Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэставае заданне № 8.




1. Назавіце 4 асноўныя экспедыцыі, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі на 1 этапе?

а) ___________________________                      б) ___________________________

в) ___________________________                     г) ___________________________

 

2. У якім горадзе Беларусі была заснавана першая метэастанцыя ў 1809 г.?

А). Мінск, Б). Гомель, В). Магілеў, Г). Віцебск, Д). Брэст, Е). Горкі.

 

3. Хто з’яўляецца аўтарам сучаснага ландшафтнага раянавання тэрыторыі Беларусі?

А). А. І. Кайгарадаў, Б). В. А. Дзяменцьеў, В). А. Х. Шкляр, Г). А. В. Матвеяў, Д). Г. І. Марцынкевіч, Е). І. Д. Юркевіч.

 

4. Якія структуры II парадку, з пералічаных, адносяцца да Беларускай антэклізы?

1. Бабруйскі пахаваны выступ, 2. Вілейскі пахаваны выступ, 3. Валожынскі грабен, 4. Грамячскі пахаваны выступ, 5. Івацэвічскі пахаваны выступ, 6. Лукаўска-Ратнаўскі горст, 7. Мазурскі пахаваны выступ, 8. Цантральна-Беларускі масіў.

 

5. Якія адмоўныя тэктанічныя структуры аддзяляе Брагінска-Лоеўская седлавіна?

1. Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Прыпяцкі прагін, 2. Прыпяцкі прагін і Аршанскую ўпадзіну, 3. Прыпяцкі прагін і Дняпроўска-Данецкі прагін, 4. Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Аршанскую ўпадзіну.

 

6. З якога перыяду ў складзе платформавага чахла пачалі сустракацца карбанатныя адклады?

1. рыфей, 2. венд, 3. кембрый, 4. ардовік, 5. сілур, 6. дэвон.

 

7. Якая марская трансгрэсія фанеразоя была адной з буйнейшых і ўступала толькі дэвонскай?

1. кембрыйская, 2. ардовікская, 3. сілурыйская, 4. пермская, 5. юрская, 6. мелавая, 7. палеагенавая, 8. неагенавая.

 

8. Калі тэрыторыю Беларусі альбо яе частку пакрываў дняпроўскі ляднік?

1. 600-560 тыс. гадоў назад, 2. 560-480 тыс. гадоў назад, 3. 480-460 тыс. гадоў назад, 4. 460-320 тыс. гадоў назад, 5. 320-250 тыс. гадоў назад, 6. 250-220 тыс. гадоў назад, 7. 220-110 тыс. гадоў назад, 8. 110-95 тыс. гадоў назад.

 

9. Якое міжледнікоўе раздзяляе сожскае і паазёрскае зледзяненні?

1. александрыйскае, 2. муравінскае, 3. налібокскае, 4. шклоўскае.

 

10. Якія гаручыя карысныя выкапні Беларусі здабываюцца на сучасным этапе?

1. буры вугаль, 2. гаручыя сланцы, 3. нафта і газ, 4. торф.

 

11. Да якой тэктанічнай структуры прыстасаваны радовішчы калійных соляў ў Беларусі?

1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.

 

12. З пералічаных ніжэй выдзеліце асноўныя радовішчы шкляных пяскоў?

1. Лоеўскае, 2. Акалоўскае, 3. Руба, 4. Жыткавічскае, 5. Дыабазавае, 6. Гарадное, 7. Леніно, 8. Тураўскае.

 

13. Якая гушчыня расчлянення рэльефа найбольш характэрна для раўнін?

1. 0–0, 2 км/км2, 2. 0, 3–0, 5 км/км2, 3. 0, 5–1, 0 км/км2, 4. 1, 0–2, 0 км/км2, 5. 2, 0–5, 0 км/км2, 6. 5, 0–10, 0 км/км2, 7. 10, 0–20, 0 км/км2, 8. 20, 0–40, 0 км/км2.

 

14. Якая таксанамічная адзінка класіфікацыі рэльефу Беларусі выдзеляецца на падставе вядучага працэсу рэльефаўтварэння (гравітацыя, дзейнасць вод, ледавікоў, ветра і інш. )?

1. група, 2. клас, 3. падтып, 4. тып, 5. форма

 

15. Для якіх канечна-марэнных град характэрна лепшая захаванасць першасных формаў рэльефу?

1. канечна-марэнныя грады паазерскага ўзросту, 2. канечна-марэнныя грады сожскага і дняпроўскага ўзросту.

 

16. Якія адзінкі геамарфалагічнага раянавання выдзяляліся ў схеме прапанаванай А. В. Мацвеевым?

1. вобласць, 2. зона, 3. падзона, 4. падвоблаць, 5. правінцыя, 6. раён.

 

17. Пераважна які генэзіс мае Стаўбцоўская раўніна?

1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.

 

18. Якая велічыня радыяцыйнага балансу характэрна для паўночных раёнаў Беларусі?

1. менш 1500 МДж/м2, 2. 1500-1600 МДж/м2, 3. 1600-1700 МДж/м2, 4. 1700-1800 МДж/м2, 5. больш 1800 МДж/м2.

 

19. Якая сярэдняя тэмпература паветра характэрна для паўднёва-заходніх раёнаў Беларусі ў студзені?

1. каля - 10о С, 2. каля – 8, 5о С, 3. каля - 6о С, 4. каля - 4о С, 5. каля - 1, 5о С, 6. каля 0о С, 7. каля + 2, 5о С, 8. каля + 4о С.

 

20. Калі на паўночным-усходзе Беларусі сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз 0о С у перыяд спаду тэмпературы?

1. апошняя дэкада верасня, 2. першая дэкада кастрычніка, 3. другая дэкада кастрычніка, 4. трэцяя дэкада кастрычніка, 5. першая дэкада лістапада, 6. другая дэкада лістапада, 7. трэцяя дэкада лістапада, 8. першая дэкада снежня.

 

21. Якая доля ад гадавой сумы дзён з туманамі прыходзіцца на халоднае паўгоддзе (кастрычнік – сакавік)?

1. 0 – 20 %, 2. 20 – 40 %, 3. 40 – 60 %, 4. 60 –80 %, 5. 80 – 100 %.

 

22. Як змяняецца вышыня снежнага покрыва на тэрыторыі Беларусі?

1. павялічваецца з поўначы на поўдзень, 2. павялічваецца з поўдня на поўнач, 3. павялічваецца з захаду на ўсход, 4. павялічваецца з усходу на захад, 5. павялічваецца з паўночнага-усходу на паўднёвы- захад, 6. павялічваецца з паўночнага-захаду на паўднёвы-усход, 7. павялічваецца з паўднёвага-захаду на паўночны-усход, 8. павялічваецца з паўднёвага-усходу на паўночны-захад.

 

23. Якая рака, што ад вытокаў да вусця размешчана ў межах Беларусі, мае найбольшую працягласць?

1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Дняпро, 4. Заходні Буг, 5. Заходняя Дзвіна, 6. Нёман, 7. Прыпяць, 8. Сож.

 

24. Якая з рэк Беларусі характарызуецца максімальным сярэднешматгадовым расходам вады і з’яўляецца самай паўнаводнай?

1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Дняпро, 4. Заходні Буг, 5. Заходняя Дзвіна, 6. Нёман, 7. Прыпяць, 8. Сож.

 

25. Які з пералічаных каналаў, альбо водная сістэма злучае рэкі сістэмы Заходняй Дзвіны і Дняпра?

1. Агінскі, 2. Аўгустоўскі, 3. Бярэзінская водная сістэма, 4. Дняпроўска-Бугскі, 5. Мінска-Вілейская водная сістэма, 6. Мікашэвічскі.

 

26. Які тып катлавін характэрны для возера Нарач? ____________________

 

27. Якія генетычныя тыпы азер характарызуюцца найбольш празрыстай вадой? ________

 

28. Для якога тыпу глебаў асноўным будзе бураземны працэс глебаўтварэння? _________

 

29. Якая магутнасць тарфянага гарызонту ў тарфяна-балотных срэднемагутных глебах?

1. да 30 см, 2. 30-50 см, 3. 50-100 см, 4. 100-200 см. 5. больш 200 см.

 

30. У якім рэгіёне Беларусі найбольш пашыраны дзярнова-палева-падзолістыя глебы?

1. Палесская нізіна, 2. Полацкая нізіна, 3. Нёманская нізіна, 4. Мінскае ўзвышша, 5. Аршана-Магілёўская раўніна, 6. Цэнтральнабярэзінская раўніна.

 

31. Якія тыпы балот выдзяляюцца ў Беларусі?

 

32. У межах якой геабатанічнай падзоны адсутнічаюць грабавыя лясы?

1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.

 

33. Выдзеліце 3 прыродных рэгіёны з максімальнай лясістасцю?

1. Мсціслаўская раўніна, 2. Мінскае ўзвышша, 3. Мазырскае Палессе, 4. Загароддзе, 5. Прыбугская раўніна, 6. Віцебскае ўзвышша, 7. Браслаўскае ўзвышша, 8 Цэнтральнабярэзінская раўніна.

 

34. Колькі рыб уваходзіць у склад фауны Беларусі?

1. больш 30 000, 2. 462, 3. 307, 4. 74, 5. 58, 6. 13, 7. 7

 

35. Які нацыянальны парк быў створаны першым у Беларусі?

 

      Загадчык

 кафедрай геаэкалогіі                                                                        А. М. Вітчанка

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...