Тэставае заданне № 6.
1. Хто з кіраўнікоў Акадэмічнай экспедыцыі даследаваў усходнія і паўночныя раены Беларусі ў канцы XYIII ст.? ______________________________________________________
2. Хто з удзельнікаў Заходняй экспедыцыі праводзіў гідралагічныя даследаванні Палесся? А). Я. У. Апокаў, Б). Г. І. Танфільеў, В). В. В. Дакучаеў, Г). А. І. Ваейкаў, Д). І. І. Жылінскі.
3. Хто з’яўляецца аўтарам сучаснага геамарфалагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі? А). А. І. Кайгарадаў, Б). В. А. Дзяменцьеў, В). А. Х. Шкляр, Г). А. В. Матвеяў, Д). Г. І. Марцынкевіч, Е). І. Д. Юркевіч. 4. Якія тэктанічныя структуры I парадку, з пералічаных, адносяцца да пераходных? 1. Беларуская антэкліза, 2. Брагінска-Лоеўская седлавіна, 3. Аршанская ўпадзіна, 4. Жлобінская седлавіна, 5. Латвійская седлавіна, 6. Палеская седлавіна, 7. Прыпяцкі прагін, 8. Украінскі шчыт. 5. Якая тэктанічная структура Беларусі характарызуецца максімальнай глыбінёй залягання крышталічнага фундаменту? 1. Балтыйская сінекліза, 2. Беларуская антэкліза, 3. Аршанская ўпадзіна, 4. Маскоўская сінекліза, 5. Латвійская седлавіна, 6. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 7. Палеская седлавіна, 8. Прыпяцкі прагін.
6. У межах якіх тэктанічных структур назіраліся марскія трансгрэсіі ў кембрыі? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст. 7. Для якіх частак Беларусі прыстасаваны юрскія адклады? 1. паўночная, 2. заходняя, 3. цантральная, 4. паўночна-усходняя, 5. паўднёва-усходняя, 6. паўночна-заходняя. 8. Калі тэрыторыю Беларусі альбо яе частку пакрываў нараўскі ляднік? 1. 600-560 тыс. гадоў назад, 2. 560-480 тыс. гадоў назад, 3. 480-460 тыс. гадоў назад, 4. 460-320 тыс. гадоў назад, 5. 320-250 тыс. гадоў назад, 6. 250-220 тыс. гадоў назад, 7. 220-110 тыс. гадоў назад, 8. 110-95 тыс. гадоў назад.
9. Якое міжледнікоўе раздзяляе бярэзінскае і дняпроўскае зледзяненні? 1. александрыйскае, 2. муравінскае, 3. налібокскае, 4. шклоўскае. 10. Да якой тэктанічнай структуры прыстасаваны радовішчы нафты ў Беларусі? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.
11. З пералічаных ніжэй выдзеліце 2 асноўных радовішчы жалезных руд? 1. Асташкавічскае, 2. Акалоўскае, 3. Руба, 4. Жыткавічскае, 5. Дыабазавае, 6. Наваселкаўскае, 7. Старобінскае, 8. Тураўскае.
12. Да якіх адкладаў па ўзросту прыстасаваны радовішчы даламітаў? 1. рыфей, 2. венд, 3. сілур, 4. дэвон, 5. карбон, 6. трыас, 7. юра, 8. мел.
13. Якой максімальнай велічыні можа дасягаць глыбіня расчлянення рэльефа на ўзвышшах за лік эразійнага ўразання рачных далін? 1. 0 - 5 м, 2. 5 - 10 м, 3. 10 – 40 м, 4. 50 – 100 м, 5. 100 – 150 м, 6. 150 - 200 м, 7. 200 – 260 м, 8. 260 – 300 м.
14. Якая морфаструктура ўтварылася на пясчана-гліністых пародах палеагену і неагену паўдневай часткі Беларусі (Брэсцкае і Гомельскае Палессе)? 1. дэнудацыйная сталова-астанцовая раўніна, 2. дэнудацыйная субгарызантальная раўніна, 3. пластова-акумулятыўная раўніна, 4. структурна-дэнудацыйная раўніна, 5. цокальная раўніна.
15. Якія тыпы рэльефу Беларусі, з пералічаных адносяцца да крыягеннай групы? 1. азерны, 2. азерна-алювіяльны, 3. азерна-ледніковы, 4. леднікова-акумулятыўны, 5. леднікова-экзарацыйны, 6. тэрмакарставы, 7. фітагенны, 8. флювіягляцыяльны.
16. У якой частцы Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджанне азёрна-алювіяльныя раўніны і нізіны? 1. заходняя, 2. паўдневая, 3. паўночная, 4. усходняя, 5. цэнтральная.
17. Пераважна які генэзіс мае Лідская раўніна?
1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.
18. Якую долю ў гадавой сумарнай радыяцыі складае рассеяная ў асенне-зімнія месяцы? 1. 30-40 %, 2. 40-50 %, 3. 50-60 %, 4. 60-70 %, 5. 70-80 %, 6. 80-90 %, 7. 90-100 %.
19. Як тэрытарыяльна змяняецца ліпеньская тэмпература паветра ў Беларусі? 1. павялічваецца з поўначы на поўдзень, 2. павялічваецца з поўдня на поўнач, 3. павялічваецца з захаду на ўсход, 4. павялічваецца з усходу на захад, 5. павялічваецца з паўночнага-усходу на паўднёвы- захад, 6. павялічваецца з паўночнага-захаду на паўднёвы-усход, 7. павялічваецца з паўднёвага-захаду на паўночны-усход, 8. павялічваецца з паўднёвага-усходу на паўночны-захад.
20. Калі на паўночным-усходзе Беларусі сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз 0о С у перыяд уздыму тэмпературы? 1. апошняя дэкада лютага, 2. першая дэкада сакавіка, 3. другая дэкада сакавіка, 4. трэцяя дэкада сакавіка, 5. першая дэкада красавіка, 6. другая дэкада красавіка, 7. трэцяя дэкада красавіка, 8. першая дэкада мая.
21. Якая адносная вільготнасць паветра назіраецца ў Беларусі летам? 1. 20 –30 %, 2. 30 – 40 %, 3. 40 – 50 %, 4. 50 – 60 %, 5. 60 – 70 %, 6. 70 – 80 %, 7. 80 – 90 %, 8. 90 – 100 %.
22. У якім сезоне года выпадае большая колькасць ападкаў? 1. лета, 2. восень, 3. зіма, 4. вясна.
23. Якія з пералічаных рэк адносяцца да вялікіх па агульнай даўжыні? 1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Дняпро, 4. Заходні Буг, 5. Нёман, 6. Прыпяць, 7. Сож, 8. Шчара.
24. Да якога тыпу па гідралагічнаму рэжыму адносяцца рэкі Беларусі? 1. алтайскі, 2. далёкаўсходні, 3. заходнееўрапейскі, 4. заходнесібірскі, 5. сярэднеазіяцкі, 6. усходнееўрапейскі, 7. усходнесібірскі.
25. Які з пералічаных каналаў, альбо водная сістэма злучае рэкі Шчара і Ясельда? 1. Агінскі, 2. Аўгустоўскі, 3. Бярэзінская водная сістэма, 4. Дняпроўска-Бугскі, 5. Мінска-Вілейская водная сістэма, 6. Мікашэвічскі.
26. Якую плошчу займае возера Нарач? _____________________________
27. Які канал з’яўляецца самым працяглым на тэрыторыі Беларусі? _______________
28. Які падтып дзярнова-падзолістых глеб фарміруецца на лёсах і лёсападобных суглінках? _________
29. На якія групы падзяляюцца глебы па ўмовах увільгатнення? _______________
30. Якая магутнасць тарфянага гарызонту ў тарфяных маламагутных глебах? 1. да 30 см, 2. 30-50 см, 3. 50-100 см, 4. 100-200 см. 5. больш 200 см.
31. Колькі відаў дрэў уваходзіць у склад флоры Беларусі? 1. больш 7000, 2. 2232, 3. 1680, 4. 477, 5. 435, 6. 27.
32. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны шыракалістыя лясы? 1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.
33. Якія віды раслін з пералічаных характэрны для нізінных балот? 1. багун балотны, 2. трысцёг, 3. журавіны, 4. сфагнум, 5. чорная бяроза, 6. хвоя, 7. асака, 8. рагоз.
34. Колькі млекакормячых жывёл уваходзіць у склад фауны Беларусі? 1. больш 30 000, 2. 462, 3. 307, 4. 74, 5. 58, 6. 13, 7. 7
35. На якія групы падзяляюцца заказнікі па значэнню і падчыненню? _______________
Загадчык кафедрай геаэкалогіі А. М. Вітчанка
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|