Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэставае заданне № 1.




1. Якую плошчу займае тэрыторыя Беларусі? ________________________________

 

2. Назавіце аўтара карты Вялікага Княства Літоўскага, якая была найбольш дакладнай на працягу XYII ст.

А). Пталемей, Б). Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка), В). Рыццы Занноні, Г). І. Хадзько,

Д). К. І. Тэннер.

 

3. Хто з’яўляецца заснавальнікам навуковай школы геолагаў-чацвярцічнікаў, якая дзейнічае з даваеннага этапу?

А). П. А. Туткоўскі, Б), М. Ф. Бліадуха, В). А. І. Кайгарадаў, Г). Я. Н. Афанасьеў, Д). М. М. Цапенка, Е). А. А. Смоліч, Ж). В. П. Якушка, З). В. А. Дзяменцьеў.

 

4. Якія па ўзросту магматычныя і метамарфічныя пароды ўваходзяць у склад крышталічнага фундаменту?

1. верхняга архею, 2. верхняга палеазою, 3. верхняга пратэразою, 4. кайназою, 5. мезазою, 6. ніжняга архею, 7. ніжняга палеазою, 8. ніжняга пратэразою.

 

5. Якія структуры II парадку, з пералічаных, адносяцца да Аршанскай упадзіны?

1. Бабруйскі пахаваны выступ, 2. Брагінска-Лоеўская седлавіна, 3. Віцебская мульда, 4. Грамячскі пахаваны выступ, 5. Клінцоўскі грабен, 6. Магілёўская мульда, 7. Цантральна-Аршанскі горст, 8. Чэрвеньская структурная затока.

 

6. Часткай якой седлавіны з’яўляецца Мікашэвічска-Жыткавічскі выступ?

1. Палескай, 2. Латвійскай, 3. Жлобінскай, 4. Брагінска-Лоеўскай.

 

7. З якога боку наступала мора на тэрыторыю Беларусі ў дэвоне?

1. захад, 2. усход, 3. поўнач, 4. поўдзень.

 

8. Якой максімальнай магутнасці дасягаюць адклады антрапагена?

1. 20 м, 2. 45 м, 3. 70 м, 4. 85 м, 5. 135 м, 6. 180 м.

 

9. Якое зледзяненне было максімальным на тэрыторыі Беларусі?

1. бярэзінскае, 2. дняпроўскае, 3. нараўскае (беларускае), 4. паазёрскае, 5. сожскае.

 

10. Якія карысныя выкапні з пералічаных прыстасаваны пераважна да крышталічнага фундамента?

1. нафта, 2. жалезныя руды, 3. баксіт-даўсанітавыя руды, 4. руды рэдкіх металаў і рэдказямельных элементаў, 5. каменныя солі, 6. гаручыя сланцы, 7. фасфарыты, 8.

будаўнічы камень.

 

11. З пералічаных ніжэй выдзеліце радовішчы гаручых сланцаў?

1. Брынеўскае, 2. Петрыкаўскае, 3. Асташкавічскае, 4. Любанскае, 5. Мазырскае, 6. Старобінскае, 7. Тураўскае, 8. Акалоўскае.

 

12. З пералічаных ніжэй выдзеліце радовішчы каменных соляў?

1. Брынеўскае, 2. Петрыкаўскае, 3. Давыдаўскае, 4. Любанскае, 5. Мазырскае, 6. Старобінскае, 7. Тураўскае, 8. Акалоўскае.

 

13. Назавіце сярэднюю вышыню тэрыторыі Беларусі над узроўнем мора. ______________

14. Якія групы рэльефу адносяцца да эндагеннага класу?

1. аквальная, 2. біягенная, 3. гляцыяльная, 4. гравітацыйная, 5. крыягенная, 6. тэктанагенная, 7. тэхнагенная, 8. эолавая.

 

15. Якія геамарфалагічныя працэсы адыгралі вядучую ролю пры ўтварэнні марэнных раўнін?

1. акумулятыўная дзейнасць ледавікоў, 2. гравітацыйныя, 3. карставыя, 4. дзейнасць ветру, 5. дзейнасць талых ледніковых водаў, 6. крыягенныя, 7. фітагенныя.

 

16. Як называюцца буйныя формы зямной паверхні, утвораныя экзагеннымі працэсамі?

1. морфаскульптуры, 2. морфаструктуры.

 

17. Пераважна які генэзіс мае Заборская раўніна?

1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.

 

18. Якія 2 фактары аказваюць найбольшы ўплыў на колькасць паступаючай сонечнай радыяцыі ў Беларусі?

1. атмасферны ціск, 2. атмасферная цыркуляцыя, 3. вільготнасць паветра, 4. вугал падзення сонечных прамянёў, 5. колькасць ападкаў, 6. працягласць дня, 7. тэмпература паветра.

 

19. Якія вятры пераважаюць на тэрыторыі Беларусі зімой?

1. паўночна-заходнія і заходнія, 2. паўночныя, 3. паўночна-усходнія і усходнія, 4. усходнія, 5. паўднёва-усходнія і усходнія, 6. паўднёвыя, 7. паўднёва-заходнія і заходнія.

 

20. Які месяц у Беларусі самы халодны па сярэднесутачных тэмпературах?

1. кастрычнік, 2. лістапад, 3. снежань, 4 студзень, 5. люты, 6. сакавік.

 

21. Якая працягласць вегетацыйнага перыяду (з t > 5o C) характэрна для паўднёва-заходніх раёнаў Беларусі?

1. 160-169 дней, 2. 170-179 дней, 3. 180-189 дней, 4. 190-199 дней, 5. 200-209 дней, 6. 210-219 дней, 7. 220-229 дней, 8. 230-239 дней.

 

22. У межах якога араграфічнага аб’екта Беларусі выпадае найбольшая колькасць ападкаў?

1. Ашмянскае ўзвышша, 2. Аршана-Магілёўская раўніна, 3. Гродзенскае ўзвышша, 4. Мінскае ўзвышша, 5. Навагрудскае ўзвышша, 6. Палесская нізіна, 7. Полацкая нізіна, 8. Прыбугская раўніна.

 

23. Якая частка тэрыторыі Беларусі адносіцца да басейна Балтыйскага мора?

1. 36 %, 2. 42 %, 3. 48 %, 4. 58 %, 5. 64 %, 6. 70 %, 7. 76 %.

 

24. Які тып жыўлення пераважае ў рэк сістэмы Нёмана?

1. грунтовы, 2. дажджавы, 3. ледніковы, 4. снегавы.

 

25. Якія з пералічаных каналаў, альбо водных сістэм пабудаваны нядаўна для водазабяспячэння буйнога прамысловага цэнтра і ў транспартных мэтах?

1. Агінскі, 2. Аўгустоўскі, 3. Бярэзінская водная сістэма, 4. Дняпроўска-Бугскі, 5. Мінска-Вілейская водная сістэма, 6. Мікашэвічскі.

 

26. Пералічыце 5 найбольш буйных па плошчы азер Беларусі.

 

27. Да якога генетычныга тыпу азер адносіцца возера Нарач? ________

 

28. Пералічыце асноўныя фактары глебаўтварэння, характэрныя для Беларусі ____________________

 

29. Які тып тарфяна-балотных глеб атрымаў большае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі? ____________________________________________

 

30. Якое ўтрыманне гумусу характэрна для бурых лясных глеб?

1. да 1%, 2. 1-2 %, 3. 2-3 %, 4. 3-6 %, 5. 7-15 %.

 

31. На якія 2 асноўныя групы падзяляюцца лугі? __________________

 

32. Колькі відаў вышэйшых сасудзістых раслін уваходзіць у склад флоры Беларусі?

1. больш 7000, 2. 2232, 3. 1680, 4. 477, 5. 435, 6. 27.

 

33. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны дубовыя лясы?

1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.

 

34. Пералічыце асноўныя фауністычныя комплексы Беларусі. ________________________

 

35. Пералічыце запаведнікі Беларусі. ______________________________________________

 

 

      Загадчык

 кафедрай геаэкалогіі                                                                        А. М. Вітчанка

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...