Краязнаўства Беларусі. Тэма 3. Роля архіваў, музеяў, бібліятэк у вывучэнні краязнаўства. Архівы
Стр 1 из 12Следующая ⇒ Краязнаўства Беларусі Тэма 3. Роля архіваў, музеяў, бібліятэк у вывучэнні краязнаўства Важнейшымі асяродкамі развіцця краязнаўчых ведаў у краіне з’яўляюцца архівы, музеі, бібліятэкі. Архівы Важнасць архіваў і архіўных дакументаў у краязнаўчай дзейнасці. Праца ў архіве патрабуе дасканалых ведаў у архівазнаўстве – спецыяльнай гістарычнай дысцыплінай, якая вывучае работу архіўных устаноў, распрацоўвае методыку пошукаў і выкарыстання архіўных дакументаў. Архіў (з грэч. ά ρ χ ε ϊ ο ν ) – установа ці структурнае падраздзяленне арганізацыі, яая ажыццяўляе захоўванне, камплектаванне, улік і выкарыстанне архіўных дакументаў. Задачы архіваў: практычная і тэарэтычная дзейнасць у вобласці архіўнай справы. Функцыі: камплектаванне; забеспячэнне захавання і ўлік дакументаў; арганізацыя навукова-даведачнага апарата; выкарыстанне дакументаў у навуковых і асветных мэтах У архіве маюцца наступныя а ддзелы: Забеспячэння захавання дакументаў і фондаў, камплектавання, навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў, інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, даведачна-інфармацыйнай работы, гаспадарча-разліковы. Архівы падзяляюцца на дзяржаўныя, ведамасныя, прыватныя. Архівы ёсць у музеях і бібліятэках. Прывядзем структуру дзяржаўных архіваў у Рэспубліке Беларусь. Нацыянальныя архівы: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (Гродна); Беларускі навукова-даследчы інстытут справаводства і архіўнай справы (БелНДІСАС) Рэспубліканскія спецыялізаваныя: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў ( БДАКД, Дзяржынск); Беларускі дзяржаўны архіў навуковай і тэхнічнай дакументацыі ( БДАНіТД ); Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ( БДАМЛіМ ); Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі ( БНДЦЭД )
Абласныя: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, а таксама Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці (а таксама ў Гомелі, Магілёве). Гэта былыя партархівы Занальныя. У кожнай вобласці ў найбольш буйных гарадах маюцца занальныя архівы. У Віцебскай яны знаходзяцца ў гг. Глыбокае, Орша, Полацк Гарадскія і раённыя. У кожным раёне краіны цяпер утвораны раённыя архівы. Сукупнасць дакументальных матэрыялаў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, маюць навуковае, палітычнае, гаспадарчае, практычнае ці якое-небудзь іншае дзяржаўнае значэнне, незалежна ад часу іх утварэнне, тэхнікі і спосаба ўтварэння, склалаюць дзяржаўны архіўны фонд. Шэраг дакументаў, якія маюць дачыненне да гісторыі і культуры пэўнага рэгіёна краіны можна атрымаць ў замежных архівах. Прыгадаем найбольш важныя федэральныя архівы Расійскай Федэрацыі: Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ), Российский государственный архив древних актов (РГАДА), Российский государственный исторический архив (РГИА), Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА), Российский государственный военный архив (РГВА). Вялікі комплекс дакументаў, звязаных з гісторыяй праваслаўнай царквы знаходзіцца ў Сінадальным архіве ў Санкт-Пецярбургу. Шмат інфармацыі па гісторыі роднага краю можна знайсці ў польскіх архівах. Сярод іншых: Галоўны архіў старажытных актаў і архіў новых актаў у Варшаве. Вялікі комплекс дакументаў па гісторыі Беларусі знаходзіцца ў Вільнюсе. Гісторыя архіўнай працы. Першыя архівы (комплекс дакументаў пэўнага ведамства) ствараліся пры храмах. Пры канцылярыях буйных феадалаў таксама ствараліся прыватныя архівы.
З актавых матэрыялаў асоба важнае значэнне для краязнаўцаў мае архіў канцылярыі гаспадара (вялікага князя). Больш правільна называць “Метрыка ВКЛ”. У 1852 г. расійскі імператар Мікалая І выдаў указ аб утварэнні ў Кіеве, Вільні і Віцебску цэнтральных архіваў для актавых кніг Заходніх губерній. Віленскі архіў пачаў працу з года заснавання. Размяшчаўся ў памяшканні былога Віленскага універсітэта. Аднак першы архіў на землях Беларусі ў сучасных межах быў утвораны ў 1863 г. у Віцебску пад назвай Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг. Ён дзейнічаў у горадзе да 1904 г., калі яго дакументы былі перавезены ў Вільню. З 1909 па 1919 г. функцыі рэгіянальнага архіва выконвала Віцебская вучоная архіўная камісія. Пасля рэвалюцыі быў створаны і дзейнічаў спачатку губернскі, потым акруговы архіў. У 1938 г., пасля ўвядзення абласной структуры ў БССР быў арганізаваны абласны архіў, які, як і ўсе архівы ў СССР знаходзіліся ў падпарадкаванні НКВД. У гады Вялікай Айчыннай вайны віцебскі архіў быў часткова эвакуяваны ў тыл СССР, але большая частка вельмі пацярпела ў выніку акупацыі. У 1944 г. пачалося аднаўленне сеткі архіваў вобласці. У 1960 г. архівы былі перарадзены з падпарадкавання НКВД у Савет міністраў БССР. У 1966 г. была праведзена рэфармаванне структуры савецкіх архіваў. У 1991 г. пачалося будаўніцтва сістэмы незалежнай Беларусі. На цяперашні момант створаны “Дэпартамент па архівам і справаводству Міністэрства юстыцыіі РБ”, які ажыццяўляе кіраўніцтва архіўнай справы ў краіне.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|