4. Падвядзенне вынікаў заняткаў.
4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце асноўныя метады i прыѐ мы навучання беларускай мове на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі.
Практычныя заняткі: Урок беларускай мовы Мэты: пазнаѐ міць з тыпамі ўрокаў беларускай мовы, іх структурнымі кампанентамі, асаблiвасцямі пабудовы ўрока ў залежнасцi ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкi вучняў, патрабаваннямі да ўрокаў граматыкi i правапiсу; пазнаѐ міць з нагляднымі дапаможнiкамі, тэхнiчнымі сродкамі навучання i дыдактычным матэрыял, прыѐ мамі іх выкарыстання на ўроках беларускай мовы.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, ― Камплект апорна-аналітычных табліц па беларускай мове па тэмах ― Назоўнік‖, ― Дзеяслоў‖, ― Прыметнік‖, ― Займеннік‖ для пачатковых класаў агульнаадукацыйных устаноў‖ (В. І. Свірыдзенка), праграмна-метадычны комплекс ― Беларуская лексіка‖ (электронны рэсурс) (І. М. Васільева).
Ход заняткаў 1. Разгляд традыцыйных тыпаў урокаў беларускай мовы. – Якія тыпы ўрокаў навучання мове вылучаюць у методыцы ў залежнасці ад дыдактычнай мэты? – Якая асноўная мэта ўрока вывучэння новага матэрыялу? Назавіце структурныя кампаненты гэтага ўрока. – Якім чынам мэтазгодна ажыццяўляць прэзентацыю новага матэрыялу? – Сфармулюйце патрабаванні да правядзення ўрока вывучэння новага матэрыялу. – Якая асноўная мэта ўрока замацавання ведаў і ўменняў? Назавіце структурныя кампаненты гэтага ўрока. – Якія віды практыкаванняў неабходна выкарыстоўваць на ўроках замацавання ведаў і ўменняў?
– З якой мэтай праводзяцца ўрокі паўтарэння і абагульнення вывучанага? Як часта праводзяцца такія ўрокі? Назавіце структурныя кампаненты ўрока паўтарэння і абагульнення вывучанага. – Які ўрок называецца камбінаваным? Назавіце структурныя кампаненты камбінаванага ўрока. – З якой мэтай праводзяцца ўрокі кантролю і ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў? Калі праводзяцца такія ўрокі? – Як часта праводзяцца ўрокі развіцця звязнага маўлення ў пачатковай школе? (Студэнты звяртаюцца да вучэбнай праграмы па беларускай мове. ) 2. Разгляд нетрадыцыйных тыпаў урокаў беларускай мовы і іншых форм навучання беларускай мове. – Назвіце вядомыя вам нетрадыцыйныя тыпы ўрокаў. У чым іх адрозненне ад традыцыйных? Як яны суадносяцца з традыцыйнымі тыпамі ўрокаў? – Якія формы навучання беларускай мове вам вядомы? – Якія факультатыныя заняткі па беларускай мове праводзяцца ў пачатковай школе? – Якую пазакласную працу па прадмеце беларускай мова можна праводзіць у пачатковай школе? 3. Патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы. – Сфармулюйце дыдактычныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. – Назавіце псіхалагічныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. – Укажыце санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. 4. Дэманстрацыя наглядных дапаможнiкаў, тэхнiчных сродкаў навучання i дыдактычнага матэрыялу, які мэтазгодна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы. Студэнтам дэманструюцца наступныя наглядныя дапаможнiкі, тэхнiчныя сродкі навучання: ― Камплект апорна-аналітычных табліц па беларускай мове па тэмах ― Назоўнік‖, ― Дзеяслоў‖, ― Прыметнік‖, ― Займеннік‖ для пачатковых класаў агульнаадукацыйных устаноў‖ (В. І. Свірыдзенка); праграмна-метадычны комплекс ― Беларуская лексіка‖ (электронны рэсурс) (І. М. Васільева).
Каменціруецца магчымасць і мэтазгоднасць выкарыстання названых сродкаў навучання на ўроках беларускай мовы пры вывучэння розных тэм. 5. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце тыпы ўрокаў беларускай мовы і іх структурныя кампаненты. – Сфармулюйце патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы. 6. Дамашняе заданне. Паўтарыць лекцыйны матэрыял па тэме ― Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні фанетыкі‖.
Практычныя заняткі: Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні фанетыкі Мэты: пазнаѐ міць са зместам навучання фанетыкі і графікі на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыяй працы па развіцці маўлення і мыслення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі.
Абсталяванне: вучэбная праграма па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, ― Беларуская мова. 2 клас‖ (І. І. Паўлоўскі, Л. Ф. Леўкіна), ― Беларуская мова. 2 клас‖ (В. І. Свірыдзенка).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|