4. Падвядзенне вынікаў заняткаў.
4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – У чым цяжкасці засваення граматычных паняццяў малодшымі школьнікамі? – Назавіце этапы работы над граматычнымі паняццямі. 5. Дамашняе заданне. Паўтарыць лекцыйны матэрыял па тэме ― Вывучэнне марфемнага складу слова. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні марфемнага складу слова‖.
Практычныя заняткі: Вывучэнне марфемнага складу слова. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні марфемнага складу слова Мэты: пазнаѐ міць са значэннем і задачамі працы па вывучэнні марфемнага складу слова на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, сістэмай вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход заняткаў 1. Аналіз вучэбных праграм па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – З якога класа пачынаецца вывучэнне марфемнага складу слова? – У якім класе вывучаецца падраздзел ― Састаў слова‖? Ці ѐ сць адрозненні ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання? – Знайдзіце ў вучэбнай праграме, якія ўменні вучняў патрабуецца выпрацаваць у працэсе вывучэння падраздзела ― Састаў слова‖. – У чым заключаецца значэнне працы над марфемным складам слова? – Сфармулюйце задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. – У якой паслядоўнасці арганізуецца праца па вывучэнні значымых частак слова ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання?
– Раскажыце, як пазнаѐ міць вучняў з паняццямі, звязанымі з марфемнай структурай слова. 2. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Студэнты аналізуюць падручнікі, вызначаюць, які тэарэтычны і практычны матэрыял прапануецца. 3. Распрацоўка плана-канспекта ўрока беларускай мовы па тэме ― Роднасныя словы. Корань слова‖ (3 клас). Студэнты калектыўна вызначаюць мэты ўрока, распрацоўваюць план- канспект урока. 4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – У якой сістэме прапануецца вывучэнне марфемнага складу слова ў пачатковых класах? – Чаму ў школах з беларускай мовай навучання аснова слова разглядаецца ў ІІ класе? Для чаго неабходна навучыць дзяцей вызначаць аснову слова? 5. Дамашняе заданне. Распрацаваць план-канспект урока па тэме: 1 група – ― Канчатак слова‖ (2 клас), 2 група – ― Прыстаўка‖ (3 клас), 3 група – ― Суфікс‖ (3 клас). Падабраць неабходны дыдактычны і наглядны матэрыял да ўрока.
Практычныя заняткі: Вывучэнне марфемнага складу слова. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні марфемнага складу слова Мэты: пазнаѐ міць з асаблівасцямі выпрацоўкі арфаграфiчнага навыку на аснове засваення марфемнай будовы слова, відамі практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход заняткаў 1. Праверка дамашняга задання.
Студэнты праводзяць распрацаваныя ўрокі па наступных тэмах: 1 група – ― Канчатак слова‖ (2 клас), 2 група – ― Прыстаўка‖ (3 клас), 3 група – ― Суфікс‖ (3 клас). Аналіз урокаў, парады па ўдасканаленні. 2. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Які матэрыял па арфаграфіі прапануцца для засваення вучням пачатковых класаў у сувязі з вывучэннем марфемнага складу слова? – Якія віды практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў прадстаўлены ў падручніках? Ці дастатковая колькасць практыкаванняў прапануецца ў падручніках? Студэнты знаходзяць у падручніках розныя віды практыкаванняў па вывучэнні марфемнага складу слова, аналізуюць іх змест. 3. Распрацоўка планаў-канспектаў урокаў па тэмах “Правапіс прыставак на з-, с-“, “Правапіс прыставак аб-, ад-, над-, аб-”. Кожны студэнт распрацоўвае план-канспект урока індывідуальна. 4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце арфаграмы, якія засвойваюць вучні пачатковых класаў у сувязі з вывучэнне марфемнага складу слова.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|