Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

1.3. Работа з літаратурай. 1.4. Падрыхтоўка да экзамена (заліку). Методыка беларускай мовы як навука




1. 3. Работа з літаратурай

Пры працы з літаратурай асобую ўвагу трэба звярнуць на наступныя крыніцы:

Ворожбитова, А. А. Начальное лингвориторическое образование: Методика преподавания русского языка: Таблицы, схемы, алгоритмы: Учебно- методическое пособие / А. А. Ворожбитова. М., 2002.

Катонова, Е. М. Методика преподавания русского языка в начальной школе: курс лекций / Е. М. Катонова. Минск, 2005.


Куцанава, Т. С. Пазакласнае чытанне ў пачатковых классах / Т. С. Куцанава, В. С. Варапаева. Мiнск, 1985.

Львов, М. Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах: учебное пособие для студентов высших педагогических учебных заведений / М. Р. Львов, В. Г. Горецкий, О. В. Сосновская. М., 2002.

Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. / Пад. рэд.

А. П. Шанько. Мiнск, 1986.

Падгайскі, Л. П. Методыка беларускай мовы: Граматыка, правапіс: 1 — 3 кл. / Л. П. Падгайскі. Мінск, 1981.

Паўлоўскi, І. I. Моўная адукацыя малодшых школьнiкаў: Тэарэтыка- дыдактычнае даследаванне / І. І. Паўлоўскі. Мiнск, 1998.

Паўлоўская, В. I. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В. І. Паўлоўская.

Мiнск, 1989.

Протчанка, В. У. Навучанне пераказу ў пачатковай школе / В. У. Протчанка, Я. М. Лаўрэль. Мiнск, 1995.

Яленскі, М. Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М. Г. Яленскі. Мінск, 2002.

Перавагу маюць літаратурныя крыніцы з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

1. 4. Падрыхтоўка да экзамена (заліку)

У  працэсе  вывучэння  вучэбнай  дысцыпліны  ― Методыка  выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ‖ студэнты здаюць 1 экзамен, 1 залік.

Студэнты завочнай формы атрымання адукацыі выконваюць кантрольную  працу  па  раздзеле  ― Методыка  навучання  грамаце‖.  Студэнт дапускаецца да здачы заліку па прадмеце толькі пасля атрымання заліку па кантрольнай працы. Студэнты дзѐ ннай формы атрымання адукацыі дапускаюцца да здачы заліку або экзамену па прадмеце толькі пасля выканання ўсіх практычных заданняў, лабараторных работ, заданняў кіруемай самастойнай працы.

Для ацэнкі вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзамене прымяняюцца крытэрыі, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выкарыстоўваецца 10-бальная сістэма ацэнкі.


Методыка беларускай мовы як навука

1. Методыка беларускай мовы як навука, яе прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэгорыі.

2. Сувязь методыкі беларускай мовы з іншымі навукамі.

3. Метады даследавання ў методыцы выкладання беларускай мовы.

4. Найноўшыя навуковыя даследаванні ў галіне навучання малодшых школьнікаў беларускай мове.

 

1. Методыка (ад грэч methodos) - 1) вучэнне аб метадах выкладання той або іншай навукі; 2) сукупнасць метадаў навучання чаму-небудзь, практычнага выканання чаго-небудзь.

Вучэбныя методыкі раскрываюць спосабы ўзаемадзеяння настаўніка і вучня, накіраваныя на дасягненне пастаўленай дыдактычнай мэты. Мэтай вучэбнай методыкі з’яўляецца распрацоўка найбольш эфектыўнай тэхналогіі навучання, арыентаванай на развіццѐ сродкамі прадмета асобы вучня і авалоданне школьнікамі пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі.

Методыка навучання беларускай мове – педагагічная практыка- арыентаваная навука, якая вызначае мэты, змест, заканамернасці, прынцыпы, метады, прыѐ мы і формы навучання. Яна дае адказ на пытанні: для чаго вучыць, чаму вучыць, як вучыць, чаму трэба вучыць менавіта так.

Усе паняцці і катэгорыі, пра якія будзе ісці размова у лекцыі, разглядаюцца ў лінгвадыдактыцы – фундаментальнай частцы методыкі.

Прадметам методыкі з’яўляецца працэс навучання школьнікаў мове (распрацоўка тэхналогіі навучання) і даследаванне заканамернасцяў засваення мовы.

Змест методыкі пачатковага навучання беларускай мове вызначаецца зместам вучэбнага прадмета ― Беларуская мова‖ і складаецца з наступных раздзелаў:

1. Агульныя пытанні методыкі пачатковага навучання беларускай мове.

2. Методыка навучання грамаце.

3. Методыка класнага і пазакласнага чытання.

4. Пачатковае навучанне фанетыцы, словаўтварэнню, граматыцы і правапісу.

5. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.

6. Методыка развіцця маўлення.

7. Пазакласаня праца па беларускай мове.


Асноўнымі задачамі методыкі мовы як навукі з’яўляюцца:

- вызначэнне мэт, задач і зместу навучання беларускай мове ў школе;

- высвятленне заканамернасцяў засваення мовы і вызначэнне на гэтай аснове прынцыпаў навучання;

- пошук і характарыстыка найбольш эфектыўных метадаў, прыѐ маў, арганізацыйных формаў навучання;

- вывучэнне метадычнай спадчыны, традыцый і наватарства, навуковае асэнсаванне перадавога педагагічнага вопыту.

Методыка навучання мове аперыруе такімі фундаментальнымі паняццямі і катэгорыямі, як мэты і змест моўнай адукацыі, моўнае ядро асобы, заканамернасці авалодання мовай, прынцыпы навучання, метады, прыѐ мы і формы навучання, адукацыйныя тэхналогіі, моўная, маўленчая і этнакультурная кампетэнцыіі.

Мэты моўнай адукацыі – адна з галоўных катэгорый методыкі. Дакладнае вызначэнне стратэгічных і тактычных мэт адукацыі дазваляе правільна і эфектыўна арганізаваць вучэбны працэс. Асноўныя стратэгічныя мэты – фарміраванне моўнай асобы і авалоданне школьнікамі мовай як сродкам зносін і пазнання свету, інтэлектуальнае развіццѐ дзіцяці, выхаванне нацыянальна свядомай асобы. Пры вывучэнні канкрэтных раздзелаў і тэм школьнага курса мовы ставяцца тактычныя мэты, накіраваныя на асэнсаванне лінгвістычнага матэрыялу з боку будовы, значэння і функцыі, выпрацоўку ўменняў і навыкаў выкарыстання моўных адзінак у працэсе маўленчай дзейнасці, фарміраванне навыкаў граматнага пісьма, авалоданне культурай маўлення.

Змест моўнай адукацыі – гэта лінгвістычныя звесткі, моўныя і маўленчыя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні і навыкі, а таксама спосабы дзейнасці, якімі павінны авалодаць вучні ў працэсе пазнання мовы як сістэмы.

Моўнае ядро асобы – функцыянальная сістэма адзінак мовы, моўных ведаў, этнакультурных маўленчых узораў, моўных уменняў і маўленчых навыкаў, якія забяспечваюць свабоднае карыстанне маўленнем як кагнітыўным, суразмоўніцкім сродкам для адлюстравання свайго ўнутранага свету ў працэсе актыўнай сацыяльнай дзейнасці.

Структурная мадэль моўнага ядра асобы складаецца з лінгвакагнітыўнага (веды), працэсуальнага (уменні), і прагматычнага (навыкі) сегментаў.

Культурнае фарміраванне моўнага ядра асобы можа быць дасягнута на аснове ведання заканамернасцей маўленчага развіцця і засваення мовы. Заканамернасць – аб’ектыўна існуючая сувязь з’яў, якая вызначае асноўную лінію любога развіцця. Заканамернасці засваення мовы – залежнасць


засваення мовы ад ступені развіцця маўленчай сістэмы чалавека, яго інтэлекту, памяці, эмацыянальнай сферы.

З заканамернасцяў засваення мовы вынікаюць метадычныя прынцыпы навучання – тэарэтычныя палажэнні, кіруючыся якімі настаўнік мэтанакіравана арганізуе вучэбную дзейнасць вучняў.

Што датычыцца метадаў (грэч. слова ― метад‖ азначае шлях, спосаб пазнавальнай і практычнай дзейнасці людзей), то яны падзяляюцца на метады даследавання і метады навучання. Метады даследавання садзейнічаюць сістэматызацыі ведаў аб саміх спосабах навучання. Метады навучання вызначаюцца спосабамі працы настаўніка і адпаведнымі ім спосабамі працы вучняў. Яны класіфікуюцца згодна з: 1) крыніцай атрымання вучнямі ведаў; 2) ступенню і характарам удзелу вучняў у працэсе навучання; 3) характарам і месцам работы вучняў.

Прыѐ м навучання – канкрэтны, прыватны сродак рэалізацыі метаду.

Форма навучання – знешняе ўладкаванне ўзгодненай вучэбнай дзейнасці настаўніка і вучняў, якое ажыццяўляецца на класічным урокуў выглядзе калектыўнай, групавой, індывідуальнай працы, на дадатковых занятках пасля ўрока, у працэсе дамашняга навучання і г. д.

Вучэбная дзейнасць ажыццяўляецца ў акрэсленых формах па пэўнай тэхналогіі. Адукацыйная тэхналогія (М. Г. Яленскі) - сістэма педагагічнай дзейнасці ў адзінстве матывацыйна-мэтавага, зместава-працэсуальнага, кантрольна-ацэначнага кампанентаў, сукупнасць сродкаў і метадаў навучання, якія дазваляюць паспяхова рэалізаваць пастаўленыя адукацыйныя мэты.

Моўная, маўленчая і этнакультурная кампетэнцыі – важнейшыя катэгорыі лінгвадыдактыкі. Моўная кампетэнцыя звязана з веданнем сістэмы мовы, маўленчая – з практычным авалоданнем навыкамі маўленчай дзейнасці, этнакультурная – з ментальным развіццѐ м асобы (здольнасцю індывіда ідэнтыфікаваць сябе з пэўнай культурай).

2. Тэарэтычнымі асновамі методыкі мовы з’яўляюцца: філасофія, логіка, лінгвістыка, педагогіка, псіхалогія.

Філасофія забяспечвае метадалагічныя асноы методыкі, разуменне мэт і задач навучання мове.

Філасофская тэорыя пазнання сцвярджае, што шлях да ісціны праходзіць этапы пачуццѐ вага і рацыянальнага пазнання і завяршаецца праверкай на практыцы. Рацыянальнае пазнанне ажыццяўляецца сродкамі мовы.

Методыка грунтуецца на наступных зыходных палажэннях філасофіі:

- мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;


- мова, маўленне выконваюць сацыяльную функцыю;

- мова, маўленне непарыўна звязаны з мысленнем.

Спосаб разважання, ход думак і метад пазнання можа быць індуктыўны і дэдуктыўны. Індуктыўным шляхам чалавек на аснове разгляду прыватных выпадкаў, асобных з’яў прыходзіць да абагульнення, вываду. Пры дэдукцыі пазнанне ідзе ад агульнага вываду, абагульненняў да асбных, канкрэтных фактаў.

Індукцыя і дэдукцыя – катэгорыі логікі. Але яны маюць прамыя адносіны да методыкі мовы, паколькі прадвызначаюць шлях фарміравання лінгвістычных паняццяў.

Індукцыя прымяняецца тады, калі засваенне паняцця ці правіла патрабуе назірання за фактамі мовы і калі на аснове гэтых назіранняў вучні могуць самастойна зрабіць вывад. Калі правіла ці паняцце ў некаторай ступені вядома вучням або не патрабуе спецыяльных назіранняў, то азнаямленне мэтазгодна пачынаць дэдуктыўным шляхам.

Звычайна на ўроках маюць месца абодва шляхі пазнання.

Змест школьнага курса беларускай мовы вызначаецца перш за ўсѐ лінгвістыкай. Лінгвістычная навука дастаткова поўна апісала ўсе ўзроўні беларускай мовы, а таксама функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці маўлення. Лінгвістычны матэрыял, размеркаваны па этапах навучання, павінен уяўляць сабой стройную сістэму і абавязкова ўлічваць дасягненні мовазнаўства, сучасны стан, тэндэнцыі развіцця лінгвістычнай навукі, што і забяспевае адзінства школьнай і навуковай граматык.

Інтэнсіўнае развіццѐ беларускай лінгвістыкі ў апошнія дзесяцігоддзі аказала прыкметны ўплыў на змест школьнага курса мовы. У сучасным мовазнаўстве пачала развівацца адна з яго новых галін – лінгвістыка тэксту. Таму з мэтай актывізацыі развіцця звязнага маўлення вучняў у праграму ўведзены такія паняцці як тэкст, яго структура, тыпы і інш.

За апошняе дзесяцігоддзе ў лінгвістычнай навуцы атрымаў прызнанне структурна-семантычны напрамак у вывучэнні моўных з’яў, які знайшоў сваѐ адлюстраванне ў праграмах, падручніках, метадычных дапаможніках па беларускай мове.

Лінгвістыка такім чынам дапамагае методыцы адказаць на пытанне чаму вучыць.

Педагогіка і псіхалогія дапамагаюць вызначыць шляхі і сродкі навучання і тым самым адказаць на пытанне як вучыць.

Педагогіка – навука пра выхаванне і навучанне маладога пакалення. Заканамернасці працэсу навучання, прынцыпы, метады і прыѐ мы, арганізацыйныя формы раскрываюцца ў дыдактыцы – агульнай тэорыі


навучання. Палажэнні дыдактыкі бяруцца да ўвагі пры распрацоўцы прыватных методык навучання таму ці іншаму прадмету.

Дыдактыка вызначае наступныя асноўныя заканамернасці:

-  працэс навучання абумоўлены патрэбнасцямі асобы і неабходнасцю грамадства ва ўсебакова развітай асобе;

- п. н. залежыць ад рэальных вучэбных магчымасцяў вучня;

- п. н. патрабуе мэтанакіраванага ўзаемадзеяння настаўніка і вучня;

- п. н. залежыць ад знешніх, у якіх ѐ н працякае;

- змест навучання залежыць ад яго задач, у якіх адлюстроўваецца патрэбнасць грамадства, узровень развіцця навукі, рэальныя вучэбныя магчымасці школьнікаў;

- метады і сродкі стымулявання, арганізацыі і кантролю вучэбнай дзейнасці залежаць ад задач і зместу навучання;

- узаемасувязь усіх кампанентаў навучальнага працэсу забяспечвае трывалыя, усвядомленыя вынікі навучання.

З названымі заканамернасцямі звязаны агульнадыдактычныя прынцыпы навучання: навуковасці, сістэмнасці, паслядоўнасці, даступнасці, наглядасці і інш. Названыя прынцыпы з’яўляюцца агульнымі ў дачыненні да любой прыватнай методыкі. Кожная методыка вызначае акрамя гэтага свае спецыяльныя прынцыпы. У методыцы выкладання беларускай мовы спецыяльныя прынцыпы навучання вынікаюць з заканамернасцяў засваення дзецьмі мовы (гэта агульнаметадычныя і прыватнаметадычныя).

Асновай методыкі выкладання мовы як навукі з’яўляецца і псіхалогія (узроставая і педагагічная). Узроставая псіхалогія раскрывае псіхалагічныя асаблівасці дашкольніка, малодшага школьгіка, падлетка, юнака, асаблівасці іх мыслення, памяці, успрымання, уяўлення. Пед. псіхалогія даследуе працэс фарміравання пазнавальнай дзейнасці, засваення ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраванне розных бакоў асобы вучня.

Працэс засваення ўключае ў сябе наступныя этапы:

Успрыманне – адлюстраванне ў свядомасці вучня пэўных граматычных

з’яў.

Разуменне – спасціжэнне розумам зместу, сэнсу граматычнай з’явы, якая

разглядаецца.

 Усведамленне – больш глыбокае разуменне аналізуемай лінгвістычнай з’явы, калі вучань можа растлумачыць сутнасць матэрыялу, зрабіць абагульненне, вывад.

 Замацаванне – усведамленне тэмы, якая вывучаецца, праз запамінанне і ўзнаўленне некаторых асноўных фактаў, вывадаў, выкананне практыкаванняў.


 Прымяненне – выкарыстанне ведаў на практыцы, фарміраванне пэўных уменняў і навыкаў.

Веданне настаўнікам названых этапаў засваення ведаў – аснова правільнай арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў.

Такім чынам, узроставая і пед. псіхалогія маюць важнае значэнне для знаходжання найбольш аптымальных шляхоў навучання, выяўлення ўмоў для інтэлектуальнага развіцця дзяцей.

3. Методыка беларускай мовы як навука мае сваю тэхналогію даследавання, свае метады.

Структура педагагічнага даследавання:

1. Вызначэнне актуальнай праблемы, аб’екта і прадмета даследавання;

2. Фармулѐ ўка гіпотэзы, абгрунтаванне канцэпцыі (погляд на тое, як гэтую праблему можна вырашыць).

3. Распрацоўка методыкі.

4. Правядзенне эксперыменту.

5. Аналіз вынікаў.

6. Вывады.

Метады даследавання:

метады тэарэтычнага пошуку – аналіз навуковай і метадычнай літаратуры; вывучэнне метадалагічных асноў методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах, вывучэнне гісторыі праблемы, аналіз і абагульненне матэрыялаў, атрыманых эмпірычным шляхам;

метады даследавання педагагічнага працэсу – назіранне за працэсам навучання, вывучэнне пісьмовых прац, тэсціраванне, мадэліраванне, гутарка, апытанне, анкетаванне, аналіз і абагульненне вопыту (масавага і перадавога); аналіз дакументацыі;

эксперымент – пошукавы, канстатуючы, навучальны, кантрольны;

метады матэматычнай статыстыкі – сярэдні паказчык, рэгістрацыя, ранжыраванне і г. д.

Эксперымент як галоўны метад даследавання бывае:

Канстатавальны (з дапамогай спецыяльна падрыхтаваных зрэзавых заданняў дыягнастычнага характару вызначаецца рэальны ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў вучняў).

Пошукавы (праводзіцца папярэдняя ― разведка‖ тых або іншыз падыходаў у методыцы навучання).

Навучальны (у адпаведнасці з канцэпцыяй даследавання эксперыментатар распрацоўвае ўласную методыку, правярае яе эфектыўнасць у параўнанні з


традыцыйнай, супастаўляючы вынікі зрэзаў, праведзеных у кантрольных і эксперыментальных класах).

Кантрольны (паўторная праверка эфектыўнасці распрацаванай методыкі ў параўнанні з традыцыйнай практыкай).

Паводле ўмоў правядзення эксперымент бывае:

лабараторны (навучанне праводзіцца з невялікай групай вучняў у спецыяльна створаных умовах).

натуральны (пры звычайным навучанні).

Вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту, дасягненняў настаўнікаў-наватараў, эксперыментальная праверка на практыцы пэўных навуковых меркаванняў дапамагаюць вызначыць найбольш рацыянальныя прыѐ мы і метады навучання. Абапіраючыся на творчую дзейнасць перадавых настаўнікаў, методыка мовы развівае і ўдасканальвае адукацыйныя тэхналогіі.

4. Вырашэнню праблемы рэалізацыі асобаснага падыходу ў методыцы выкладання беларускай мовы прысвечана тэарэтыка-эксперыментальнае даследаванне М. Г. Яленскага ― Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове‖.

Фарміраванне ў школьнікаў агульнаадукацыйных уменняў пры навучанні беларускай мове разглядаецца ў навуковых працах В. У. Протчанкі, Я. М. Лаўрэля, Г. Валочкі.

Развіццю маўлення дзяцей прысвечаны працы Н. С. Старжынскай.

І. І. Паўлоўскім праведзена тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне

― Моўная адукацыя малодшых школьнікаў‖, дысертацыйнае даследаванне

― Развитие речи младших школьников при изучении глагола на уроках белорусского языка‖.

Граковіч Т. М. даследуе пытанні фарміравання маўленчых навыкаў малодшых школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.

Вырашэннем праблемы фарміравання граматычнага ладу мовы ў вучняў 1 класа займаецца Г. І. Верашчака.


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...