Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

4. Дамашняе заданне. Ход заняткаў. 1. Праверка дамашняга задання. 2. Разгляд агульных патрабаванняў да ўрокаў пазакласнага чытання.




4. Дамашняе заданне.

Дапрацаваць планы-канспекты ўрокаў пазакласнага чытання.

 

 

Практычныя заняткі: Урокі пазакласнага чытання

Мэты: пазнаѐ міць з агульнымі патрабаваннямі да ўрокаў пазакласнага чытання, сiстэмай урокаў пазакласнага чытання, умовамі iх арганiзацыi i методыкай правядзення; відамі заняткаў на ўроках пазакласнага чытання.

 

Абсталяванне: вучэбныя праграмы па літаратурным чытанні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, часопісы

― Вясѐ лка‖      і ― Буся‖,    ― Урокі. Вясѐ лка.   Часопіс для дзяцей‖ (І. А. Буторына).

 

Ход заняткаў

1. Праверка дамашняга задання.

Правядзенне  і  аналіз  урокаў  пазакласнага  чытання  тэмах:  ― У  госці  да лясных жыхароў…‖ (2 клас), ― У мяшку вялізны звязак новых Васілѐ вых казак‖ (па казках Васіля Віткі) (3 клас), ― Мама і мы‖ (4 клас).

2. Разгляд агульных патрабаванняў да ўрокаў пазакласнага чытання.

– Як часта праводзяцца ўрокі пазакласнага чытання?


– Якая праца ажыццяўляецца на кожным з этапаў пазакласнага чытання (падрыхтоўчым, пачатковы, асноўным, заключным)?

– Якімі павінны быць кнігі для чытання і разгляду?

– Якія ўменні і навыкі набываюць вучні, працуючы з кнігай?

3. Знаѐ мства з дзіцячым перыядычным друкам.

– На якім этапе (у якім класе) згодна з вучэбнай праграмай прадугледжана знаѐ мства з дзіцячым перыядычным друкам?

Якія часопісы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на беларускай мове вам вядомы?

 

Дэманстрацыя часопісаў “Вясѐ лка” і “Буся”.

Прапануецца  серыя  часопісаў  ― Вясѐ лка‖  за  2011  год,  кожны  номар часопіса прысвечаны пэўнай краіне.

Студэнты вызначаюць, на што неабходна звярнуць увагу вучняў пры знаѐ мстве з часопісам (пазнаѐ міць з назвай часопіса, (чаму менавіта такая назва), рубрыкамі, хто друкуецца ў часопісе, звярнуць увагу на апошнюю старонку (галоўны рэдактар, рэдакцыйная рада)).

Для прагляду студэнтам прапануецца ведэаролік пра гісторыю стварэння часопіса “Вясѐ лка”. Арганізоўваецца завочная экскурсія ў філіял музея часопіса ― Вясѐ лка‖ (для прагляду прапануецца відэаматэрыял).

4. Распрацоўка ўрока пазакласнага чытання па тэме “Знаѐ мства з часопісам “Вясѐ лка”.

Студэнты нагадваюць структуру ўрока працы з часопісам, калектыўна фармулююць мэты ўрока:

- пазнаѐ міць з дзіцячым перыядычным друкам, часопісам ― Вясѐ лка‖, яго будовай;

- развіваць звязнае вуснае маўленне, памяць;

- выхоўваць інтарэс да чытання дзіцячых часопісаў.

Для разгляду прапануецца кніга І. А. Буторынай ― Урокі. Вясѐ лка. Часопіс для дзяцей‖.

Кожны студэнт распрацоўвае ўрок індывідуальна па пэўным нумары.

5. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

– Назавіце агульныя патрабаваннi да ўрокаў пазакласнага чытання.

– Якія вiды заняткаў прымяняюцца на ўроках пазакласнага чытання?

Назавіце прыѐ мы іх рэалiзацыi.

6. Дамашняе заданне.

Дапрацаваць план-канспект урока пазакласнага чытання па тэме

― Знаѐ мства з часопісам ― Вясѐ лка‖.


 

Практычныя заняткі: Лінгвістычныя і псіхолага-педагагічныя асновы навучання беларускай мове

Мэты: пазнаѐ міць з навуковымі асновамі методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу, з заканамернасцямі i прынцыпамі засваення беларускай мовы, задачамі i зместам пачатковага навучання беларускай мове, структурай праграмы, аб’ѐ мам матэрыялу, сiстэмай размеркавання па гадах навучання.

 

Абсталяванне: вучэбная праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 

Ход заняткаў

1. Праверка дамашняга задання.

Правядзенне і аналіз урока пазакласнага чытання тэме ― Знаѐ мства з часопісам ― Вясѐ лка‖.

2. Характарыстыка лінгвістычных і псіхолага-педагагічныях асноў навучання беларускай мове.

– Якія лінгвістычныя асновы ўзаемазвязанага вывучэння ў школе фанетыкі, лексікі, словаўтварэння і граматыкі?

– Пакажыце на канкрэтных прыкладах унутраную ўзаемасувязь усіх узроўняў мовы (фанетычнага, лексічнага, словаўтваральнага, марфалагічнага і сінтаксічнага).

– Як у працэсе навучання малодшых школьнікаў роднай мове настаўнік дапамагае фарміраванню ў іх навуковага светапогляду?

– Пералічыце агульнадыдактычныя прынцыпы навучання мове.

Ахарактарызуйце сутнасць кожнага прынцыпу.

– Назавіце заканамернасці і прынцыпы навучання мове, вылучаныя Л. П. Федарэнка.

– Ахарактарызуйце прынцыпы пачатковага навучання роднай мове, вылучаныя Л. П. Падгайскім.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...