Тэставае заданне № 7.
1. Хто з кіраўнікоў Акадэмічнай экспедыцыі даследаваў заходнія і цантральныя раены Беларусі ў канцы XYIII ст.? ______________________________________________________
2. 2. Хто з удзельнікаў Заходняй экспедыцыі праводзіў кліматычныя даследаванні Палесся? А). Я. У. Апокаў, Б). Г. І. Танфільеў, В). В. В. Дакучаеў, Г). А. І. Ваейкаў, Д). І. І. Жылінскі.
3. Хто з’яўляецца аўтарам сучаснага агракліматычнага раянавання тэрыторыі Беларусі? А). А. І. Кайгарадаў, Б). В. А. Дзяменцьеў, В). А. Х. Шкляр, Г). А. В. Матвеяў, Д). Г. І. Марцынкевіч, Е). І. Д. Юркевіч.
4. Якая дадатная тэктанічная структура займае найбольшую плошчу ў межах Беларусі? 1. Беларуская антэкліза, 2. Варонежская антэкліза, 3. Украінскі шчыт.
5. Якая тэктанічная структура Беларусі характарызуецца найбольш складанай будовай, вялікай колькасцю горстаў, грабенаў, пахаваных выступаў, лакальных структур? 1. Балтыйская сінекліза, 2. Беларуская антэкліза, 3. Аршанская ўпадзіна, 4. Маскоўская сінекліза, 5. Латвійская седлавіна, 6. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 7. Палеская седлавіна, 8. Прыпяцкі прагін.
6. У межах якіх тэктанічных структур распаўсюджаны адклады ардовікскай сістэмы? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.
7. Адклады якога перыяду мезазою маюць максімальнае распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі? 1. трыяс, 2. юра, 3. мел.
8. Калі тэрыторыю Беларусі альбо яе частку пакрываў бярэзінскі ляднік? 1. 600-560 тыс. гадоў назад, 2. 560-480 тыс. гадоў назад, 3. 480-460 тыс. гадоў назад, 4. 460-320 тыс. гадоў назад, 5. 320-250 тыс. гадоў назад, 6. 250-220 тыс. гадоў назад, 7. 220-110 тыс. гадоў назад, 8. 110-95 тыс. гадоў назад.
9. Якое міжледнікоўе раздзяляе дняпроўскае і сожскае зледзяненні? 1. александрыйскае, 2. муравінскае, 3. налібокскае, 4. шклоўскае.
10. Да якіх адкладаў па ўзросту прыстасаваны радовішчы нафты? 1. рыфей, 2. венд, 3. сілур, 4. дэвон, 5. карбон, 6. трыас, 7. юра, 8. мел.
11. Да якой тэктанічнай структуры прыстасаваны радовішчы баксіт-даўсанітавых руд ў Беларусі? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.
12. Да якіх адкладаў па ўзросту прыстасаваны радовішчы мелу і мергелю? 1. рыфей, 2. венд, 3. сілур, 4. дэвон, 5. карбон, 6. трыас, 7. юра, 8. мел.
13. Якая гушчыня расчлянення рэльефа найбольш характэрна для нізін? 1. 0–0, 2 км/км2, 2. 0, 3–0, 5 км/км2, 3. 0, 5–1, 0 км/км2, 4. 1, 0–2, 0 км/км2, 5. 2, 0–5, 0 км/км2, 6. 5, 0–10, 0 км/км2, 7. 10, 0–20, 0 км/км2, 8. 20, 0–40, 0 км/км2.
14. Які тып морфаскульптуры атрымаў максімальнае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі? 1. аквальная (воднагенетычная), 2. антрапагенная, 3. ледавіковая.
15. Якія тыпы рэльефу Беларусі, з пералічаных адносяцца да эолавай групы? 1. азерны, 2. азерна-алювіяльны, 3. лесавідных раўнін, 4. леднікова-акумулятыўны, 5. перавеяных эолавых утварэнняў, 6. тэрмакарставы, 7. фітагенны, 8. флювіягляцыяльны.
16. Якія адзінкі геамарфалагічнага раянавання выдзяляліся ў схеме прапанаванай Л. М. Вазнячуком? 1. вобласць, 2. зона, 3. падзона, 4. падвоблаць, 5. правінцыя, 6. раён.
17. Пераважна які генэзіс мае Воранаўская раўніна? 1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.
18. Якую долю ў гадавой сумарнай радыяцыі складае прамая ў летнія месяцы? 1. 30-40 %, 2. 40-50 %, 3. 50-60 %, 4. 60-70 %, 5. 70-80 %, 6. 80-90 %, 7. 90-100 %.
19. Якая сярэдняя тэмпература паветра характэрна для паўночна-усходніх раёнаў Беларусі ў студзені?
1. каля - 10о С, 2. каля – 8, 5о С, 3. каля - 6о С, 4. каля - 4о С, 5. каля - 1, 5о С, 6. каля 0о С, 7. каля + 2, 5о С, 8. каля + 4о С.
20. Калі на паўднёвым-захадзе Беларусі сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз 0о С у перыяд спаду тэмпературы? 1. апошняя дэкада верасня, 2. першая дэкада кастрычніка, 3. другая дэкада кастрычніка, 4. трэцяя дэкада кастрычніка, 5. першая дэкада лістапада, 6. другая дэкада лістапада, 7. трэцяя дэкада лістапада, 8. першая дэкада снежня. 21. Дзе на тэрыторыі Беларусі часцей назіраюцца туманы? 1. на нізінах, 2. на раўнінах, 3. на ўзвышшах.
22. Якая доля ападкаў выпадае ў выглядзе дажджу? 1. 0 – 20 %, 2. 20 – 40 %, 3. 40 – 60 %, 4. 60 –80 %, 5. 80 – 100 %.
23. З пералічаных ніжэй выдзеліце 4 ракі, якія маюць найбольшую працягласць у межах Беларусі? 1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Дняпро, 4. Заходні Буг, 5. Заходняя Дзвіна, 6. Нёман, 7. Прыпяць, 8. Сож.
24. У якім сезоне года фарміруецца максімальная велічыня сцёку і расход вады ў рэк Беларусі? 1. зіма, 2. вясна, 3. лета, 4. восень.
25. Які з пералічаных каналаў, альбо водная сістэма злучае рэкі сістэмы Нёмана і Віслы? 1. Агінскі, 2. Аўгустоўскі, 3. Бярэзінская водная сістэма, 4. Дняпроўска-Бугскі, 5. Мінска-Вілейская водная сістэма, 6. Мікашэвічскі.
26. Якая колькасць азер выдзяляецца ў Беларусі? _______________
27. Да якога генетычныга тыпу азер адносіцца возера Чырвонае? ________
28. Пералічыце 3 асноўныя працэсы глебаўтварэння, якія праяўляюцца на тэрыторыі Беларусі. _____________________________________________________
29. Якую колькасць гумусу пераважна ўтрымліваюць дзярнова-падзолістыя глебы? 1. да 1%, 2. 1-2 %, 3. 2-3 %, 4. 3-6 %, 5. 7-15 %.
30. У якім рэгіёне Беларусі сустракаюцца ўрадлівыя перагнойна-карбанатныя глебы, якія развіваюцца на старажытнаалювіяльных суглінках? 1. Палесская нізіна, 2. Полацкая нізіна, 3. Нёманская нізіна, 4. Мінскае ўзвышша, 5. Аршана-Магілёўская раўніна, 6. Цэнтральнабярэзінская раўніна.
31. На якія асноўныя 3 групы дзеляцца інтрадуцыраваныя расліны? ________________
32. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны ясянёвыя лясы? 1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.
33. Для якога рэгіёна Беларусі найбольш характэрны поймавыя лугі? 1. Палесская нізіна, 2. Полацкая нізіна, 3. Нарачана-Вілейская нізіна, 4. Мінскае ўзвышша, 5. Аршана-Магілёўская раўніна, 6. Цэнтральнабярэзінская раўніна.
34. Колькі птушак уваходзіць у склад фауны Беларусі? 1. больш 30 000, 2. 462, 3. 307, 4. 74, 5. 58, 6. 13, 7. 7
35. Якія нацыянальныя паркі Беларусі ўтвораны на месцы азёрных груп.
Загадчык кафедрай геаэкалогіі А. М. Вітчанка
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|