5. Дамашняе заданне. Практычныя заняткі: Методыка вывучэння элементаў марфалогіі ў пачатковых класах. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні
5. Дамашняе заданне. Дапрацаваць план-канспект урока (па тэмах ― Правапіс прыставак на з-, с-― або ― Правапіс прыставак аб-, ад-, над-, аб-‖ ), падабраць неабходны дыдактычны і наглядны матэрыял.
Практычныя заняткі: Методыка вывучэння элементаў марфалогіі ў пачатковых класах. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы Мэты: пазнаѐ міць з задачамі і зместам працы па вывучэнні часцін мовы ў пачатковых класах, сістэмай вывучэння назоўніка, прыметніка, дзеяслова, займенніка, прыслоўя, прыназоўніка і злучніка.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, ― Камплект апорна-аналітычных табліц па беларускай мове па тэмах ― Назоўнік‖, ― Дзеяслоў‖, ― Прыметнік‖, ― Займеннік‖ для пачатковых класаў агульнаадукацыйных устаноў‖ (В. І. Свірыдзенка), ― Скланенне назоўнікаў. 4 клас: сшытак-трэнажор‖ (В. І. Свірыдзенка), ― Скланенне прыметнікаў. 4 клас: сшытак-трэнажор‖ (В. І. Свірыдзенка), ― Скланенне дзеясловаў. 4 клас: сшытак-трэнажор‖ (В. І. Свірыдзенка).
Ход заняткаў 1. Праверка дамашняга задання. Студэнты праводзяць распрацаваныя ўрокі па наступных тэмах: ― Правапіс прыставак на з-, с-―, ― Правапіс прыставак аб-, ад-, над-, аб-‖. 2. Аналіз вучэбных праграм па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
– Сфармулюйце асноўныя задачы вывучэння часцін мовы ў пачатковых класах. – Пазнаѐ мцеся з раздзелам ― Слова‖ ў вучэбнай праграме. – З якім самастойнымі часцінамі мовы знаѐ мяцца вучні пачатковых класаў? Ці аднолькавы матэрыял прапануецца для засваення вучням устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання? – З якім службовымі часцінамі мовы знаѐ мяцца вучні? – Ахарактарызуйце сістэму вывучэння назоўніка. Якая праца па вывучэнні назоўніка прадугледжана ў кожным з класаў? – У якой сістэме вывучаецца прыметнік? – Ахарактарызуйце змест і паслядоўнасць працы над дзеясловам. – У якім класе прадугледжана вывучэнне займенніка і прыслоўя? Які матэрыял прапануецца для засваення? – Ахарактарызуйце методыку працы над прыназоўнікам у пачатковых класах. – Калі вучні знаѐ мяцца са злучнікам? Ці прадугледжана ўвядзенне паняцця ― злучнік‖? – З якімі арфаграмамі знаѐ мяцца вучні пачатковых класаў у сувязі з ввывучэннем часцін мовы? 3. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Студэнты знаѐ мяцца з відамі і зместам практыкаванняў па вывучэнні часцін мовы, што прапануюцца ў падручніках па беларускай мове. 4. Распрацоўка планаў-канспектаў урокаў. Студэнты індывідуальна распрацоўваюць план-канспект урока. 1 варыянт – па тэме ― Род назоўніка‖. 2 варыянт – па тэме ― Змяненне прыметніка па ліках‖. 3 варыянт – па тэме ― Цяперашні, будучы і прошлы час дзеяслова‖. 5. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Якія часціны мовы вывучаюць вучні пачатковых класаў? – Назавіце задачы вывучэння часцін мовы на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі. 6. Дамашняе заданне. Дапрацаваць план-канспект урока (па тэмах ― Род назоўніка‖, ― Змяненне прыметніка па ліках‖, ― Цяперашні, будучы і прошлы час дзеяслова‖ ), падабраць неабходны дыдактычны і наглядны матэрыял, падрыхтаваць свае практыкаванні для замацавання.
Практычныя заняткі: Вывучэнне элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах Мэты: пазнаѐ міць з задачамі, зместам і сістэмай працы па вывучэнні элементаў сінтаксісу ў пачатковых класах, вучыць распрацоўваць урокі па сінтаксісе.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход заняткаў 1. Аналіз вучэбных праграм па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Сфармулюйце асноўныя задачы вывучэння сінтаксісу ў пачатковых класах. – Пазнаѐ мцеся з раздзелам ― Сказ‖ у вучэбнай праграме. – Ці аднолькавы матэрыял прапануецца для засваення вучням устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання? Якая колькасць гадзін адводзіцца на вывучанне радзела ― Сказ‖ у кожным класе пачатковай школе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання? – Які сінтаксічны матэрыял прапануецца для засваення ў ІІ-ІV класах? – Якія сiнтаксiчныя веды, уменнi i навыкi, павiнны набыць вучнi пры засваеннi часцiн мовы?
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|