3. Аналіз вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.
3. Аналіз вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Назавіце асноўную мэту і задачы пачатковага навучання беларускай мове. – Якімі сістэмаўтваральнымі прынцыпамі моўнай адукацыі абумоўлена навучанне беларускай мове на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі? – У чым сутнасць практычнай накіраванасці навучання беларускай мове? – Як структурыраваны змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове ў вучэбнай праграме для ІІ-ІV класаў? – Дайце сціслую характарыстыку кожнаму з раздзелаў (― Родная мова‖, ― Тэкст‖, ― Сказ‖, ― Слова‖, ― Гукі мовы. Літары. ‖ ). – Як размеркаваны вучэбны матэрыял па беларускай мове па гадах навучання? Ці прасочваецца ўзаемасувязь памiж раздзеламi праграмы? 4. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Студэнты разглядаюць, які матэрыял прапануецца па кожным з названых раздзелаў у падручніках, якім чынам ѐ н прадстаўлены. 5. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце заканамернасці і прынцыпы навучання роднай мове. – Назавіце асноўную мэту і задачы навучання беларускай мове на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі. – Па якіх раздзелах структурыраваны вучэбны матэрыял па беларускай мове? На якім прынцыпе заснавана яго размяшчэнне? 6. Дамашняе заданне. Паўтарыць лекцыйны матэрыял па тэме ― Метады і прыѐ мы навучання беларускай мове‖.
Практычныя заняткі: Метады і прыѐ мы навучання беларускай мове Мэты: разгледзіць сутнасць развiццѐ вага навучання пры засваеннi
законаў i правiлаў фанетыкi, словаўтварэння, граматыкi i правапiсу; пазнаѐ міць з асноўнымі метадамі i прыѐ мамі навучання беларускай мове.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, ― Камплект апорна-аналітычных табліц па беларускай мове па тэмах ― Назоўнік‖, ― Дзеяслоў‖, ― Прыметнік‖, ― Займеннік‖ для пачатковых класаў агульнаадукацыйных устаноў‖ (В. І. Свірыдзенка).
Ход заняткаў 1. Развiццѐ вае навучанне пры засваеннi законаў i правiлаў фанетыкi, словаўтварэння, граматыкi i правапiсу з апорай на дыдактыка- метадычныя прынцыпы. – Што такое ― развіццѐ вае выхаванне на ўроках мовы‖? – Назавіце аспекты інтэлектуальнай і эмацыянальна-валявой сферы дзейнасці, якія трэба мець на ўвазе пры вызначэнні развіццѐ вай мэты ўрока. – Назавіце асноўныя аспекты эстэтычнага выхавання вучняў пры вывучэнні фанетыкі і граматыкі. – У чым сутнасць прынцыпу адзінства навучання, выхавання і развіцця вучняў? 2. Разгляд метадаў i прыѐ маў навучання беларускай мове. – Што такое метад навучання? – Што такое прыѐ м навучання? – Як суадносяцца паміж сабой метады і прыѐ мы навучання? – Якія класіфікацыі метадаў навучання вам вядомы? – Назавіце метады навучання паводле крыніцы перадачы і ўспрымання вучэбнай інфармацыі (у залежнасці ад логікі перадачы інфармацыі, паводле характару вучэбнай дзейнасці). – Дайце характарысту такому метаду навучання як паведамленне (слова настаўнiка). Калі мэтазгодна выкастоўваць гэты метад? – Што такое гутарка? Назавіце віды гутаркі. З якой мэтай выкарыстоўваецца падрыхтоўчая (паведамляльная, ці эўрыстычная, узнаўляльная, паўтаральна-абагульняльная) гутарка?
– Ахарактарызуйце метад практыкаванне. Як рэалізуецца гэты метад? Назавіце тыпы практыкаванняў. – На чым заснаваны такі метад навучання як самастойная праца? Калі можна выкарыстоўваць гэты метад у пачатковай школе? – У чым сутнасць метаду назіранне над фактамі мовы? Як можа быць арганізавана назіранне? – У спалучэнні з якім метадам часцей за ўсѐ выкарыстоўваецца назіранне над фактамі мовы? Што прадугледжвае метад моўнага аналізу? Ахарактарызуйце віды моўнага разбору, якія выкарыстоўваюцца ў ІІ-ІV класах. – Якія наглядныя метады навучання мэтазгодна выкарыстоўваць на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі? Сфармулюйце патрабаванні да выкарыстання табліц, ілюстрацый. – Назавіце вядомыя вам метады кантролю. Студэнты прыводзяць канкрэтныя прыклады прымянення ахарактарызаваных метадаў навучання мове. 3. Разгляд і аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Студэнты разглядаюць тыпы практыкаванняў прадстаўленыя ў падручніках па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, устанаўліваюць паслядоўнасць, у якой прапануюцца практыкаванні, мэтазгоднасць практыкаванняў (на прыкладзе канкрэтных тэм); знаходзяць практыкаванні, у якіх прапануюцца розныя віды моўнага разбору.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|