Тэставае заданне № 3.
1. Якая працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень? ________________________
2. Хто ўзначальваў экспедыцыю ваенных тапографаў, якая праходзіла ў ХІХ ст. На тэрыторыі губерняў Беларусі? А). Пталемей, Б). Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка), В). Рыццы Занноні, Г). І. Хадзько, Д). К. І. Тэннер.
3. Хто з’яўляецца заснавальнікам навуковай школы возеразнаўства, якая дзейнічае на сучасным этапе? А). П. А. Туткоўскі, Б), М. Ф. Бліадуха, В). А. І. Кайгарадаў, Г). Я. Н. Афанасьеў, Д). М. М. Цапенка, Е). А. А. Смоліч, Ж). В. П. Якушка, З). В. А. Дзяменцьеў.
4. У межах якой структуры пароды крышталічнага фундаменту выходзяць на дзённую паверхню? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Брагінска-Лоеўская седлавіна, 4. Варонежская антэкліза, 5. Бабаўнянскі пахаваны выступ, 6. Лукаўска-Ратнаўскі горст, 7. Украінскі шчыт.
5. У які час у асноўным сфарміравалася Падляска-Брэсцкая ўпадзіна? 1. верхні пратэразой (рыфей-венд), 2. ніжні палеазой (кембрый-сілур), 3. верхні палеазой (дэвон-пермскі), 4. мезазой, 5. палеаген-неаген.
6. Адклады якіх перыядаў верхняга пратэразоя сустракаюцца ў Беларусі? 1. ардовік, 2. венд, 3. дэвон, 4. кембрый, 5. палеаген, 6. рыфей, 7. сілур, 8. юра .
7. У межах якіх тэктанічных структур сустракаюцца адклады каменнавугальнай сістэмы? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.
8. Колькі зледзяненняў назіралася ў Беларусі ў антрапагене? 1. 1, 2. 2, 3. 3, 4. 4, 5. 5, 6. 6, 7. 7, 8. 8.
9. Які ляднік аказаў найбольшы ўплыў на фарміраванне рэльефу цантральнай часткі Беларусі? 1. бярэзінскае, 2. дняпроўскае, 3. нараўскае (беларускае), 4. паазёрскае, 5. сожскае.
10. Якія карысныя выкапні з пералічаных па характару выкарыстання адносяцца да гаручых? 1. буры вугаль, 2. жалезныя руды, 3. бурштын, 4. нафта, 5. гаручыя сланцы, 6. фасфарыты, 7. каалін, 8. торф.
11. З пералічаных ніжэй выдзеліце 2 асноўных радовішчы бурага вугалю? 1. Асташкавічскае, 2. Акалоўскае, 3. Брынеўскае, 4. Жыткавічскае, 5. Любанскае, 6. Петрыкаўскае, 7. Старобінскае, 8. Тураўскае.
12. Да якіх тэктанічных структур прыстасаваны радовішчы гіпсу ў Беларусі? 1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.
13. Якая глыбіня расчлянення рэльефа найбольш характэрна для нізін? 1. 0 - 5 м, 2. 5 - 10 м, 3. 11 – 15 м, 4. 16 – 20 м, 5. 21 – 25 м, 6. 26 - 40 м, 7. 41 – 60 м.
14. Якая морфаструктура прымеркавана да вобласці прыпаднятага фундамента ў межах Беларускай антэклізы і Палескай седлавіны (Беларуская града, Загароддзе)? 1. дэнудацыйная сталова-астанцовая раўніна, 2. дэнудацыйная субгарызантальная раўніна, 3. пластова-акумулятыўная раўніна, 4. структурна-дэнудацыйная раўніна, 5. цокальная раўніна.
15. Якія тыпы рэльефу Беларусі, з пералічаных адносяцца да гравітацыйнай групы? 1. абвальна-асыпны, 2. азерны, 3. апоўзневы, 4. дэлювіяльны, 5. карставы, 6. комплексных схілавых працэсаў, 7. саліфлюкцыйны, 8. фітагенны.
16. Якія геамарфалагічныя працэсы адыгралі вядучую ролю пры ўтварэнні водна-ледніковых раўнін? 1. акумулятыўная дзейнасць ледавікоў, 2. гравітацыйныя, 3. карставыя, 4. дзейнасць ветру, 5. дзейнасць талых ледніковых водаў, 6. крыягенныя, 7. фітагенныя, 8. экзарацыйная дзейнасць ледавікоў.
17. Пераважна які генэзіс мае Азёрская нізіна? 1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.
18. Як тэрытарыяльна змяняецца велічыня гадавой сумарнай сонечнай радыяцыі ў Беларусі? 1. павялічваецца з поўначы на поўдзень, 2. павялічваецца з поўдня на поўнач, 3. павялічваецца з захаду на ўсход, 4. павялічваецца з усходу на захад, 5. павялічваецца з паўночнага-усходу на паўднёвы- захад, 6. павялічваецца з паўночнага-захаду на паўднёвы-усход, 7. павялічваецца з паўднёвага-захаду на паўночны-усход, 8. павялічваецца з паўднёвага-усходу на паўночны-захад.
19. Які тып паветраных масаў пануе на тэрыторыі Беларусі на працягу ўсяго года? 1. арктычныя, 2. марскія ўмераныя, 3. кантынентальныя ўмераныя, 4. марскія трапічныя, 5. кантынентальныя трапічныя.
20. Чым у першую чаргу тлумачыцца шыротны ход ізатэрмаў у летнія месяцы? 1. альбеда паверхні, 2. атмасферная цыркуляцыя, 3. вільготнасць паветра, 4. колькасць ападкаў, 5. прыток сонечнай радыяцыі.
21. Якія сумы сярэднесутачных тэмператур за перыяд з t > 10o C характэрны для паўднёвых раёнаў Беларусі? 1. 1800-1900о С, 2. 1900-2000о С, 3. 2000-2100о С, 4. 2100-2200о С, 5. 2200-2300о С, 6. 2300-2400о С, 7. 2400-2500о С, 8. 2500-2600о С.
22. Якая доля ападкаў выпадае за цёплы перыяд (лістапад- сакавік)? 1. 0 – 20 %, 2. 20 – 40 %, 3. 40 – 60 %, 4. 60 –80 %, 5. 80 – 100 %.
23. Як змяняецца гушчыня рачной сеткі на тэрыторыі Беларусі? 1. павялічваецца з поўначы на поўдзень, 2. памяншаецца з поўначы на поўдзень, 3. павялічваецца з захаду на ўсход, 4. памяншаецца з захаду на ўсход.
24. Які тып жыўлення пераважае ў рэк сістэмы Прыпяці? 1. грунтовы, 2. дажджавы, 3. ледніковы, 4. снегавы.
25. На якой рацэ Беларусі фіксуюцца максімальныя пад’ёмы ўзроўня вады ў час разводдзя? 1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Дняпро, 4. Заходні Буг, 5. Заходняя Дзвіна, 6. Нёман, 7. Прыпяць, 8. Сож.
26. Назавіце самае глыбокае возера Беларусі?
27. Які канал злучае сістэму Віслы і Немана? __________________
28. Якія глебы фарміруюцца пад хвойнымі лясамі, на пясках, характарызуюцца павышанай кіслотнасцю і ўтрымліваюць толькі каля 1% гумусу? ___________________________________________________
29. Якое ўтрыманне торфу па магутнасці характэрна для тарфяна-глеевых глеб? 1. да 30 см, 2. 30-50 см, 3. 50-100 см, 4. 100-200 см. 5. больш 200 см.
30. У якім рэгіёне Беларусі найбольш пашыраныя гліністыя па механічнаму складу глебы?
1. Палесская нізіна, 2. Полацкая нізіна, 3. Нёманская нізіна, 4. Мінскае ўзвышша, 5. Аршана-Магілёўская раўніна, 6. Цэнтральнабярэзінская раўніна.
31. Якога значэння дасягнула лясістасць тэрыторыі Беларусі? ________________________
32. Колькі відаў водарасляў уваходзіць у склад флоры Беларусі? 1. больш 7000, 2. 2232, 3. 1680, 4. 477, 5. 435, 6. 27.
33. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны шэраальховыя лясы? 1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.
34. Які фауністычны комплекс характарызуецца найбольшай зменлівасцю па сезонах года?
35. Пералічыце нацыянальныя паркі Беларусі.
Загадчык кафедрай геаэкалогіі А. М. Вітчанка
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|