Пошук інфармацыі. Праца ў архіве.
Пошук інфармацыі. Праца ў архіве. Для працы ў архіве патрэбны дакумент на імя дырэктара архіва ад арганізацыі ці ўстановы з указаннем мэтаў даследавання. Таксама можна працаваць у архіве як прыватная асоба. Пасля таго, як дырэктар архіва паставіць рэзалюцыю на заяве даследчыка аб магчымасці працаваць з дакументамі архіва, даследчык павінны азнаёміцца з “Правіламі карыстання дакументальнымі матэрыяламі ў чытальных залах архіваў РБ” і пагадзіцца з імі падпісаўшы іх. Таксама перад пачаткам працы ў архіве запаўняеце анкету ў асабовую справу даследчыка. Пошук дакументаў па тэме даследавання пачынаем з пошуку ў каталогах і архіўных даведніках. Для дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці гэта уцяводнік «Государственный архив Витебской области м его филиалов в Полоцке: Путеводитель (1917–1941)”, выдадзен ы ў Мінску ў 1972 г. Добрай дапамогай могуць стаць тэматычныя зборнікі: “Витебщина архивная”, “Классика и авангард”, “Витебщина правоставная”, “Выстояли и победили”, “Витебщина освобожденная: октябрь 1943 – декабрь 1945: документы и материалы” і іншыя. Вызначыўшыся з фондам, замаўляем вопісы. Вопіс мае наступныя графы: н/п, № справы (стары і новы), Загаловак справы, даты вядзення справы, колькасць старонак, асобныя заўвагі. У вопісе знаёмімся з назвамі спраў і выяўляем і выбіраем тыя, якія могуць мець дачыненне да тэмы даследавання. Выпісваем дадзеныя (нумар фонда, вопіса, справы, назву справы) у заяўку. У архівах маюцца картатэчныя каталогі. Атрымаўшы дакумент праводзім атрыбутацыю матэрыялаў. У выніку выяўляецца подлінасць матэрыялаў, аўтарства, дата. У працэсе працы з архіўнымі дакументамі робяцца запісы. Лепей рабіць выпіскі № фонда, вопіс, справа, Аркуш, Загаловак, дата.
Пасля працы з справай, трэба запоўніць “Ліст выкарыстання”. Калі па выкарыстаных матэрыялах напісалі артыкул, кнігу і г. д., трэба ў архіў аднесці копію. Калі па тых матэрыялах, якія былі выяўлены ў архівн і выкарытсаны пры напісанні артыкула ці публікацыі, адзін экзэмпляр трэба прынесці ў аддзел выкарыстання дакументаў архіва.
Музеі Музей (ад грэч. μ ο υ σ ε ῖ ο ν — дом Муз) – установа, якая займаецца зборам, вывучэннем, захаваннем і экспаніраваннем рэчам матэрыяльнай і духоўнай культуры. Разам з стварэннем краязнаўчай бібліяграфіі, зборам бібліятэкі твораў пра свой край, кожная краязнаўчая арганізацыя павінна распачаць збор краёвага музею, “які з’яўляецца і выходным і канцавым пунктам усякай краязнаўчай працы”[1]. Музей (ад грэч. μ ο υ σ ε ῖ ο ν — дом Муз) – установа, якая займаецца зборам, вывучэннем, захаваннем і экспаніраваннем рэчам матэрыяльнай і духоўнай культуры. Функцыі музеяў: Камплектаванне, захаванне, вывучэнне, папулярызацыю помнікаў гісторыі і культуры, матэрыяльную і духоўную культуру народа Класіфікацыя музеяў. Большасць музеяў з’яўляюцца навукова-даследчымі. Навуковыя музеі ўтрымліваюць збор першакрыніц па асобнай дысцыпліне, які выкарыстоўваецца вучонымі для даследчай справы. Вучэбныя музеі, як правіла ствараюцца на базе ВНУ: музей гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі пры Мінскім медінстытуце, музей гістарычнага факультэта БДУ, музей гісторыі ВДУ, музей крыміналістыкі пры УУС Віцебскага аблвыканкама, літаратурны і біялагічны музеі ВДУ, анатамічны музей Лужаснянскага каледжа. Музей кулінарнага мастацтва ў У адпаведнасці з “Зконам аб музеях” у Беларусі існуюць дзве катэгорыі музеяў: дзяржаўныя і прыватныя. Сярод дзяржаўных можна таксама вылучыць ведамасныя (музеі прадпрыемстваў і ўстаноў), а таксама музеі навучальных устаноў (школьныя музеі).
Па складу асноўнага фонда і зместу экспазіцыі музеі дзеляцца на наступныя групы: натуральнанавуковыя, гістарычныя, літаратурныя, мастацкія, музыкальныя, тэатральныя, тэхніка-эканамічныя, сельскагаспадарчыя. Асобную катэгорыю музеяў складаюць гістарычныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на: а гульнагістарычныя, гісторыка-рэвалюцыйныя (Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны, дом-музей І з’езда РСДРП), ваенна-гістарычныя (музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 4 філіяламі: мемарыяльны комплекс “Хатынь”, “Курган славы”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, музей камсамольскай славы ў п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобл. ), Ваўкавыйскі музей імя Багратыёна, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. Суворава, Музей савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці і іншыя. Да гістарычных музеяў адносяць мемарыяльныя: музей Ф. Дзяржынскага ў г. Івянец, музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова ў г. Віцебск, К. С. Заслонава ў г. Орша, І. Я. Рэпіна ў Здраўнёва каля Віцебска. Асобнай катэгорыяй гістарычных музеяў лічаць мастацкія музеі: Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі (філіял – музей беларускага народнага мастацтва), Бялыніцкі мастацкі музей імя В. Бялыніцкага-Бірулі, Веткаўскі музей народнай творчасці і іншыя.
Найбольшая колькасць музеяў краіны – краязнаўчыя. Яны з’яўляюцца комплекснымі. У структуры музея як правіла ўваходзяць: аддзел прыроды, гісторыі, фальклорны і этнаграфічны, літаратурны[2]. Як правіла маюцца калекцыі: нумізматычныя, мінералаў, гербарыі, артэфакты, старадрукі. Абавязкова трэба старацца мець вой часопіс ці альманах.
Напрамкі дзейнасці музеяў: · Навукова-даследчы (выяўленне і набыццё рэчаў музейнага значэння, камплектаванне асноўнага і абменнага (непрофільны матэрыял, дублікаты) фондаў) · Экспазіцыйны · Фондавы · Навукова-асветны Вылучаюцца некалькі групмузейных прадметаў: * Рэчавыя гістарычныя, * археалагічныя, * гісторыка-бытавыя, * помнікі пісьменства, * помнікі выяўленчага і дэкаратыўна прыкладнога мастацтва, * фатаграфіі і негатывы, * нумізматыка і іншыя. Усе музейныя экспанаты ў абавязковым парадку афармляюцца юрыдычным дакументам (актам). Пасля, заносіцца ў кнігу паступленняў (галоўная інвентарная кніга). Існуюць дапаможныя формы ўліку (даведачныя картатэкі).
Інвентарная картатэка – карткі размешчаны ў парадку інвентарных нумароў Сістэматычная картатэка – па групам рэчаў Тапаграфічная картатэка (па месцу захавання ў фондасховішчы ці залах музея) Тэматычная (звесткі пра прадмет з розных гістарычных крыніц) Прадметная (рэчавая) – па алфавіту Іменная картатэка (па прыналежнасці гістарычным дзеячам) Геаграфічная
Воспользуйтесь поиском по сайту: ![]() ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|