Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэставае заданне № 9.




1. Хто ўзначальваў комплексную Заходнюю экспедыцыю па асушэнню балот Палесся, якая праходзіла ў канцы ХІХ ст.? ________________________________________________

 

2. У якім горадзе на першым этапе працавала буйнейшая сельскагаспадарчая ўстанова – земляробчы інстытут?

А). Мінск, Б). Гомель, В). Магілеў, Г). Віцебск, Д). Брэст, Е). Горкі.

 

3. Хто з’яўляецца аўтарам сучаснага фізіка-геаграфічнага раянавання тэрыторыі Беларусі?

А). А. І. Кайгарадаў, Б). В. А. Дзяменцьеў, В). А. Х. Шкляр, Г). А. В. Матвеяў, Д). Г. І. Марцынкевіч, Е). І. Д. Юркевіч.

 

4. Якія структуры II парадку, з пералічаных, адносяцца да Варонежскай антэклізы?

1. Бабруйскі пахаваны выступ, 2. Брагінска-Лоеўская седлавіна, 3. Вілейскі пахаваны выступ, 4. Грамячскі пахаваны выступ, 5. Клінцоўскі грабен, 6. Лукаўска-Ратнаўскі горст, 7. Суражскі пахаваны выступ, 8. Магілёўская мульда.

 

5. Якія дадатныя тэктанічныя структуры аддзяляе Жлобінская седлавіна?

1. Беларускую антэклізу і Варонежскую антэклізу, 2. Беларускую антэклізу і Украінскі шчыт, 3. Беларускую антэклізу і Мікашэвіча-Жыткавічскі выступ, 4. Украінскі шчыт і Варонежскую антэклізу, 5. Варонежскую антэклізу і Мікашэвіча-Жыткавічскі выступ.

 

6. У межах якіх тэктанічных структур распаўсюджаны адклады сілура?

1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.

 

7. Якая частка Беларусі пакрывалася морам у палеагене?

1. паўночная, 2. паўднёвая, 3. заходняя, 4. усходняя, 5. цантральная.

 

8. Калі тэрыторыю Беларусі альбо яе частку пакрываў сожскі ляднік?

1. 600-560 тыс. гадоў назад, 2. 560-480 тыс. гадоў назад, 3. 480-460 тыс. гадоў назад, 4. 460-320 тыс. гадоў назад, 5. 320-250 тыс. гадоў назад, 6. 250-220 тыс. гадоў назад, 7. 220-110 тыс. гадоў назад, 8. 110-95 тыс. гадоў назад.

 

9. Якая частка тэрыторыі Беларусі пакрывалася паазёрскім ледніком?

1. уся тэрыторыя, 2. заходняя, 3. усходняя, 4. паўночная, 5. паўднёвая, 6. паўночная і цантральная, 7. паўднёвая і цантральная.

 

10. На якіх глыбінях залягае нафта ў радовішчах Беларусі?

1. 100-300 м, 2. 500-800 м, 3. 900-1500 м, 4. 1600-4600 м, 5. 4700-6000 м.

 

11. Да якой тэктанічнай структуры прыстасаваны радовішчы каменных соляў ў Беларусі?

1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.

 

12. З пералічаных ніжэй выдзеліце асноўныя радовішчы будаўнічага каменю?

1. Мікашэвічскае, 2. Акалоўскае, 3. Руба, 4. Жыткавічскае, 5. Глушкавічскае, 6. Наваселкаўскае, 7. Старобінскае, 8. Тураўскае.

 

13. Якая гушчыня расчлянення рэльефа найбольш характэрна для ўзвышшаў?

1. 0–0, 2 км/км2, 2. 0, 3–0, 5 км/км2, 3. 0, 5–1, 0 км/км2, 4. 1, 0–2, 0 км/км2, 5. 2, 0–5, 0 км/км2, 6. 5, 0–10, 0 км/км2, 7. 10, 0–20, 0 км/км2, 8. 20, 0–40, 0 км/км2.

 

14. Якая таксанамічная адзінка класіфікацыі рэльефу Беларусі выдзеляецца на падставе вядучага працэсу рэльефаўтварэння (гравітацыя, дзейнасць вод, ледавікоў, ветра і інш. )?

1. група, 2. клас, 3. падтып, 4. тып, 5. форма

 

15. Для якіх канечна-марэнных град больш характэрна ярава-балачная сетка?

1. канечна-марэнныя грады паазерскага ўзросту, 2. канечна-марэнныя грады сожскага і дняпроўскага ўзросту.

 

16. Якая адзінка геамарфалагічнага раянавання (па Мацвееву А. В. ) выдзяляецца па гісторыка-генетычных прыметах з улікам яруснасці рэльефу?

1. вобласць, 2. падвобласць, 3. раён.

 

17. Пераважна які генэзіс мае Косаўская раўніна?

1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.

 

18. Якая велічыня радыяцыйнага балансу характэрна для паўднёвых раёнаў Беларусі?

1. менш 1500 МДж/м2, 2. 1500-1600 МДж/м2, 3. 1600-1700 МДж/м2, 4. 1700-1800 МДж/м2, 5. больш 1800 МДж/м2.

 

19. Якая сярэдняя тэмпература паветра характэрна для паўночных раёнаў Беларусі ў ліпені?

1. каля + 13о С, 2. каля + 15о С, 3. каля + 17о С, 4. каля + 18о С, 5. каля + 19о С, 6. каля + 21о С, 7. каля + 22о С, 8. каля + 24о С.

 

20. У якіх месяцах на тэрыторыі Беларусі не фіксаваліся замаразкі за ўвесь тэрмін назіранняў?

1. красавік, 2. май, 3. чэрвень, 4. ліпень, 5. жнівень, 6. верасень, 7. кастрычнік.

 

21. Якая колькасць ападкаў выпадае на большай частцы тэрыторыі Беларусі?

1. 200-300 мм, 2. 300-400 мм, 3. 400-500 мм, 4. 500-600 мм, 5. 600-700 мм, 6. 700-800 мм, 7. 800-900 мм, 8. 900-1000 мм.

 

22. Калі ў сярэднім назіраецца максімальная вышыня снежнага покрыва на тэрыторыі Беларусі?

1. у снежні, 2. у першай палове студзеня, 3. у другой палове студзеня, 4. у першай палове лютага, 5. у канцы лютага – пачатку сакавіка, 6. у сакавіку.

 

23. Які тып жыўлення пераважае ў рэк сістэмы Дняпра?

1. грунтовы, 2. дажджавы, 3. ледніковы, 4. снегавы.

 

24. Якія 4 фазы гідралагічнага рэжыму найбольш характэрны для рэк Беларусі?

1. вясеннее разводдзе, 2. вясенні межань, 3. вясеннія паводкі, 4. летняя межань, 5. летне-асеннія паводкі, 6. летняе разводдзе, 7. зімні межань, 8. зімняе разводдзе.

 

25. Для рэк якога з пералічаных раёнаў характэрна максімальная працягласць перыяду з лёдавым покрывам?

1. Верхнедняпроўскі, 2. Вілейскі, 3. Заходне-Дзвінскі, 4. Нёманскі, 5. Прыпяцкі, 6. Цэнтральнабярэзінскі.

 

26. Які тып катлавін характэрны для возера Доўгае? ____________________

 

27. Назавіце самае буйное вадасховішча. _____________________________

 

28. Якія глебаўтваральныя пароды па механічнаму складу атрымалі найбольшае распаўсюджванне ў Беларусі?

1. гліністыя, 2. пясчаныя, 3. сугліністыя, 4. супясчаныя.

 

29. На якія падтыпы падзяляюцца поймавыя глебы ў залежнасці ад працэсу глебаўтварэння? __________________

 

30. Якая магутнасць тарфянага гарызонту ў тарфяна-балотных магутных глебах?

1. да 30 см, 2. 30-50 см, 3. 50-100 см, 4. 100-200 см. 5. больш 200 см.

 

31. Які тып балот больш характэрны для паўночных раёнаў Беларусі?

 

32. У межах якой геабатанічнай падзоны адсутнічаюць яловыя лясы?

1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.

 

33. З пералічаных выдзеліце 3 прыродных рэгіёны з мінімальнай лясістасцю?

1. Мсціслаўская раўніна, 2. Мінскае ўзвышша, 3. Мазырскае Палессе, 4. Верхнебярэзінская раўніна, 5. Прыбугская раўніна, 6. Ашмянскае ўзвышша, 7. Браслаўскае ўзвышша, 8 Цэнтральнабярэзінская раўніна.

 

34. З пералічаных ніжэй выдзеліце жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі?

1. бабёр, 2. барсук, 3. буры мядзведзь, 4. дзік, 5. лось, 6. зубр, 7. андатра, 8. рысь.

 

35. Які нацыянальны парк плануецца стварыць на Лагойшчыне?

 

 

      Загадчык

 кафедрай геаэкалогіі                                                                        А. М. Вітчанка

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...