Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

2. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.




2. Аналіз падручнікаў па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Студэнты знаѐ мяцца са зместам правіл па сінтаксісе, якія прапануюцца ў падручніках па беларускай мове, відамі і зместам практыкаванняў па вывучэнні сінтаксісу.

– Як  растлумачыць  вучням  паняцце  ― сказ‖?  Якія  цяжкасці  могуць сустрэць вучні пры засваенні гэтага паняцця?


– Пазнаѐ мцеся з тлумачэннем відаў сказаў па мэце выказвання ў падручніку для ІІІ класа. На які від сказаў мэтазгодна звярнуць асаблівую ўвагу?

– Якія ўжо набытыя веды вучняў аблягчаюць вывучэнне тэмы ― Дзейнік і выказнік‖ у ІІІ класе?

– Як навучыць малодшых школьнікаў уменню ўстанаўліваць сувязь слоў у сказе?

3. Распрацоўка плана канспекта ўрока па тэме “Вызначэнне слоў, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца”.

Студэнты спрабуюць самастойна сфармуляваць мэты ўрока:

- вучыць вылучаць словы, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца;

- фарміраваць уменні вызначаць межы сказа, складаць сказы з асобных слоў, дапаўняць іх патрэбнымі словамі;

- развіваць звязнае маўленнне, фанематычны слых, граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне, памяць, назіральнасць;

- выхоўваць ветлівасць, сяброўскія адносіны паміж вучнямі. Кожны студэнт распрацоўвае план-канспект урока індывідуальна.

4. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

– Які сінтаксічны матэрыял вывучаюць вучні пачатковых класаў?

– Назавіце задачы вывучэння элементаў сінтаксісу на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі.

5. Дамашняе заданне.

Дапрацаваць план-канспект урока па тэме ― Вызначэнне слоў, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца‖.

 

 

Практычныя заняткі: Вывучэнне элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў

пачатковых класах

Мэты: пазнаѐ міць з задачамі, зместам і сістэмай працы па вывучэнні элементаў пунктуацыі ў пачатковых класах.

 

Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

 

Ход заняткаў


1. Праверка дамашняга задання.

Студэнты праводзяць распрацаваны ўрок па тэме ― Вызначэнне слоў, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца‖.

2. Разгляд асаблівасцей вывучэння пунктуацыі ў пачатковых класах.

Праца з вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікамі па беларускай мове для ІІ- ІV класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

– Які матэрыял па пунктуацыі засвойваюць вучні пачатковых класах?

– У сувязі з вывучэннем якога матэрыялу вучні знаѐ мяцца са знакамі прыпынку? У якім класе?

– Як у падручніку для ІІІ класа тлумачыцца матэрыял па знаѐ мстве з клічнымі сказамі?

– На што неабходна звярнуць увагу малодшых школьнікаў пры знаѐ мстве з відамі сказаў паводле мэты выказвання і паводле інтанацыі? Якія цяжкасці могуць узнікаць?

– Як пазнаѐ міць вучняў пачатковай школы з аднароднымі членамі сказа?

Калектыўная распрацоўка фрагмента ўрока (тлумачэнне новага матэрыялу) па тэме ― Аднародныя члены сказа‖.

3. Распрацоўка плана канспекта ўрока па тэме “Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа”.

Студэнты індывідуальна распрацоўваюць план-канспект урока. Праверка і абмеркаванне распрацаваных планаў-канспектаў урока.

4. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

– Які сінтаксічны і пунктуацыйны матэрыял засвойваюць вучні пачатковых класаў?

– У якой сістэме вывучаюцца элементы сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах?

5. Дамашняе заданне.

Пазнаѐ міцца з вучэбнай праграмай па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання.

 

 

Практычныя заняткі: Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай

мовай навучання

Мэты: пазнаѐ міцца з асаблiвасцямі пабудовы курса беларускай мовы для пачатковых класаў у школах з рускай мовай навучання, са зместам вуснага курса, уступнага моўнага курса, асаблівасцямі працы над фанетыкай, графікай беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.


 

Абсталяванне: падручнікі для 1-га класа (Н. У. Антонава, Г. А. Галяш), падручнік для 2-га класа (В. І. Свірыдзенка), сшыткі на друкаванай аснове для 1-га, 2-га класаў (Н. У. Антонава, Г. А. Галяш), дыск з матэрыяламі для вуснага курса, прэзентацыя падручніка.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...