Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Беларуская лексіка паводле паходжання




Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на пряцягу многіх стагоддзяў. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду, трэція ўзніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Ёсць у нашай лексіцы і словы, запазычаныя з іншых моў. Паводле крыніц і характару паходжання беларуская лексіка падзяляецца на дзве групы:

1. Спрадвечна беларуская лексіка.

2. Запазычаная лексіка.

Спрадвечна беларускія словы – асноўны пласт лексікі беларускай мовы. Яны ўваходзілі ў першапачатковы слоўнікавы састаў ці ўтварыліся на аснове ўласнабеларускага лексічнага матэрыялу рознымі спосабамі.

Па часе фарміравання ў спрадвечна беларускай лексіцы выдзяляюць тры асноўныя пласты:

а) агульнаславянскі (да VI ст. н.э.).

б) усходнеславянскі (VI–XIII стст.),

в) уласна беларускі (з XIV па цяперашні час).

Агульнаславянская лексіка ўключае дзве групы слоў:

1. Лексіка, атрыманая славянамі ў спадчыну з агульнаіндаеўра-пейскай мовы (прамовы).

2. Уласна агульнаславянская лексіка.

Індаеўрапейскімі з’яўляюцца словы, якія маюць аналагічную ці падобную семантыку і гукавы склад не толькі ў славянскіх, але і ў індыйскіх і заходнееўрапейскіх мовах. Для многіх індаеўрапейскіх моў агульнымі (ці падобнымі) будуць некаторыя паняцці роднасці (маці, брат), назвы жывёл, раслін, прадуктаў харчавання (воўк, бяроза, мяса), дзеянняў (браць, даваць) і да т.п.

Агульнаславянскімі з’яўляюцца словы, што ўзніклі з перыяд моўнага адзінства славян. Яны захаваліся і ўжываюцца амаль ва ўсіх славянскіх мовах: рускай, беларускай, украінскай, чэшскай, славацкай, польскай, балгарскай, сербскай і інш.

У тэматычным плане агульнаславянская лексіка ахоплівае разнастайныя сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця:

– назвы асоб, у тым ліку паняцці роднасці і сваяцтва (чалавек, свёкар, унук);

– частак цела (рука, вока, нос);

– жывой і нежывой прыроды (рыба, заяц, мароз, вада);

– раслін і іх сукупнасцей (лес, мох, трава);

– пораў года і адрэзкаў часу (зіма, лета, раніца);

– прадметаў зброі (лук, страла);

– адцягненых паняццяў (воля, жыццё, радасць) і інш.

Усходнеславянскімі з’яўляюцца словы, што ўзніклі ў перыяд усходнеславянскага адзінства. Яны захаваліся і ўжываюцца ў трох усходне­славянскіх мовах: беларускай, рускай, украінскай, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўднёвых славян: пляменнік, галка, каршун, кошка, вяроўка, буры, зоркі, бурліць, рухнуць, цяпер і інш.

Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: адвячорак, адпачываць, азярына, амаль, адтуль, араты, вясляр, практыкаванне, навучэнне і шэраг іншых. Уласнабеларускія словы не маюць адпаведнікаў у іншых усходнеславянскіх мовах.

Нацыянальная спецыфіка, адметнасць і непаўторнасць мовы найбольш ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі. Вялікую цікавасць выклікае такі пласт слоў пэўнай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім аднаслоўны іншамоўны адпаведнік. Такія словы называюць безэквівалентнымі. У безэквівалентную лексіку ўключаюцца так званыя рэаліі (або экзатызмы) – словы, якія называюць аб’екты (прадметы, паняцці), характэрныя для жыцця (побыту, культуры, сацыяльнага і гістарычнага развіцця) пэўнага народа (гл. заданні 6-12).

 

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Прачытайце фрагменты з арт. С. Судніка “Арыйская аснова беларускай мовы” (Роднае слова. 1995. № 2, с. 36). Якая думка вучоных пра вытокі беларускай мовы пацвярджаецца ў гэтым тэксце?

Усё пазнаецца ў параўнанні – сцвярджае выслоўе. Зробім і мы параўнальны аналіз санскрыцкага і беларускага моўных палёў. З “Санскритско-русского словаря” А. Карчагінай (М., 1987; 30 000 слоў) выбіраем прабеларускія словы. Усе словы будзем даваць у беларускай транскрыпцыі.*

Кавала – кавалак, глыток. Тут амаль поўнае супадзенне словаў па гучанні і значэнні.

Самавартана – вяртанне вучня дадому. Захавалася і гучанне, і значэнне частак лексемаў.

Грама – грамада, натоўп, людзі, жыхары. Але гэта сінонімы. Вытворныя грамадства, грамадзяне, грамадскі і іншыя поўнасцю захоўваюць першааснову.

Ма – няма. Цераз гэтае ма прайшлі ўсе дзеці Беларусі.

Плавана – плаванне, купанне. Тут усё відавочна.

Самарух – рухацца ўверх, падымацца, узыходзіць. Усё гэта – рух. Рухомы, рухавы, рухавік.

Кара – падаткі, даніна. (Сапраўды, кара, што тады, што цяпер).

Кара – вязніца, турма, зняволенне, месца адбыцця пакарання. Гэтае слова пішацца праз падоўжаную літару а ў адрозненне ад першага.

Тата – бацька. Не многія славянскія мовы захавалі такую форму.

Кавала – панцыр, кальчуга. “Але гэтыя дэталі ўзбраення заўсёды кавалі. Ёсць у нас і каваль, і кавалда. Каваль па-балгарску ковач, па-польску – коваль.

Веда – від – той, хто ведае “Веды”*.

Відатха – мудрасць. Параўнаем з адзнакай выдатна, якую ставяць за мудрыя і талковыя адказы.

Вілуп – рабаваць, абдзіраць. Параўнайце луп, лупіць, лупіна.

Ліпці – мазь, цеста. Параўнайце ліпкі.

Васа – жытло, хата. Параўнайце весь, вёска.

Грыва – шыя, патыліца. Параўнайце грыўня – абруч з дарагога металу, які насіўся на шыі, пазней – грашовая адзінка. У каня ці льва грыва таксама на шыі і патыліцы.

Ніра – вада. Параўнайце ныраць, ныркі.

Майдан – поле. А мы гадаем, адкуль у нас такая назва плошчы.

 

2. Беларуская мова ў кантэксце іншых славянскіх моў. Прачытайце і адкажыце на пытанні:

– якія сферы жыцця ахоплівае лексіка, дадзеная ў табліцы?

– чым тлумачыцца блізкасць сучасных славянскіх моў?

– якое месца займае беларуская мова?

назвы роднасці
усходнеславянскія заходнеславянскія паўднёваславянскія
бел. рус. укр. польск. чэш. славац. балг. серб.- харв. славен.
сват сват сват swat svat svat сват сва̏т svât
дзіця дитя дитя dziecie ditě diet’a дете диjéте dёte
брат брат брат brat bratr brat брат брат brăt
назва частак цела
усходнеславянскія заходнеславянскія паўднёваславянскія
бел. рус. укр. польск. чэш. славац. балг. серб.-харв. славен.
вока око Око oko oko oko око о̏ко okô
зуб зуб Зуб zub zub zub зъб зу̂б zôb
кроў кровь кров krew krev kr̂v кръв кр̂в kr̂v
назвы персаналіяў навакольнага асяроддзя
усходнеславянскія заходнеславянскія паўднёваславянскія
бел. рус. укр. польск. чэш. славац. балг. серб.-харв. славен.
дрэва дерево дерево drzevo dřevo drevo древо дре̂во drevo
дзень день день dzien den den денят дâн dân
лес лес Ліс Las les les лес ли̏jес lˆe̟s
назвы асноўных дзеянняў
усходнеславянскія заходнеславянскія паўднёваславянскія
бел. рус. укр. польск. чэш. славац. балг. серб.-харв. славен.
расці расти рости rosc rusti rast’ раста расти rasti
піць пить пити pic piti pit’ пия пи̏ти piti
спаць спать спати spac spati spat’ спя спа̏ти sp˙ati
назвы якасцяў
усходнеславянскія заходнеславянскія паўднёваславянскія.
бел. рус. укр. польск. чэш. славац. балг. серб.-харв. славен.
белы белый білий bial̃y bily bely бял би̏о bėl̃
чорны чёрный чорний czarny černy cierny чърн цр̂н čŕn
цяжкі тяжёлый тяжкий ciężki tĕžky t’ažki т́ежък т́ежак težək

 

3. Прачытайце. Знайдзице словы, якія захаваліся ў беларускай мове з агульнаславянскага перыяду. Растлумачце знакі прыпынку.

Ёсць беларускае слова Трэба. Яно і славацкае – треба, і чэшскае – тшэба. Яно і кліча, і абавязвае ўспомніць. Напісаць колькі слоў. Людзям трэба мір і мірная праца. Людзям трэба сяброўства і дружба. Трэба ў імя заўтрага ведаць учарашняе і сённяшняе.

… У тысяча дзевяцьсот сорак трэцім годзе славакі і чэхі, прабыўшыя першыя двое сутак разам з намі, беларускімі партызанамі, дзівіліся: двое сутак – а я вітаўся з імі … па-славацку, па-чэшску: “добрага ранку” (“добры ранак”, “добрай раніцы”), “дзень добры” (“добры дзень”), “добры вечар” (“добрага вечара”). Нават пыталіся, калі і ад каго вучыўся. Цешыліся, што на гэта беларусу, як і славаку, чэху, вучыцца не трэба; з даўняй даўніны беларусы віталі, вітаюць сустрэчнага “добрым вечарам”, “добрым днём”. (Ф. Янкоўскі)

 

Гэта цікава

У 1596 годзе была выдадзена “Граматыка” Лаўрэнція Зізанія, да якой быў дадаткам “Лексіс” (слоўнік). Царкоўнаславянскія словы ў ім тлумачацца на старажытнай беларускай мове. Сярод іх шмат слоў жывой сучаснай мовы беларусаў. Значыць, мова наша даўняя, калі больш за чатыры стагоддзі жывуць словы, засведчаныя яшчэ ў XVI ст. Л. Зізаніем – вядомым беларускім педагогам, хто першы стварыў буквар і граматыку для пашырэння асветы сырод народа ды яшчэ тлумачальны слоўнік.

Пагартаем “Лексіс”:

Младенецъ – дзіця, вырастак.

Мрак – морак.

Недуг – хороба.

Неизреченный – невымоўны.

Обиліе – достаток.

Оружіе – зброя.

Папа – тато.

Плƀняю – у палон бяру.

Сапогъ – бот.

Стебліе – солома. (Паводле У. Юрэвіча)

4. Вызначце характар адрознення паміж прыведзенымі словамі рускай і беларускай, украінскай і беларускай моў (фанетычнае, марфала­гічнае, акцэнталагічнае).

Крупа – крупы, набережная – набярэжная, огурец – агурок, курево – курыва, отчим – айчым, лампа – лямпа, дичок – дзічка, молитвенник – малітоўнік, ноготки – наготкі, паутина – павуціна, дрожжи – дрожджы, шитьё – шыццё, диаметр – дыяметр, волчонок – ваўчаня;

Товкти – таўчы, туга – туга, відмова – адмова, дзвінкі – звонкі, хліб – хлеб, чистьоха – чысцёха, ведмідь – мядзведзь, сокира – сякера, скляніця – шклянка, спідлоба – спадылба, вогонь – огонь, олія – алей, брова – брыво, дрібка – драбок.

 

5. Вызначце семантычную прыналежнасць спрадвечна беларускай лексікі, якая ўзыходзіць:

а) да часоў індаеўрапейскай моўна-этнічнай агульнасці (распалася ў IV тыс. да н.э.):

сын, брат, сястра, маці, дзед, дзевер, зяць, свякроў;

зуб, нос, язык, вока, вуха, брыво, нага, калена, грудзі, вымя, грыва;

алень, воўк, тур, карова, выдра, бобр, дрозд, журавель, вуж, мыш, аса;

дуб, клён, бяроза, вярба, сук, жолуд, лён, гарох, віка;

горад, вароты, дом, дзверы;

балота, мора, гара, скала, камень, вугаль, вада, бераг;

вецер, град, снег, раса, дым;

век, дзень, ноч, вечар, зіма;

новы, стары, сухі, сівы, сыры, цёмны, прамы, крывы, востры, босы;

ісці, несці, весці, жаць, віць, драць, даіць, капаць, калоць, сячы, плесці, лізаць, піць, ліць, сядзець, браць, знаць;

два, сто;

ты, вы, сам, свой, твой;

аб, па, пры, пра, у.

б) да перыяду агульнаславянскага (праславянскага) моўнага адзінства (з ІІІ тыс. да н.э.):

ваявода, воін, каваль, купец;

сірата, удава, мачаха, нявестка, сват;

галава, горла, барада, рабро, рог, рот, сэрца, шыя;

мядзведзь, заяц, кот, баран, дзяцел, варона, акунт;

ясень, сасна, сліва, яблык, ячмень, жыта, колас, корань, лаза, лебяда;

сяло, гумно, харошы, акно, страха;

луг, рака, ручай, дуброва, возера, гліна, жалеза;

дождж, гром, бура, віхор, мароз, іней;

вілы, граблі. каса, барана, долата, невад, палатно;

лента, восень, год, месяц, нядзеля, панядзелак, чацвер;

воля, гнеў, грэх, крыўда, ласка, радасць, сіла;

дрожджы, каша, квас, піва, сала;

войска, вайна, дружына, кап’ё, лук, страла, полк;

ехаць, бегчы, ляцець, стаяць, ляжаць, гаварыць, дыхаць, нюхаць, слухаць;

багаты, бедны, здаровы, мудры, хітры, скупы, белы, русы, высокі, тонкі, мяккі, кіслы, халодны, ціхі, даўні;

адзін, восем, дзесяць, сорак, трыста, чатырыста;

я, ён, яны, хто, што, сам;

там, так, усюды, пасля;

за, на, пад, к, да;

а, і, ды, бы, так, ні, ну.

в) да агульнаўсходнеславянскага перыяду (VI–VII стст. н.э.):

селянін, бондар, бацька, дзядзька, пляменнік;

кот, сабака, жаваранак, снягір;

куст, грэчка, малачай, азімна, ярына, сенажаць, ураджай;

аброць, аглобля, каромысел, карзіна, мяшок, сарочка, дзяруга, лыжка, самавар;

куцы, махнаты, дрымучы, ветлівы, карычневы, рабы;

гуляць, журыць, калыхаць, віляць;

адзінаццаць, трынаццаць, дваццаць. трыццаць, сорак, дзевяноста.

г) да пачатку фарміравання і развіцця беларускай народнасці і яе мовы (XIII–XIV стст.), лексіка, якая вядома пад назвай уласнабеларускай лексікі:

араты, асілак, барацьбіт, сейбіт, працаўнік, вайсковец;

бусел, кнігаўка, берасцянка, вусень;

алешнік, бусельнік, буякі, ваўчкі, каліва;

вясёлка, заранка, золак, змрок, світанне, цемра, спека;

будынак, вушак, вочат, падпаветка;

дранікі, зацірка;

раніца, адвячорак, сакавік;

абярэмак, ахапак;

асяроддзе, абставіны, вытрымка, жаданне, здань, знямога, мара, пакута, пяшчота;

бадзёры, буйны, гаротны, дрэнны, адмысловы;

гаманіць, пакутаваць, сачыць, выклікаць, адлюстраваць, адказаць;

рух, разлік, прымаўка, байка, дзейнік, выказнік.

 

6. Растлумачце значэнні наступных рэалій (экзатызмаў). Вызначце сярод іх рэаліі геаграфічныя, этнаграфічныя, грамадска-палітычныя. Растлумачце, чаму такія словы не перакладаюцца на “агульных падставах”, а запазычваюцца.

Прэрыя, сопка, тарнада, арык, ківі, спагеці, кумыс, чайхана, сары, самбрэра, чалма, вігвам, рыкша, пірога, мачэтэ, лезгінка, канфу, кастаньеты, ранча, арлекін, акын, гейша, гетэра, вендэта, эльф, шаман, бонза, дэрвіш, хадж, пагада, сінагога, гуцул, баскі, грынга, Франк, еўра, дэпартамент, кантон, ашл, кнесет, меджліс, рыксдаг, шэрыф, фараон, тыфозі, хіпі, мадам, сір, медрэсе, парыя, самурай, янычар, кірасір, мушкет, ятаган.

 

7. Якія беларускія рэаліі вы можаце назваць? Як, напрыклад, называецца звычай выхавання панскіх дзяцей, апісаны Ул. Караткевічам у рамане “Каласы пад сярпом тваім”? Якія (устарэлыя) формы ветлівага звароту вы ведаеце? Якія нацыянальныя беларускія стравы, танцы можаце назваць? Ці ведаеце назвы якіх-небудзь прылад працы (з відаў посуду і г.д.), уласцівых пэўнай мясцовасці нашай краіны?

Словы для даведак: васпан, верашчака, пячыста, дзядзькаванне, ягамосць, дранікі, рэзгіны, рубель, крышаны, конаўка, крупеня.

 

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...