2. Распрацоўка фрагмента ўрока літаратурнага чытання ў ІІ класе па тэме “Скорагаворкі. Загадкі. Прыказкі”.
2. Распрацоўка фрагмента ўрока літаратурнага чытання ў ІІ класе па тэме “Скорагаворкі. Загадкі. Прыказкі”. Студэнты разглядаюць паслядоўнасць працы над загадкай, прыказкамі; распрацоўваюць фрагмент урока па знаѐ мстве з загадкамі, прыказкамі з выкарыстаннем падручніка ― Літаратурнае чытанне. 2 клас‖ (А. В. Вольскі, І. А. Гімпель). 3. Разгляд асаблівасцей працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках беларускай мовы. – Калі і як могуць быць выкарыстаны прыказкі, прымаўкі на ўроках беларускай мовы? – Пры вывучэнні якіх тэм можна выкарыставаць загадкі на ўроках беларускай мовы? Аналіз распрацаванага плана-канспекта ўрока беларускай мовы для ІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання па тэме ― Паўтараем арфаграфію ў загадках‖. 4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце віды працы з прыказкамі і прымаўкамі на ўроках літаратурнага чытання і беларускай мовы. – Назавіце віды працы з загадкамі на ўроках літаратурнага чытання і беларускай мовы. 5. Дамашняе заданне. Дапрацаваць, удасканаліць фрагмент урока літаратурнага чытання па тэме ― Скорагаворкі. Загадкі. Прыказкі‖.
Практычныя заняткі: Задачы і арганізацыя пазакласнага чытання ў пачатковых класах Мэты: пазнаѐ міць задачамі пазакласнага чытання, формамі арганізацыі пазакласнага чытання, этапамі фарміравання чытацкай самастойнасці вучняў, задачамі кожнага з этапаў; разгледзіць формы арганізацыі ўліку самастойнага чытання вучняў, прыѐ мы актывізацыі і заахвочвання пазакласным чытаннем.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па літаратурным чытанні для ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, ― Пазакласнае чытаннеў 2 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання‖ (І. А. Буторына), ― Зборнік апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы: для малодшага школьнага ўзросту‖ (Л. Ф. Кузняцова, Н. У. Антонава).
Ход заняткаў 1. Вызначэнне мэт і задач урокаў пазакласнага чытання. – Сфармулюйце мэты і задачы пазакласнага чытання ў І-ІV класах. – Пазанѐ мцеся з праграмнымі патрабаваннямі па пазакласным чытанні для І-ІV класаў. Студэнты аналізуюць вучэбныя праграмы па літаратурным чытанні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучаннямі, адзначаюць адрозненні, прасочваюць паслядоўнасць у пашырэнні ведаў вучняў, якія яны набываюць у працэсе самастойнага чытання ад класа да класа, ступенчатасць у фарміраванні навыкаў, што забяспечваюць самастойнасць дзіцячага чытання. – Якія этапы ў арганізацыі пазакласным чытаннем вылучаюць? Назавіце задачы кожнага з этапаў. – Укажыце асноўныя формы арганізацыі пазакласнага чытання. – Назавіце найбольш мэтазгодныя спосабы ўліку пазакласнага чытання. – Якія прыѐ мы неабходна выкарыстоўваць для заахвочвання пазакласным чытаннем? – Якія асноўныя патрабаванні да адбору літаратуры для заняткаў пазакласным чытаннем? Дэманстрацыя наступных кніг: ― Зборнік апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы: для малодшага школьнага ўзросту‖ (Л. Ф. Кузняцова, Н. У. Антонава); ― Пазакласнае чытаннеў 2 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання‖ (І. А. Буторына), 2. Распрацоўка планаў-канспектаў урокаў пазакласнага чытання.
Праца студэнтаў у групах. Распрацоўка планаў канспектаў урокаў па наступных тэмах: 1 група – урок пазакласнага чытання ў 2 класе ― У госці да лясных жыхароў…‖ 2 група – урок пазакласнага чытання ў 3 класе ― У мяшку вялізны звязак новых Васілѐ вых казак‖ (па казках Васіля Віткі). 3 група – урок пазакласнага чытання ў 4 класе ― Мама і мы‖. 3. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце этапы фарміравання чытацкай самастойнасці вучняў, задачы кожнага з этапаў. – Назавіце формы арганiзацыі і кіраўніцтва пазакласным чытаннем ў пачатковых класах.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|