Беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах
1. Характарыстыка навуковасці зместу і практычнай накіраванасці выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. 2. Метадычныя канцэпцыі рэалізацыі базавага зместу навучання. 3. Тэхналогія асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе.
1. Неабходнасць глыбокага вывучэння беларускай мовы ў школе вызначаецца яе асноўнымі функцыямі: мова служыць чалавеку 1) сродкам афармлення і выражэння думкі; 2) камунікатыўным сродкам; 3) сродкам выражэння пачуццяў, настрою (эмацыянальная сфера); 4) сродкам арганізацыі і планавання дзейнасці. Мова – ключ да пазнання, да адукаванасці, да сапраўднага развіцця розуму. Школьны прадмет ― Беларуская мова‖ не з’яўляецца злепкам з навуковага курса беларускай мовы, бо перад школай стаіць задача ўзбраення кожнага школьніка ў першую чаргу практычнымі ўменнямі і навыкамі па роднай мове. У той жа час змест прадмета ― Беларуская мова‖ павінен забяспечваць вучняў сапраўднымі ўзорамі высокамастацкай мовы, выхоўваць у іх высокую культуру маўлення, навучыць правільна, дакладна і выразна перадаваць уласныя думкі, веды, пачуцці. Школа павінна даць сваім выхаванцам пэўную сістэму тэарэтычных ведаў па мове, якая забяспечвае фарміраванне матэрыялістычнага светапогляду, развіццѐ абстрактнага мыслення вучняў і дае тэарэтычную базу для засваення граматычных, арфаграфічных уменняў і навыкаў. Змест і віды заняткаў па беларускай мове ў пачатковых класах заключаюцца ў: 1) развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў – у сувязі з чытаннем, пісьмом, з вывучэннем граматычнага матэрыялу, з назіраннямі, з грамадскай дзейнасцю вучняў, з набыццѐ м жыццѐ вага вопыту;
2) у навучанні дзяцей, якія прыйшлі ў першы клас, грамаце (элементарнаму правільнаму і свядомаму чытанню і пісьму) і ў далейшым удасканаленні гэтых уменняў і навыкаў; 3) у вывучэнні літаратурнай нормы – граматычнай правільнасці арфаграфічна і пунктуацыйна граматнага пісьма, арфаэпічна правільнага вымаўлення і ў авалоданні выразнасцю маўлення; 4) у вывучэнні тэарэтычнага матэрыялу па граматыцы, словаўтварэнні, фанелыцы, лексікалогіі, у фарміраванні сістэмы навуковых паняццяў па мове; 5) у далучэнні школьнікаў да ўзораў мастацкай, навукова- папулярнай, даведачнай і іншай літаратуры праз урокі літаратурнага чытання і граматыкі, у авалоданні імі ўменнем успрымаць мастацкія і навукова- пауклярныя творы, у авалоданні чытацкімі ўменнямі і навыкамі. 2. У наш час адбываецца радыкальная рэформа моўнай адукацыі, якая вынікае з неабходнасці трансфармацыі мовы ў педагагічным працэсе з вучэбнага прадмета ў механізм фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення прыроды і грамадства, індывідуальнай самаактуалізацыі. У сувязі з гэтым апошнім часам стала развівацца антрапацэнтрычная канцэпцыя ў методыцы выкладання беларускай мовы, для якой характэрны асобасны падыход у выкладанні мовы. Асобасны падыход – гэта такі змест і арганізацыя навучання, калі ў школьнікаў фарміруецца гуманістычнае па адносінах да рэчаіснасці, індывідуальнае па сутнасці развітае этыка-маўленчае камунікатыўнае ядро ў выглядзе ўяўленняў і ведаў, перажыванняў, маўленча- камунікатыўных здольнасцяў, скіраваных на задавальненне найвышэйшай сацыяльнай патрэбы асобы ў суразмоўніцтве, нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі, прызнанне чалавека вышэйшай каштоўнасцю з яго непаўторным індывідуальным бачаннем свету, высокакультурнай эмацыянальнай рэакцыяй і паводзінамі як у вербальнай, так і ў невербальнай формах. Прынцыповае адрозненне традыцыйнага (лінгвацэнтрычнага) падыходу ад асобаснага ў наступным. Традыцыйны падыход характарызуецца такімі асаблівасцямі:
- прызнанне самакаштоўнасці ведаў; - апісанне моўнай сістэмы згодна з логікай лінгвістычнай навукі; - перавага вербальных метадаў выкладання; - пераацэнка эфектыўнасці суб’ект-аб’ектных адносін; - прыярытэт калектыўнай формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці; - панаванне аўтарытарнага стылю ўзаемаадносін; - вульгарызацыя ацэнкі дзейнасці вучняў. Асобасны падыход характарызуецца тым, што: - у цэнтры навучальнай дзейнасці знаходзіцца моўная асоба вучня з яго індывідуальным этыка-маўленчым камунікатыўным ядром; - мова разглядаецца як сродак фарміравання і развіцця асобы чалавека, сродак матэрыяльнай думкі, ідэалізацыі рэчаіснасці і рэпрэзентацыі яе ў характэрных індывідуальна для кожнай асобы вобразах; - дзейсны характар навучання прызнаецца аптымальным; - навучанне характарызуецца як суб’ект-суб’ектнае ўзаемадзеянне ў працэсе суразмоўніцтва; - перавага аддаецца індывідуальна-групавой форме арганізацыі дзейнасці; - усталѐ ўваецца дэмакратычны стыль узаемаадносін паміж настаўнікам і вучнем; - якасная ацэнка і самаацэнка дзейнасці суб’ектаў дапускаецца не як выключэнне, а як сістэма; - ствараюцца спрыяльныя ўмовы для самаактуалізацыі асобы, праяўлення індывідуальнасці. Такім чынам, розніца паміж традыцыйным і новым падыходамі відавочная як на ўзроўні мэтанакіраванасці, зместу моўнай адукацыі, так і на ўзроўні педагагічнай тэхналогіі. 3. • Метадалагічныя асновы асобаснага падыходу да навучання беларускай мове. Метадалагічна важнымі для распрацоўкі асобаснага падыходу ў методыцы выкладання беларускай мовы з’яўляюцца 2 псіхалагічныя пазіцыі: - Развіццѐ асобы школьніка магчыма толькі ў выніку актыўнай прадметнай дзейнасці (працэсы навучання і выхавання не самі па сабе непасрэдна развіваюць дзіця, а толькі тады, калі яны маюць дзейнасныя формы і валодаюць адпаведным зместам); - Дзейнасць суразмоўніцтва валодае магутным патэнцыялам для асобаснага развіцця дзіцяці. Паваротным момантам у распрацоўцы новых метадычных падыходаў стала пераарыентацыя лінгвістычнай навукі з разгляду мовы ― ў самой сабе‖ і
― для самой сябе‖ на аналіз мовы як феномена культуры і як прадукту чалавечай дзейнасці. Лінгвістыка сутыкнулася з неабходнасцю ― ўвесці маўленне ў мову‖, звярнуць увагу на праблему моўнага суіснавання, на чалавека-носьбіта мовы, на моўную асобу. Першымі фундаментальнымі працамі па названай праблеме сталі манаграфіі Ю. М. Караулава і Г. І. Богіна. • Прынцыпы асобасна арыентаванага навучання беларускай мове: 1. Скіраванасць мэт навучання на асэнсаванне беларускай мовы як этнакультурнага гістарычнага асяроддзя і на індывідуальныя запатрабаванні асобы. Сутнасць прынцыпа: Ён прадугледжвае знаѐ мства з нацыянальна- культурнай адметнасцю: - фанетыка-арфаэпічных і прасадычных, графіка-арфаграфічных, граматычных моўных сродкаў; - семантыкі лексікі (слоў, фразеалагізмаў, прыказак, прымавак, аманіміі, тапаніміі, антрапаніміі, дыялектаў і інш. ); - пазнавальнай інфармацыі краіназнаўчага характару (пра аб’екты культуры, гісторыю, знакамітых людзей і г. д. ); - нацыянальнай міфалогіі як своеасаблівым бачаннем нашыміпродкамі навакольнага свету (міфы пра дрэвы, кветкі, птушак, звяроў, пра паходжанне асобных назваў паселішч (тапонімы), рэк, азѐ р (гідронімы), пра мінулае народа, яго паходжанне). 2. Асобасна арыентаваны змест моўнай моўнай адукацыі як аснова фарміравання індывідуальнага этыка-маўленчага камунікатыўнага ядра. Сутнасць прынцыпа можна сфармуляваць так: змест моўнай адукацыі павінен садзейнічаць інтэнсіўнаму развіццю кагнітыўных, моўных і маўленча- камунікатыўных індывідуальных здольнасцей, узбагачэнню сацыяльнага вопыту і забяспечваць актыўнасць суб’екта ў яго маўленча-камунікатыўнай дзейнасці, творчай самарэалізацы і авалоданні традыцыйна прынятымі ў грамадстве этычнымі ўяўленнямі, што рэалізуюцца ў моўным учынку індывіда. 3. Арыентацыя працэсу навучання на засваенне літаратурнай нормы з мэтай фарміраваня моўнай асобы вучня як моўна-эстэтычнага ідэалу. Сутнасць прынцыпа: Ён прадугледжвае авалоданне школьнікамі пры азнаямленні з рознымі раздзеламі курса агульнапрынятымі ў моўнай супольнасці і замацаванымі культурнай традыцыяй законамі мовы з мэтай індывідуальнага іх прысваення.
4. Забеспячэнне інтэлектуальнага, эстэтычнага і індывідуальнага развіцця дзяцей у ходзе навучання беларускай мове. Сутнасць прынцыпа: Ён прадугледжвае творча-пераўтваральны характар вучэбнай дзейнасці, у аснове якой ляжыць развіццѐ кагнітыўных здольнасцей асобы пры ўзаемадзеянні з моўнымі аб’ектамі і ўспрымане індывідам мовы як эстэтычнай вартасці, індывідуальнага вобразна-выяўленчага сродку адлюстравання рэчаіснасці і самаактуалізацыі. • Спосабы практычнай рэалізацыі канцэпцыі асобаснага падыходу на аснове суразмоўніцтва. Фарміраванне моўнай кампетэнцыі вучняў на аснове суразмоўніцтва. Пад моўнай кампетэнцыяй будзем разумець індывідуальную здольнасць чалавека ствараць граматычна правільныя словы, словазлучэнні і сказы, якая перарастае ў камунікатыўную кампетэнцыю, звязаную са стварэннем маўлення. Укладаючы ў паняцце моўнай кампетэнцыі менавіта гэты сэнс, неабходна падкрэсліць, што: - яна можа фарміравацца ў чалавека і без тэарэтычнага ведання мовы (змалку дзіця валодае здольнасцю ствараць моўныя адзінкі, не ведаючы правіл граматыкі); -гэта не застылая магма ведаў, а веды ў дзеянні, веды як індывідуальная здольнасць суб’екта ствараць моўныя адзінкі (многія сучасныя вучні, ведаючы граматыку замежнай мовы, не валодаюць рэальнымі здольнасцямі ствараць функцыянальна значымыя моўныя адзінкі); - яна (здольнасць) у той меры можа называцца кампетэнцыяй, у якой валодае патэнцыяльнымі магчымасцямі да маўленчай творчасці. Фарміраванне моўнай кампетэнцыі вучняў ажыццяўляецца найперш з патрэбы практычнага валодання мовай, а гэты працэс будзе эфектыўны тады, калі навучанне будзе на суразмоўніцтве, у цэнтры якога – пошукавая дзейнасць дзіцяці пад кіраўніцтвам дарослага. Удасканаленне навыкаў аўдзіравання ва ўзаемасувязі з суразмоўніцтвам. Аўдзіраванне – від маўленчай дзейнасці, звязаны з успрыманнем вуснай мовы. Мэты развіцця ў вучняў навыкаў аўдзтравання: - развіццѐ здольнасці асэнсавана і актыўна ўспрымаць, разумець сэнс вуснага выказвання; - развіццѐ слыхавой памяці і ўяўлення; - удасканаленне маўленчага слыху дзяцей; - выхаванне культуры слухання. У адпаведнасці з гэтымі мэтамі вучням неабходна авалодаць наступнымі ўменнямі, якія забяспечаць аўдзіраванне як актыўны від маўленчай дзейнасці. Гэта ўменні: - бачыць асобу таго, хто гаворыць;
- успрымаць інфармацыю ў цэлым і вылучаць асобныя факты паведамлення, галоўную думку выказвання; - запамінаць паслядоўнасць у развіцці падзей ці падачы інфармацыі; - аналізаваць пачцтае ў адпаведнасці з устаноўкай (унутранай або знешняй); - дыферэнцыраваць новае і вядомае; - асобасна рэагаваць на пачутае; - чуць сябе і рэгуляваць сваѐ маўленне; - захоўваць этыку слухання ў час суразмоўніцтва. Вучыць аўдзіраванню неабходна як актыўнаму працэсу ўключэння асобы ў суразмоўніцтва, бо пасіўнае слуханне мае надзвычай нізкі развіццѐ вы патэнцыял: успрыманне на слых інфармацыі без актыўнай адэкватнай рэакцыі на яе (унутранай ці знешне выражанай) – гэта ўнутранае падаўленне сябе як асобы, што ў рэшце вядзе да фарміравання няўпэўненасці, нерашучасці, адчування ўласнай непаўнацэннасці і сацыяльнай апатыі. Чытанне і суразмоўніцтва на ўроках мовы. Чытанне – артыкуляцыйна-слыхавы від маўленчай дзейнасці. Чытанне ў школьным навучанні выконвае наступныя функцыі: - кагнітыўную (праз чытанне вучні пазнаюць свет); - рэгуляцыйную (чытанне садзейнічае ўдасканаленню моўных і маўленчых уменняў і навыкаў, засваенню літаратурнай нормы); - вартасна-арыентацыйную (уплывае на эмацыянальна- пачуццѐ вую сферу і садзейнічае фарміраванню асобы вучня). Пры фарміраванні і ўдасканаленні навыкаў чытання ў цэнтры ўвагі настаўніка знаходзяцца такія якасныя характарыстыкі, як усвядомленасць, выразнасць, спосаб і тэмп чытання. Выпрацоўцы выразнасці чытання спрыяюць такія метадычныя прыѐ мы: слуханне ўзорнага чытання настаўніка (без спецыяльнай фіксацыі на гэтым увагі вучняў), чытанне тэксту па ролях, папярэдні сэнсава-інтанацыйны аналіз тэксту, гукавое выражэнне знакаў прыпынку. Асэнсаванае чытанне фарміруецца з дапамогай наступных прыѐ маў: - мэтавая ўстаноўка настаўніка перад чытаннем тэксту; - прагнознае чытанне тэксту па малюнках (антыцыпацыя); - апераджальная лексічная праца; - папярэдняе праглядавае чытанне; - чытанне ланцужком; - гутарка па змесце тэксту; - чытанне-перачытванне асобных эпізодаў; - вяртальныя пытанні і пытанні-напамінкі ў час чытання тэксту; - вуснае ілюстраванне прачытанага. Чытанне заўсѐ ды прадугледжвае аўдзіраванне і суразмоўніцтва. Суразмоўніцтва пры гэтым выконвае функцыю як вартасна-арыентацыйную, так і кантрольна-ацэначную: упершым выпадку ў час суразмоўніцтва праяўляецца пазіцыя чытача як асобы, у другім суразмоўніцтва дапамагае вызначыць ступень асэнсаванасці прачытанага. Навучанне школьнікаў пісьму і пісьмовай мове на камунікатыўна- дзейснай аснове. Навучанне пісьму варта ажыццяўляць па наступнай мэтадычнай схеме: - паказ друкаванай літары, супастаўленне яе з рукапіснай; - напісанне элементаў рукапіснай літары (вялікай і малой) па ўзору; - сінтэзаванне па ўзоры асобных элементаў у цэласны вобраз літары; - напісанне некалькіх радоў літары па ўзоры; - складанне слоў з разразной азбукі і іх спісванне; - напісанне слоў з літарай па ўзоры; - спісванне сказа з падручніка; - напісанне сказа па слыху. Што да навучання звязнай мове, то на першых парах перавага ў навучанні аддаецца маўленчым практыкаванням з апорай на ўзор і вусную мову: - прачытаць тэкст і адказаць на пытанні; - з прапанаваных слоў скласці сказы; - уставіць у сказ патрэбныя словы; - пераказаць тэкст па малюнках. Затым выконваюцца трансфармацыйныя практыкаванні: - размясціць і запісаць сказы ў такім парадку, каб атрымаўся тэкст; - падзяліць тэкст на часткі, вызначыць, пра што расказваецца ў кожнай з іх; - скласці план тэксту ў выглядзе пытанняў. Часткова прадуктыўнымі з’яўляюцца практыкаванні на развіццѐ прапанаванага тэксту: - па пытаннях пазнайце адказы, запішыце дыялог; - па адказах пазнайце пытанні, запішыце дыялог; - прыдумайце і запішыце канцоўку тэксту; - падумайце і запішыце, з чаго можна было б пачаць тэкст; - запішыце прапушчаную частку тэксту. Прадуктыўнымі лічацца самастойна складзеныя тэксты на прапанаваную настаўнікам ці выбраную вучнямі тэму. Да іх ліку адносяцца пераклады, пераказы і сачыненні розных тыпаў. Навучанне вуснаму маўленню як камунікатыўнай дзейнасці. Мэтай навучання звязнай вуснай мове з’яўляецца развіццѐ камунікатыўных здольнасцей, авалоданне мовай як сродкам суразмоўніцтва і выяўлення свайго ўнутранага ― Я‖ на аснове трывала сфарміраванай артыкуляцыйна-слыхавой базы і вымаўленчых навыкаў. Асноўнымі прычынамі, якія тлумачаць няўменне дзяцей валодаць мовай як сродкам камунікацыі, з’яўляюцца: - адсутнасць развіццѐ вага патэнцыялу прыроднага маўленчага асяроддзя і сацыяльнай неабходнасці ў выкарыстанні мовы; - скіраванасць зместу і методыкі навучання на фарміраванне ўменняў і навыкаў чытаць і пісаць. Пры вывучэнні граматычнага курса мовы прадугледжваецца ўвядзенне сітуацыйных вучэбных задач, а іменна: Сітуацыі, накіраваныя на выпрацоўку індывідуальных здольнасцей арыентавацца ва ўмовах камунікацыі; Сітуацыі, звязаныя з фарміраваннем індывідуальных здольнасцей планаваць маўленчую дзейнасць у пэўных умовах; Сітуацыі, мэта якіх – навучыць кантраляваць развіццѐ камунікацыі ў цэлым і сваѐ й дзейнасці ў прыватнасці. Гаворачы пра методыку навучання звязнай вуснай мове, неабходна спыніцца на тыпах адпаведных практыкаванняў і відах выказванняў. Практыкаванні можна падзяліць на 3 асноўныя тыпы: моўныя канструктыўныя, маўленчыя і камунікатыўныя. Практыкаванні на складанне словазлучэнняў, сказаў адносяцца да першага тыпу, пераказ пачутага ці прачытанага, пераклад, перабудова дэфармаванага тэксту ў звязны, адказы на пытанні – да другога. Уласна камунікатыўнымі лічацца практыкаванні на складанне дыялогаў, індывідуальных выказванняў у адпаведнасці з прапанаванай ці самімі вучнямі выбранай тэмай або сітуацыяй, а таксама калектыўная гутарка, дыскусія па пэўнай тэме, дзе настаўнік – адзін з удзельнікаў. У працэсе навучання школьнікі дзейнічаюць з моўнымі аб’ектамі як з індывідуальнымі сродкамі рэалізацыі суразмоўніцтва, так і вучацца непасрэдна дзейнасці суразмоўніцтва. Пры навучанні вуснай звязнай мове выкарыстоўваюцца таксама і такія метадычныя прыѐ мы, як драматызацыя паводле сюжэта вядомай казкі, славеснае маляванне, гульня ў перакладчыка, эгацэнтрычнае маўленне (разважанне з самім сабой, перш чым выказацца перад класам), метамоўная рэфлексія (выпраўленне свайго і чужога маўлення, каменціраванне маўлення). Улічваючы, што ў аснове звязнай вуснай мовы ляжыць правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў, прынцыпова важным з’яўляецца выпрацоўка ў вучняў артыкуляцыйных, акцэнталагічных, фанетыка- арфаэпічных, інтанацыйных навыкаў.
Змест навучання задаецца адукацыйным стандартам па мове – асноўным нарматыўным дакументам, у якім абазначаны патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі выпускнікоў школы ў галіне пэўнага прадмета. Адукацыйны стандарт уключае: агульную характарыстыку прадмета, мэты і задачы навучання мове, зместавае ядро моўнай адукацыі (неабходны і дастатковы мінімум для дасягнення мэтаў адукацыі па фанетыцы і арфаэпіі, лексіцы і фразеалогіі, марфемнай будове слова і словаўтварэнні, граматыцы, правапісе, маўленчай дзейнасці), патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў, вымяральнікі і сістэма кантролю выканання патрабаванняў адукацыйнага стандарта (варыянты заданняў). На аснове адукацыйнага стандарту распрацоўваецца вучэбная праграма па мове. Змест навучання раскрываецца ў школьнай праграме. Апошнія вучэбныя праграмы па беларускай мове пабудаваны па лінейным прынцыпе, г. зн. лінгвістычны матэрыял размеркаваны па класах у адпаведнасці з логікай навукі. Не прадугледжваецца, як гэта было раней, вяртання да вывучанага ў папярэднім класе, нарашчэння тэарэтычнага матэрыялу па адной і той жа тэме на новай ступені навучання. Усе часціны мовы вывучаюцца лінейна (адна за адной) у поўным аб’ѐ ме. Праграма мае наступную структуру: 1. Тлумачальная запіска (раскрываюцца мэты, задачы, асноўныя канцэптуальныя ідэі курса, прынцып пабудовы праграмы). 2. Уласна праграма: змест школьнага курса мовы размеркаваны па этапах навучання (класах) і раздзелах (тэмах). Матэрыял кожнай тэмы складаецца з дзвюх частак: лінвістычнай (раскрываецца змест асобных тэм); аперацыянальнай (даецца пералік практычных уменняў, якімі павінны авалодаць школьнікі ў працэсе вывучэння тэмы). Для кожнага класа ўказваецца агульная колькасць гадзін у год, на тыдзень, асобна абазначаецца колькасць гадзін, якія адводзяцца на пісьмовыя работы. Пасля кожнага раздзела называецца аб’ѐ м вучэбнага часу, неабходны для засваення матэрыялу (агульная колькасць гадзін, з якіх асобна выдзяляецца час на правядзенне пісьмовых работ).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|