Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэставае заданне № 2.




1.  Якая працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход? ___________________________

 

2. Назавіце аўтара карты Польшы на 24 лістах, якая уключала тэрыторыю сучаснай Беларусі, утрымлівала каардынатную сетку і была найбольш дакладнай на працягу XYIIІ ст.

А). Пталемей, Б). Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка), В). Рыццы Занноні, Г). І. Хадзько,

Д). К. І. Тэннер.

 

3. Хто з’яўляецца заснавальнікам навуковай школы глебазнаўства, якая дзейнічае з даваеннага этапу?

А). П. А. Туткоўскі, Б), М. Ф. Бліадуха, В). А. І. Кайгарадаў, Г). Я. Н. Афанасьеў, Д). М. М. Цапенка, Е). А. А. Смоліч, Ж). В. П. Якушка, З). В. А. Дзяменцьеў.

 

4. Якая буйная геатэктанічная структура Усходне-Еўрапейскай платформы займае максімальную плошчу на тэрыторыі Беларусі?

1. Балтыйскі шчыт, 2. Валына-Азоўская пліта, 3. Руская пліта, 4. Украінскі шчыт.

 

5. У які час у асноўным сфарміравалася Аршанская ўпадзіна?

1. верхні пратэразой (рыфей-венд), 2. ніжні палеазой (кембрый-сілур), 3. верхні палеазой (дэвон-пермскі), 4. мезазой, 5. палеаген-неаген.

 

6. Расстаўце ў храналагічным парадку тыпы платформавага чахла, якія выдзяляюцца ў Беларусі? а) катаплатформавы, б) квазіплатформавы, в) ортаплатформавы.

1. а-б-в, 2. б-а-в, 3. б-в-а, 4. а-в-б, 5. в-а-б, 6. в-б-а.

 

7. Якую плошчу займаюць адклады дэвонскай сістэмы?

1. каля 20%, 2. каля 30%, 3. каля 40%, 4. каля 50%, 5. каля 60%, 6. каля 70%, 7. каля 80%, 8. каля 90%.

 

8. Якія па генетычнаму тыпу адклады пераважаюць сярод плейстацэнавых?

1. алювіальныя, 2. азёрныя, 3. балотныя, 4. ледніковыя, 5. эолавыя.

 

9. Адклады якога ледніка маюць найбольшую магутнасць па вертыкалі?

1. бярэзінскае, 2. дняпроўскае, 3. нараўскае (беларускае), 4. паазёрскае, 5. сожскае.

 

10. Якія карысныя выкапні з пералічаных прыстасаваны пераважна да платформавага чахла?

1. нафта, 2. жалезныя руды, 3. баксіт-даўсанітавыя руды, 4. руды рэдкіх металаў і рэдказямельных элементаў, 5. каменныя солі, 6. гаручыя сланцы, 7. фасфарыты, 8. будаўнічы камень.

 

11. Да якіх адкладаў па ўзросту прыстасаваны радовішчы бурага вугалю?

1. рыфей, 2. сілур, 3. дэвон, 4. карбон, 5. трыас, 6. юра, 7. мел, 8. неаген.

 

12. З пералічаных ніжэй выдзеліце радовішчы калійных соляў?

1. Брынеўскае, 2. Петрыкаўскае, 3. Акцябрскае, 4. Любанскае, 5. Мазырскае, 6. Старобінскае, 7. Тураўскае, 8. Акалоўскае.

 

13. Якая максімальная амплітуда абсалютных вышынь характэрна для Беларусі?

1. 124 м, 2. 159 м, 3. 210 м, 4. 266 м, 5. 289 м, 6. 312 м, 7. 346 м, 8. 426 м.

 

14. Якая морфаструктура прымеркавана да паўдневай часткі Палесся з неглыбокім заляганнем парод фундамента?

1. дэнудацыйная сталова-астанцовая раўніна, 2. дэнудацыйная субгарызантальная раўніна, 3. пластова-акумулятыўная раўніна, 4. структурна-дэнудацыйная раўніна, 5. цокальная раўніна.

 

15. Якія групы рэльефу адносяцца да экзагеннага класу?

1. аквальная, 2. біягенная, 3. гляцыяльная, 4. гравітацыйная, 5. крыягенная, 6. тэктанагенная, 7. тэхнагенная, 8. эолавая.

 

16. Якія характарыстыкі і формы рэльефу больш характэрны для канечна-марэнных град сожскага і дняпроўскага ўзросту?

1. азерныя катлавіны, 2. адсутнасць дробных формаў, 3. ярава-балачная сетка, 4. распрацаваныя рачныя даліны, 5. большая глыбіня расчлянення рэльефу, 6. лепшая захаванасць першасных формаў, 7. большая крутасць схілаў, 8. большае праяўленне працэсаў дэнудацыі і саліфлюкцыі.

 

17. Пераважна які генэзіс мае Суражская раўніна?

1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны

 

18. У якім сезоне года максімальная розніца колькасці сонечнай радыяцыі, паступаючай у паўднёвыя і паўночныя раёны Беларусі?

1. вясна, 2. лета, 3. восень, 4. зіма.

 

19. Якія вятры пераважаюць на тэрыторыі Беларусі летам?

1. паўночна-заходнія і заходнія, 2. паўночныя, 3. паўночна-усходнія і усходнія, 4. усходнія, 5. паўднёва-усходнія і усходнія, 6. паўднёвыя, 7. паўднёва-заходнія і заходнія.

 

20. Які месяц у Беларусі самы цёплы па сярэднесутачных тэмпературах?

1. красавік, 2. май, 3. чэрвень, 4. ліпень, 5. жнівень, 6. верасень.

 

21. Якія сумы сярэднесутачных тэмператур за перыяд з t > 10o C характэрны для паўночных раёнаў Беларусі?

1. 1800-1900о С, 2. 1900-2000о С, 3. 2000-2100о С, 4. 2100-2200о С, 5. 2200-2300о С, 6. 2300-2400о С, 7. 2400-2500о С, 8. 2500-2600о С.

 

22. Якая доля ападкаў выпадае за цёплы перыяд (красавік-кастрычнік)?

1. 0 – 20 %, 2. 20 – 40 %, 3. 40 – 60 %, 4. 60 –80 %, 5. 80 – 100 %.

 

23. Якая частка тэрыторыі Беларусі адносіцца да басейна Чорнага мора?

1. 36 %, 2. 42 %, 3. 48 %, 4. 58 %, 5. 64 %, 6. 70 %, 7. 76 %.

 

24. Які тып жыўлення пераважае ў рэк сістэмы Заходняга Буга?

1. грунтовы, 2. дажджавы, 3. ледніковы, 4. снегавы.

 

25. Якія з пералічаных рэк утвараюць асобныя басейны ў межах Беларусі (не з’яўляюцца прытокамі больш буйных рэк)?

1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Гарынь, 4. Пціч, 5. Ловаць, 6. Мухавец, 7. Прыпяць, 8. Шчара.

 

26. Назавіце самае буйное возера Беларусі?

 

27. Якая водная сістэма злучае рэкі басейнаў Дняпра і Заходняй Дзвіны? _______________

 

28. Якія глебы лічацца самымі ўрадлівымі ў Беларусі. _______________________________

 

29. На якія групы па магутнасці торфу падзяляюцца тарфяна-балотныя глебы Беларусі? ____________________________________________

 

30. Дзе на тэрыторыі Беларусі пераважаюць пясчаныя па механічнаму складу глебы?

1. на поўначы, 2. на поўдні, 3. на захадзе, 4. на ўсходзе, 5. у цэнтральнай частцы.

 

31. Якая парода з’яўляецца самай распаўсюджанай ў дрэвастоі лясоў Беларусі? _________

 

32. Колькі відаў грыбоў уваходзіць у склад флоры Беларусі?

1. больш 7000, 2. 2232, 3. 1680, 4. 477, 5. 435, 6. 27.

 

33. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны яловыя лясы?

1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.

 

34. Які фауністычны комплекс характарызуецца найбольшай відавой разнастайнасцю?

 

35. Пералічыце тыпы помнікаў прыроды, што сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі? _______________________________

 

 

      Загадчык

 кафедрай геаэкалогіі                                                                        А. М. Вітчанка

 

 

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...