываюцца ў форме роднага склону: першага верасня, дваццаць пятага сакавiка. У назве свята лiчэбнiк мае форму назоўнага склону: Першае мая, Восьмае сакавiка.
Скланенне i правапiс займеннiкаў Прааналiзуйце i запомнiце: Н. – я, ты, яна, свой, свая, хто, што, чый, колькi Р. – мяне, цябе, яе, свайго, сваёй, каго, чаго, чыйго, колькiх Д. – мне, табе, ёй, свайму, сваёй, каму, чаму, чыйму, колькiм В. – мяне, цябе, яе, свой або свайго, сваю, каго, што, чый або чыйго, колькi або колькіх Т. – мной(мною), табой(табою), сваiм, сваёй(сваёю), кiм, чым, чыiм, колькiмi М. – (аб, аба) мне, табе, ёй, сваiм, сваёй, кiм, чым, чыiм, колькiх
Н. – сам ы, сам, --- Р. – сам ага, сам ога, с я бе Д. – сам аму, сам ому, с а бе В. – сам ы або сам ага, сам ога, с я бе Т. – сам ым, сам iм, с а бой(сабою) М. – аб сам ым, сам iм, с а бе Рознiца ў напiсаннi словазлучэнняў не хто iншы – нiхто iншы; не што iншае – нiшто iншае тлумачыцца асаблiвасцямi ў iх значэннi. З часцiцай не гэтыя спалучэннi маюць значэнне супрацьпастаўлення: Гэта быў не хто iншы, як мой бацька. Чалавека цiкавiла не што iншае, як мясцовыя звычаi. У хату ўвайшоў Пятрусь, а не хто iншы. Адмоўныя займеннiкi ў падобных спалучэннях ужываюцца ў сказах, дзе ўжо ёсць адмоўе: Нiхто iншы не мог дапамагчы. Нiшто iншае яго не цiкавiла.
Правапiс асабовых канчаткаў i суфiксаў дзеясловаў
Змяненне дзеясловаў па асобах i лiках называецца спражэннем. У залежнасцi ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца першае i другое спражэннi. Спражэнне можна вызначыць па iнфiнiтыве: да 2-га спражэння адносяцца: а)дзеясловы на –iць, -ыць (акрамя аднаскладовых: жыць, шыць ): любiць, касiць, смажыць; б) дзеясловы на – ець ( акрамя хацець ), калі е выпадае ў 1-ай асобе адзіночнага ліку: вярцець – я вярчу, ненавідзець – я ненавіджу (параўнайце: чарн е ць – я чарн е ю, бял е ць – я бял е ю – І спражэнне); в) а таксама гнаць, залежаць, належаць, дрыжаць, баяцца, спаць, стаяць, ляжаць, маўчаць, глядзець.
Усе астатнiя дзеясловы адносяцца да 1-га спражэння: хацець, шыць, чытаць. Канчаткі дзеясловаў І і ІІ спражэнняў
Правапiс галосных у канчатках дзеясловаў 1-га спражэння залежыць ад асновы i месца нацiску: а) пасля зацвярдзелых зычных у форме 1 асобы множнага ліку пад нацiскам пiшуцца галосныя о, э: бяр о м, бяр э ш, сяч о м, сяч э ш; не пад нацiскам – а: каж а м, пiш а м, каж а це, пiш а це; б)пасля мяккiх зычных i пасля галосных у форме 1-ай асобы множнага лiку пад нацiскам пiшацца ё: цвiц ё м, вядз ё м; не пад нацiскам – е: се е м, дрэмл е м; в)у форме 2-ой асобы множнага лiку ў першым пераднацiскным складзе пiшацца лiтара я: жыв я це, iрв я це, цвiц я це. Каб не памылiцца ў напiсаннi гэтай формы, небходна спачатку паставiць дзеяслоў у 1-ай асобе множнага лiку, дзе выразна праяўляецца нацiскны i ненацiскны канчатак: вяз ё м – вез я це, мы е м – мы е це. Трэба адрознiваць канчаткi дзеясловаў 1-ай i 2-ой асобы множнага лiку абвеснага i загаднага ладу: бяром, жывём, бяжым, бераце, жывяце, бежыце – абвесны лад ; бярэм, жывем, бяжым, бярыце, жывiце, бяжыце – загадны лад. Увага: дзеясловы бегчы, есцi, даць адносяцца да рознаспрагальных: я – бягу, ем, дам; ты – бяжыш, ясi, дасi; ён – бяжыць, есць, дасць; мы – бяжым, ямо (ядзiм), дамо (дадзiм); вы – бежыце, ясце, дасце; яны – бягуць, ядуць, дадуць. Напiсанне суфiксаў –ава-, -ява-, -ва- ў дзеясловах залежыць ад таго, на што заканчваецца дзеяслоў у форме 1-ай асобы адзiночнага лiку: калi на –ую, -юю, то ў неазначальнай форме i ў прошлым часе пiшуцца суфiксы –ава-, -ява-: святкую – святкаваць, святкаваў, малюю – маляваць, маляваў; калi на –ваю, то суфiкс –ва: загадваю – загадваць, загадваў, пераконваю – пераконваць, пераконваў. Суфiксы –iва-, -ыва- пiшуцца пасля збегу зычных, апошнiмi з якiх бываюць л, н, р: падтрымлiваць, праветрываць. Калi iнфiнiтыў закончанага трывання на –iць мае папярэднi галосны, то ў незакончаным трываннi перад суфiксам –ва- замест i пiшацца й: супакоiць – супакойваць, прыклеiць – прыклейваць.
У прыставачных дзеясловах, калi нацiск падае на склад перад суфiксам –ва-, захоўваецца цi аднаўляецца нацiскное о: падскочыць – падскокваць, адпрасiцца – адпрошвацца. Перад суфiксамi прошлага часу –л-, -ў- захоўваюцца галосныя, якiя ўжываюцца перад –ць у iнфiнiтыве: належ а ць – належ а ў, належ а ла, дагледз е ць – дагледз е ў, дагледз е ла. Параўнайце: кнiга належ ы ць брату, сястра дагледз i ць дзiця – формы 3-яй асобы адзiночнага лiку цяперашняга часу.
Дзеепрыметнiк i дзеепрыслоўе: утварэнне, ужыванне, пераклад
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|