Тэставае заданне № 10.
⇐ ПредыдущаяСтр 10 из 10 1. Назавіце асноўную мэту Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам І. Жылінскага _____________________________________________________________________________
2. Хто з’яўляецца аўтарам першага падручніка па геаграфіі Беларусі? А). Г. П. Гельмерсен, Б). А. А. Смоліч, В). А. П. Карпінскі, Г). І. І. Жылінскі, Д). А. Б. Місуна.
3. Хто з’яўляецца аўтарам сучаснага геабатанічнага раянавання тэрыторыі Беларусі? А). А. І. Кайгарадаў, Б). В. А. Дзяменцьеў, В). А. Х. Шкляр, Г). А. В. Матвеяў, Д). Г. І. Марцынкевіч, Е). І. Д. Юркевіч.
4. Каля якога населеннага пункта пароды крышталічнага фундаменту выходзяць на дзённую паверхню? 1. Бабруйск, 2. Глушкавічы, 3. Жыткавічы, 4. Акалова, 5. Навасёлкі, 6. Старобін.
5. Якія адмоўныя тэктанічныя структуры аддзяляе Палесская седлавіна? 1. Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Прыпяцкі прагін, 2. Прыпяцкі прагін і Аршанскую ўпадзіну, 3. Прыпяцкі прагін і Дняпроўска-Данецкі прагін, 4. Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Аршанскую ўпадзіну.
6. Адклады якога перыяду маюць максімальную магутнасць у платформавым чахле? 1. рыфей, 2. венд, 3. кембрый, 4. сілур, 5. дэвон, 6. карбон, 7. мел, 8. палеаген.
7. У якім перыядзе мора канчаткова адступіла з тэрыторыі Беларусі? 1. кембрый, 2. сілур, 3. дэвон, 4. карбон, 5. юра, 6. мел, 7. палеаген, 8. неаген.
8. Калі тэрыторыю Беларусі альбо яе частку пакрываў паазёрскі ляднік? 1. 560-480 тыс. гадоў назад, 2. 480-460 тыс. гадоў назад, 3. 460-320 тыс. гадоў назад, 4. 320-250 тыс. гадоў назад, 5. 250-220 тыс. гадоў назад, 6. 220-110 тыс. гадоў назад, 7. 110-95 тыс. гадоў назад, 8. 95-11 тыс. гадоў назад.
9. Які гарызонт антрапагена адносіцца да прадледнікоўя і сфарміраваўся перад першым зледзяненнем? 1. александрыйскі, 2. бярэзінскі, 3. брэсцкі, 4. дняпроўскі, 5. муравінскі, 6. паазёрскі, 7. налібокскі, 8. галацэн.
10. Да якой тэктанічнай структуры прыстасаваны радовішчы гаручых сланцаў у Беларусі? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.
11. Да якіх адкладаў па ўзросту прыстасаваны радовішчы калійных соляў? 1. рыфей, 2. венд, 3. сілур, 4. дэвон, 5. карбон, 6. трыас, 7. юра, 8. мел.
12. З пералічаных ніжэй выдзеліце асноўныя радовішчы фармовачных пяскоў? 1. Лоеўскае, 2. Жлобінскае, 3. Руба, 4. Жыткавічскае, 5. Дыабазавае, 6. Гарадное, 7. Леніно, 8. Чэтверня.
13. Як называюцца буйныя формы зямной паверхні, утвораныя эндагеннымі працэсамі? 1. морфаскульптуры, 2. морфаструктуры.
14. Якія 2 таксанамічныя адзінкі класіфікацыі рэльефу Беларусі вылучаюцца па асаблівасцях дзейнасці тых ці іншых рэльефаўтвараючых працэсаў? 1. група, 2. клас, 3. падтып, 4. тып, 5. форма
15. Якія характарыстыкі і формы рэльефу больш характэрны для канечна-марэнных град паазерскага ўзросту? 1. азерныя катлавіны, 2. адсутнасць дробных формаў, 3. ярава-балачная сетка, 4. распрацаваныя рачныя даліны, 5. большая глыбіня расчлянення рэльефу, 6. лепшая захаванасць першасных формаў, 7. большая крутасць схілаў, 8. большае праяўленне працэсаў дэнудацыі і саліфлюкцыі.
16. Якая адзінка геамарфалагічнага раянавання (па Мацвееву А. В. ) выдзяляецца па тэктанічных асаблівасцях, выражаных у рэльефе? 1. вобласць, 2. падвобласць, 3. раён.
17. Пераважна які генэзіс мае Лельчыцкая раўніна? 1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.
18. На працягу якога перыяду ў паўднёвай частцы Беларусі адмоўны радыяцыйны баланс? 1. на працягу года, 2. з верасня па красавік, 3. з кастрычніка па сакавік, 4. з лістапада па сакавік, 5. з лістапада па люты, 6. з лістапада па студзень, 7. з снежня па люты, 8. з снежня па студзень.
19. Якая сярэдняя тэмпература паветра характэрна для паўднёвых раёнаў Беларусі ў ліпені? 1. каля + 13о С, 2. каля + 15о С, 3. каля + 17о С, 4. каля + 18о С, 5. каля + 19о С, 6. каля + 21о С, 7. каля + 22о С, 8. каля + 24о С.
20. Якая працягласць вегетацыйнага перыяду (з t > 5o C) характэрна для паўночна-усходніх раёнаў Беларусі? 1. 160-169 дней, 2. 170-179 дней, 3. 180-189 дней, 4. 190-199 дней, 5. 200-209 дней, 6. 210-219 дней, 7. 220-229 дней, 8. 230-239 дней.
21. Колькі ападкаў выпадае на буйнейшых узвышшах Беларусі? 1. 200-300 мм, 2. 300-400 мм, 3. 400-500 мм, 4. 500-600 мм, 5. 600-700 мм, 6. 700-800 мм, 7. 800-900 мм, 8. 900-1000 мм.
22. Якія паказчыкі з пералічаных ляглі ў аснову агракліматычнага раянавання Беларусі? 1. атмасферны ціск, 2. адносная вільготнасць паветра, 3. сумы актыўных тэмператур больш за 10о С, 4. каэфіцыент увільгатнення па Іванову, 5. воблачнасць, 6. працягласць перыяду з тэмпературай вышэй 5о С, 7. хуткасць ветра, 8. гадавая сумарная радыяцыя.
23. Які тып жыўлення пераважае ў рэк сістэмы Заходняй Дзвіны? 1. грунтовы, 2. дажджавы, 3. ледніковы, 4. снегавы.
24. Якая сярэдняя працягласць разводдзя характэрна для буйных рэк Беларусі? 1. 0, 5-1, 5 мес., 2. 1, 5-2, 5 мес., 3. 2, 5-3, 5 мес., 4. 3, 5-4, 5 мес., 5. 5, 5-6, 5 мес., 6. 6, 5-7, 5 мес.
25. Для рэк якога з пералічаных раёнаў характэрна найбольшая мутнасць рэк? 1. Верхнедняпроўскі, 2. Вілейскі, 3. Заходне-Дзвінскі, 4. Нёманскі, 5. Прыпяцкі, 6. Цэнтральнабярэзінскі.
26. Які тып катлавін характэрны для возера Чырвонае? ____________________
27. Якія паказчыкі пакладзены ў аснову генетычнай класіфікацыі азер? _____________-
28. У якім рэгіёне Беларусі сустракаюцца карбанатна-саланчаковыя глебы? 1. Палесская нізіна, 2. Полацкая нізіна, 3. Нёманская нізіна, 4. Мінскае ўзвышша, 5. Аршана-Магілёўская раўніна, 6. Цэнтральнабярэзінская раўніна.
29. Якую колькасць гумусу пераважна ўтрымліваюць падзолістыя глебы? 1. да 1%, 2. 1-2 %, 3. 2-3 %, 4. 3-6 %, 5. 7-15 %.
30. На якія групы па механічнаму складу падзяляюцца глебаўтваральныя пароды Беларусі?
31. Якая хвойная парода з’яўляецца занальнай ва ўмовах Беларусі? ________________
32. Якая парода дрэў займае другое месца па распаўсюджанню у лясах Беларусі? ________
33. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны нізінныя балоты? 1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.
34. З пералічаных ніжэй выдзеліце жывёл, якія былі акліматызаваны ў Беларусі? 1. амерыканская норка, 2. барсук, 3. буры мядзведзь, 4. янот-паласкун, 5. лось, 6. янотападобны сабака, 7. андатра, 8. рысь.
35. Які нацыянальны парк плануецца стварыць на Магілёўшчыне?
Загадчык кафедрай геаэкалогіі А. М. Вітчанка
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|