Ход заняткаў. 1. Аналіз вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.
Ход заняткаў 1. Аналіз вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – У якім класе вывучаецца раздзел ― Гукі імовы. Літары‖? – Чаму гэты раздзел вывучаецца адным з першым? У якой узаемасувязі знаходзіцца фанетыка з іншымі ўзроўнямі мовы? – Якое значэнне мае вывучэнне фанетыкі і графікі на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі? – Які матэрыял па фанетыцы вывучаецца ў пачатковай школе? – Якія арфаграмы засвойваюць вучні ў сувязі з вывучэннем фанетыкі? – Ахарактарызуйце працу па развіцці маўлення і мыслення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі. 2. Разгляд і аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Студэнты праглядаюць падручнікі для ІІ класа (знаѐ мяцца з тэарэтычным матэрыялам, які прапануецца, са зместам практыкаванняў). 3. Прагляд і аналіз відэазапісу ўрока беларускай мовы ў ІІ класе па тэме “Націск”. Перад праглядам відэазапісу студэнты калектыўна вызначаюць мэты ўрока. – Якія міжпрадметныя сувязі былі рэалізаваны на ўроку? – Як навучыць дзяцей уменню вызначаць націск у слове? Якія прыѐ мы навучання вызначэнню націску выкарыстоўваў настаўнік? – На вывучэнне якога матэрыялу на ўроку было адведзена мала часу? Як можна было арганізаваць працу? – Ці была прадстаўлена на ўроку праца па развіцці маўлення вучняў? – Праца над якой арфаграмай была прадстаўлена на ўроку? – Як прадстаўлена праца са слоўнікавым словам? 4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце асноўныя паняцці, якія засвойваюць вучні падчас вывучэння раздзела ― Гукі мовы і літары‖.
– У чым заключаецца тэарэтычнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі? 5. Дамашняе заданне. Паўтарыць лекцыйны матэрыял па тэме ― Метадычныя асновы фарміравання граматычных і словаўтваральных паняццяў. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні элементаў граматыкі і словаўтварэння‖.
Практычныя заняткі: Метадычныя асновы фарміравання граматычных і словаўтваральных паняццяў. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні элементаў граматыкі і словаўтварэння Мэты: пазнаѐ міць з метадычнымі прыѐ мамі эфектыўнага засваення граматычных паняццяў, словаўтваральнымі i граматычнымі практыкаваннямі, iх тыпы i прызначэннем, методыкай правядзення на розных этапах засваення паняццяў.
Абсталяванне: вучэбная праграма па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, ― Скланенне назоўнікаў. 4 клас: сшытак- трэнажор‖ (В. І. Свірыдзенка), ― Скланенне прыметнікаў. 4 клас: сшытак- трэнажор‖ (В. І. Свірыдзенка), ― Скланенне дзеясловаў. 4 клас: сшытак- трэнажор‖ (В. І. Свірыдзенка).
Ход заняткаў 1. Разгляд тэарэтычных пытанняў па асаблівасцях вывучэння граматычных і словаўтваральных паняццяў у пачатковай школе. Аналіз вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – З якімі граматычнымі і словаўтваральнымі паняццямі знаѐ мяцца вучні на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі? – У чым заключаецца агульнаадукацыйнае і выхаваўчае, тэарэтычвае і практычнае значэнне вывучэння граматыкі? – Чаму вывучэнне граматычных паняццяў выклікае ў малодшых школьнікаў значныя цяжкасці?
– Як адбываецца працэс фарміравання моўных паняццяў? – Назавіце метадычныя ўмовы эфектыўнасці засваення граматычных паняццяў. – Назавіце віды граматычных практыкаванняў. – У чым карысць граматычнага разбору слоў і сказаў? – Якімі спосабамі трэба праводзіць розныя віды граматычнага разбору (асобнага слова і сказа)? – З якіх этапаў складаецца работа над граматычнымі памылкамі і як яна праводзіцца? 2. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Студэнты аналізуюць падручнікі. Арганізоўваецца гутарка па наступных пытаннях: – Якія віды граматычнага разбору прапануюцца ў падручніках? – Які моўны матэрыял трэба выкарыстоўваць для граматчынага разбору? – Пазнаѐ мцеся па падручніку з практыкаваннямі па тэме ― Род прыметніка‖. Якія з іх тэарэтыка-пазнавальныя, а якія – правапісныя (марфолага-арфаграфічныя)? – Пазнаѐ мцеся па падручніку з практыкаваннямі па тэме ― Спражэнне дзеяслова‖. Якія з гэтых практыкаванняў граматычныя (тэарэтыка- пазнавальныя), а якія – арфаграфічныя (практычныя)? 3. Дэманстрацыя сшыткаў-трэнажораў: ― Скланенне назоўнікаў. 4 клас‖. ― Скланенне прыметнікаў. 4 клас‖. ― Скланенне дзеясловаў. 4 клас‖. Студэнты аналізуюць прапанаваныя сшыткі, вызначаюць, якія віды практыкаванняў прадстаўлены, якія заданні яны змяшчаюць. Вызначэнне найбольш эфектыўных практыкаванняў. Студэнтам прапануецца самастойна распрацаваць розныя віды граматычных практыкаванняў па тэме ― Скланенне назоўнікаў‖.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|