Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

1.1. Прызначэнне ВМК. Тлумачальная запіска. 1.2. Вывучэнне асобных тэм курса




 


 

 

1. 1. Прызначэнне ВМК


Тлумачальная запіска


ВМК прызначаны для рэалізацыі патрабаванняў адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі першай ступені па цыкле спецыяльных дысцыплін па спецыяльнасці  ― Пачатковая  адукацыя‖  і  тыпавой  праграмы  па  вучэбнай дысцыпліне ― Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання‖. Ён мае на мэце дапамагчы студэнтам самастойна засвоіць тэорыю навучання школьнікаў мове, авалодаць уменнямі правільна арганізоўваць вучэбна- выхаваўчы працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

У склад ВМК уключаны наступныя раздзелы: тэарэтычны: электронны курс лекцый;

практычны: Матэрыялы практычных заняткаў; матэрыялы лабараторных заняткаў; заданні для кіруемай самастойнай работы студэнтаў; тэматыка курсавых работ;

кантролю ведаў: заданні кантрольнай работы; пытанні да заліку, экзамену;

дапаможны: тыпавы вучэбны план спецыяльнасці1-01 02 01 Пачатковая адукацыя, тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя; рабочы варыянт вучэбнай праграмы; рэкамендацыі да напісання курсавых прац; літаратура па курсу.

1. 2. Вывучэнне асобных тэм курса

Пры самастойным засваенні тэорыі навучання школьнікаў мове асобую ўвагу неабходна звярнуць на інавацыйныя падыходы ў навучанні школьнікаў беларускай мове, асобасна арыентаванае навучанне, развіццѐ маўлення і мыслення вучняў, выхаваўчую і развіццѐ вую накіраванасць навучання, навучанне грамаце, шляхі літаратурнай адукацыі навучэнцаў пачатковых класаў, асаблівасці вывучэння фанетыкі, граматыкі, арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

У межах вывучэння раздзела “Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы” трэба засвоіць наступныя асноўныя паняцці: прадмет, задачы, змест курса методыкі выкладання беларускай мовы, прынцыпы навучання мове, задачы навучання мове, змест моўнай адукацыі ў школе, прынцыпы пабудовы праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах.

У межах вывучэння раздзела “Методыка навучання грамаце” неабходна засвоіць наступныя асноўныя паняцці: гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце, прыѐ мы гукавога аналізу і сінтэзу, задачы выпрацоўкi навыку пiсьма, этапы фармiравання навыку пiсьма. Пры вывучэнні раздзела


студэнты завочнай формы атрымання адукацыі выконваюць кантрольную працу, якая прадстаўляецца на праверку выкладчыку за месяц да пачатку экзаменацыйнай сесіі

У межах вывучэння раздзела “Методыка класнага і пазакласнага чытання” трэба засвоіць наступныя асноўныя паняцці: навык чытання, якасці паўнацэннага навыку чытання, этапы працы з мастацкім творам, мэты, задачы пазакласнага чытання, урок пазакласнага чытання, яго структура на розных этапах‖.

У межах вывучэння раздзела Методыка вывучэння асобных тэм школьнага курса беларускай мовы ў пачатковых класах неабходна засвоіць наступныя асноўныя паняцці: метады, прыѐ мы навучання мове, урокі беларускай мовы, іх тыпы і структура, граматычнае паняцце, метадычныя прыѐ мы i формы засваення граматычных паняццяў, моўныя разборы, віды практыкаванняў па фанетыцы, граматыцы, арфаграфіі, перанос, транспазіцыя, інтэрферэнцыя, дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып навучання, камунікатыўная накіраванасць навучання.

У межах вывучэння раздзела “Методыка развіцця маўлення вучняў” трэба засвоіць наступныя асноўныя паняцці: віды маўлення, маўленчая дзейнасць, віды маўленчай дзейнасці, мэты i змест працы па развiццi маўлення малодшых школьнiкаў, прынцыпы методыкі развіцця маўлення, задачы развіцця маўлення вучняў, напрамкі развіцця маўлення, сістэма працы па развіцці звязнага маўлення.

Кіруемая самастойная праца (КСР) студэнтаў дзѐ ннай формы атрымання адукацыі прадугледжвае знаѐ мства з навуковай, навукова-папулярнай літаратурай, распрацоўку планаў-канспектаў урокаў, аналіз праграм, падручнікаў і метадычных дапаможнікаў, падрыхтоўку да здачы экзаменаў і залікаў, напісанне курсавых прац. Пры падрыхтоўцы заданняў кіруемай самастойнай працы студэнт можа наведваць кансультацыі выкладчыка. Заданні КСР прадстаўляюцца на праверку выкладчыку зголна з графікам міжсесійнага кантролю самастойнай кіруемай працы студэнтаў па дысцыпліне.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...