Наступныя дзеясловы перакладзіце на рускую мову, карыстаючыся наступнай мадэллю: пабагацець – стать богаче.
Пабольшаць, павіднець, павыразнець, павышэць, паглыбець, пазванчэць, палагаднець, паласкавець, папрастарнець, парухавець, пасушэць, пачужэць.
9. Скажыце па-беларуску: Становиться ближе, больше, острее, уже, выше, прозрачнее, ярче, хуже, лучше, звонче, шире, чище, спокойнее; становиться более глухим, глубоким, оживленным, частым, пухлым, чужим, подвижным.
Утварыце беларускія словы па дадзеных мадэлях. Дажынкі – окончание жатвы, уборки урожая. Окончание косьбы –? Окончание уборки («копания») картофеля –? Да атрыманых слоў падбярыце антонімы (дажынкі – зажынкі). Поповна, королевна, царевна … А як назваць па-беларуску дочь лесника, ткача, войта, бондаря, дьяка? А па-руску? Бульбянішча – поле, на котором растет (рос) картофель. Што такое грыбовішча, ячнішча, ільнішча, канаплянішча, верасавішча, крынічышча, млынарышча, замчышча, хлевішча? Грабарства – занятие или промысел землекопа. Што такое разьбярства, кавальства, гарбарства, бандарства, старастоўства (староства), леснікоўства, мулярства? Цэгла – кирпич. Цагельня – кирпичный завод. Што такое алейня, бляхарня, паперня, гарбарня? Лыч – cвиное рыло; дзюба – клюв; глюга – клюв хищной птицы; брыль – козырёк; шляпа с широкими полями. Што такое лычасты, дзюбасты (дзюбаты), глюгасты, брылясты? Бульбоўнік – картофельная ботва («заросли» картофеля). Што такое гарбузнік, агурэчнік, мучанічнік, маркоўнік, бурачнік, клённік, шыпшыннік?
Перакладзіце на рускую мову наступныя словы. Абапал, адвеку, адліжыць, акавіта, анігадкі, апекавацца, асушак, багоўка, баравіна, безліч, безмеж, браткі, бобіна, буслянка, буяць, бяздзетуха, вантрабянка, вечараваць, віскуцень, вочап, вырай, гляк, груца, гумовікі, дарэктар, дзяды, дружка, дубэльты, забажыцца, завіхацца, забедаваць, залетась, заняпасці, зашмат, збольшага, звар’яцець, звяга, здарожыцца, здзяцінець, здоўжыцца, зломак, змарнаваць, знепрытомнець, знерухомець, зніч, знічка, зняволіць, зруйнаваць, зэдлік, імшара, кажан, каліва, капа, кірпа, кіях, краска, краты, крывянка, любізнік, маладзік, мур, мурог, мянташка, насоўка, наўсцяж, недабачваць, недачуваць, неруш, нікчэмнік, ніштаваты, пакідзішча, папавазіць, папаездзіць, папіхач, парукацца, патырчака, повязь, поўня, пошум, прочкі, прысак, прынамсі, прычыніцца, руплівец, рызыкант, сніць, спатольны, сцізорык, талака, угодкі, цыганаваты, цягавіты, чыгунка, шаршатка, шаткаванка, шкуматаць, шыбаваць, ядкі.
12. Перакладзіце верш С. Грахоўскага на рускую мову, знайдзіце ў ім безэквівалентныя словы. Зрабіце вывад аб паходжанні лексікі ў гэтым вершы.
ВЕТРАЗЬ У выраі ветразь знікае За хвалі, нібы на спачын. І змора яго не злякае, Не спыніць тугой далячынь.
У змроку зіхоткая здрада Завабіць хлуснёю ў віры, На золку сканае прынада, Як кволы прамень на жвіры.
Раптоўна згаданыя мроі У карунках пяшчотнай тугі Павольна знікаюць, як строі, У бязважкасці кволай смугі.
Знікае ўсхвалёваны ветразь. З кунегаю пільна сачу, Як водар аздобіў паветра, І ў бездані знічкі лічу.
Читайте также: III. КАК СТАТЬ УЧАСТНИКОМ КОНФЕРЕНЦИИ? Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|