Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Прачытайце сказы, знайдзіце фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.




1) Ягоны намер, які гэтак натуральна вынік уначы і прынёс яму заспакаенне, лопнуў як мыльная бурбалка (В.Быкаў). 2) Міколка падцягнуўся ўвесь, сцяўся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокан машыны (М.Лынькоў). 3) Дубок быў на сёмым небе ад радасці (М.Лынькоў). 4) Таго Міканора каморнік сорак разоў абкруціць вакол пальца (І.Мележ). 5) Нам давядзецца аб’ездзіць разам усю Беларусь, адшукаць тое, што забыта, вывучаць, біць у набат, калі штосьці занядбалі або бураць (У.Караткевіч). 6) Цётка ведала дабрату свайго пляменніка: толькі абяцанкамі корміць (І.Лобан). 7) Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (В.Быкаў). 8) Абрыцкі прэ ва ўсе лапаткі, бяжыць, як можа, без аглядкі... (Я.Колас). 9) Гэтак, покі сэрца чуе, што не час у шапку спаць, грайце песні, хай красуе наш загон і сенажаць! (Я.Купала). 10) А цяпер спі, а то я нагаварыла табе сем карабоў (А.Васілевіч). 11) Апынуўшыся на вуліцы і пераканаўшыся, што ззаду жандараў не відаць, Лабановіч адчуў сябе так, як бы з яго плячэй зваліўся цяжкі камень і сам ён другі раз нарадзіўся на свет (Я.Колас).

 

2. Вызначце, якія з гэтых словазлучэнняў з'яўляюцца свабоднымі, а якія могуць ужывацца як свабодныя і фразеалагічныя або толькі як фразеалагічныя.

Біць бібікі, біць па галаве, біць па кішэні, біць крыніцай, біць па назе, біць сябе ў грудзі; брацца за розум, брацца за галаву, брацца за рукі, брацца за рукаў; вастрыць зубы, вастрыць зброю, вастрыць нож; павесіць галаву, павесіць нос, павесіць плашч; ведаць цану, ведаць адказ, ведаць толк, ведаць сваё месца; язык прыкусіць, язык распусціць, язык трымаць за зубамг, язык праглынуць, язык баліць.

 

3. Да дадзеных фразеалагізмаў падбярыце сінанімічныя.

Абуваць у лапці, ездзіць на карку, куры не клююць, адстаўной казы барабаншчык, адвод вачэй, кляваць носам, хоць гаць гаці.

Для даведак: Абсевак у полі, дымавая заслона, адбою нямаЮ абводзіць вакол пальца, віць вяроўкай, табаку важыць, на валовай скуры не спішаш, браць на арапа, хоць сцены ў хаце абклейвай, браць верх, пацёмкінская вёска, гульня ў ката і мышку, надзяваць хамут, вадзіць акунёў.

 

4. а) Падбярыце рускія адпаведнікі да наступных беларускіх фразеалагізмаў.

Плот з лебяды, як пятае кола ў возе, два вазы і цэбар, дагары нагамі, рабіць як мокрае гарыць, заўтра з мехам прыходзь, дабёр бабёр, жыць, як набяжыць.

б) Падбярыце беларускія алпаведнікі да наступных рускіх фразеалагізмаў.

Из уст в уста, несолоно хлебавши, из-под палки, как с гуся вода, кукиш с маслом, при царе Горохе, проще пареной репы, сидеть в печенках

Для даведкі: Вверх тормашками, бред сивой кобылы, держи карман шире, как собаке пятая нога, хорош гусь, вагон и маленькая тележка, плыть по течению, работать спустя рукава.

Гула смаленая, з вуха на вуха, за дзедам шведам, як шарварку адрабляць, шылам патакі хапіўшы, у знакі дацца, і ні лыс Габрусь, як абаранак з’есці.

 

5. Прачытайце прыказкі. Чаму вучаць гэтыя народныя выслоўі?

Смелы знойдзе там, дзе баязлівы згубіць. Нічога, што рукі чорныя, абы душа была чыстая. Поўны чайнік маўчыць, а напалавіну пусты шуміць. Адзенецца як пава, але дурная слава. Хто не дбае, той нічога не мае. Як не грэе дух, то не нагрэе і кажух. Моцны статак чарадою, а людзі грамадою. Як гукнеш, так і адгукнецца. Адна пчала мёду не наносіць. Шукай сабе сябра ў бядзе

 

6. Многія іншамоўныя ўстойлівыя выразы выкарыстоўваюцца ў беларускай мове без перакладу, з захаваннем графічных сродкаў той мовы, з якой адбылося запазычанне. Прачытайце наступныя выразы, вызначце сітуацыі іх дарэчнага выкарыстання, запомніце тыя, якія лічыце найбольш распаўсюджанымі і неабходнымі.

А priori – з папярэдняга, незалежна ад вопыту.

Аb ovo – ад яйка, г. зн. з самага пачатку.

Аctus dei – Божае здарэнне, незвычайнае і нечаканае праяўленне сіл прыроды, падзея, не падуладная чалавеку (выкарыстоўваецца таксама з іранічным адценнем).

Аd kalendas graecas – да грэчаскіх календ, г. зн. ніколі.

Аlter ego – другі я.

Аrgumentum ad ignorantiam – доказ, разлічаны на недасведчанасць аўдыторыі.

Аut Caesar, aut Nihil – або Цэзар, або нішто; або ўсё, або нічога.

Bis dat, qui cito dat – двойчы дае той, хто дае хутка.

Casus belli – падстава, прычына для абвяшчэння вайны; прычына да вайны.

Clavus Clavo pellitur – клін клінам выбіваюць.

Cogito, ergo sum – я мыслю, значыць, існую. Дэкарт.

Contra factum non est argumentum – супраць факта няма доказу.

Corpus delicti – рэчыўныя ўлікі, склад злачынства.

Credo – я веру.

Cui bono? (Cicero) – на чыю карысць?

Cui prodest? – у чыіх інтарэсах? Каму выгадна?

Cuique suum – кожнаму сваё.

Da tua dum tua sunt, post mortem tunc tua non sunt – аддай тваё, пакуль яно тваё. пасля смерці яно не тваё.

De facto – Дэ факта. Фактычна.

De gustibus non est disputandum – аб густах не спрачаюцца.

De jure – дэ-юрэ. Паводле права.

Delirium tremens – белая гарачка.

De mortuis aut bene, aut nihil – аб мёртвых належыць гаварыць добрае або нічога не гаварыць.

De visu – увачавідкі, вачамі відавочцы.

Debes, ergo potes – павінен, значыць можаш.

Dictum – factum – сказана – зроблена.

Divide et impera – раздзяляй і ўладар.

Dixi – я сказаў г. зн. я выказаўся; я сказаў усё, я скончыў.

Do ut des – даю, каб ты даў.

Dum spiro spero – пакуль дыхаю, спадзяюся.

Dura lex, sed lex – жорсткі закон, але ён закон.

Ecce homo! – вось чалавек! (Евангелле).

Edimus ut vivamus non vivimus ut edamus – мы ядзім, каб жыць, а не жывём, каб есці.

Ergo – такім чынам, значыць.

Errare humanum est, stultum est in errore perseverare (Seneca) – чалавеку ўласціва памыляцца, неразумна ўпарціцца ў памылцы.

Esto – няхай будзе так.

Et cetera – і гэтак далей, і падобнае, і іншыя.

Ex nihilo nihil fit – з нічога нічога не адбываецца.

Factum est factum – што зроблена, то зроблена.

Festina lente – спяшайся павольна.

Flat! – ды здзейсніцца!

Homo hominis lupus est (Plautus) – чалавек чалавеку– воўк.

Homo proponit, sed deus disponit – чалавек мяркуе, а Бог кіруе. (Фама Кампійскі).

Homo res sacra – чалавек – рэч свяшчэнная.

Ignorantia non est argumentum (Spinosa) – няведанне не з’яўляецца доказам.

Imperare sibi maximum imperium est – улада над сабой – найвы­шэйшая ўлада.

Lingua est hostis hominum amicusque diaboli et feminarum – язык – вораг людзей і сябра д’ябла і жанчын.

Magna res est amor – вялікая рэч любоў.

Mea culpa, mea maxima culpa – мая віна.

Memento mori – памятай аб смерці.

Minimum minimorum – найменшае.

Modus vivendi – лад жыцця.

Nihil habeo, nihil timeo – нічога не маю – нічога не баюся.

Nil sub sole novum – Нішто не нова пад сонцам. (Эклезіяст).

Nosce te ipsum – пазнай самога сябе

Nota bene (nb) – заўваж добра. (Заўвага, якая служыць для таго, каб звярнуць увагу на якую-небудзь асабліва адметную частку тэксту.)

Opus citatum – цытаваны твор

O sancta simplicitas! – о, святая прастата! (Паводле падання Ян Гус, чэшскі рэфарматар і герой нацыянальна-вызваленчага руху, калі яго палілі на кастры, прамовіў гэтыя словы, калі нейкая бабулька з добрых намераў падкінула ў касцёр свой ахапак галля).

O tempora, o mores! (Cicero) – о часы, о норавы!

Per aspera ad astra – праз перашкоды да зорак.

Persona (non) grata – асоба, якая (не) карыстаецца даверам (дыпла­матычная формула).

Post et non propter – пасля, але не ў выніку.

Post factum – пасля здзейсненага, пастфактум.

Post scriptum – пасля напісанага (прыпіска), пастскрыптум.

Pro et contra – за і супраць.

Pro forma – дзеля формы.

Qui pro quo – адзін замест другога, г.зн. змяшанне паняццяў; непара­зуменне

Quod cito fit, cito perit – што хутка робіцца, тое хутка і гіне.

Quod erat demonstrandum (q.e.d.) – што і патрабавалася даказаць.

Quod licet Iovi, non licet bovi – што дазволена Юпітэру, не дазволена быку (лацінская прымаўка).

Scientia est potentia – веды – сіла (Бэкан).

Sic! – (Так! Змешчанае ў дужках гэта слова паказвае на жаданне аўтара прыцягнуць асаблівую ўвагу чытача да гэтага месца або на іранічныя адносіны аўтара да цытаванага тэксту).

Si non – non – калі не – не.

Status quo – становішча, якое было да (ante bellum – вайны).

Sus minervam docet – свіння вучыць Мінерву, г.зн. невук павучае дасведчанага.

Tabula rasa – чыстая дошка, на якой яшчэ нічога не напісана і можна пісаць усё, што заўгодна.

Terra incognita – невядомая, нязнаная зямля.

Tertium non datur – трэцяга не даецца.

Usus magister est optimus – практыка – лепшы настаўнік.

Vale! – будзь здаровы! Бывай!

Vale et me ama – будзь здаровы і любі мяне. Заключная формула лістоў у старажытных рымлян.

Veni, vidi, vici (Caesar) – прыйшоў, убачыў, перамог.

Veto – я забараняю.

Vide (v) – глядзі, звяртайся да.

Vide infra (v.i.) – глядзі ніжэй.

Vide supra (v.s.) – глядзі вышэй.

Videlicet (vic.) – гэта значыць, менавіта, напрыклад.

Vivere est cogitare (Cicero) – жыць – значыць мысліць.

Vivere est mulitare (Seneca) – жыць – значыць змагацца.

 

7. Прачытайце наступныя беларускія літаратурныя афарызмы. Вызначце сітуацыі іх дарэчнага выкарыстання. Правядзіце ў групе конкурс на лепшае веданне беларускіх літаратурных афарызмаў.

1. Мой родны кут, як ты мне мілы!..

(Я.Колас)

2. Народа няма напалову -

Ён ёсць ці яго няма.

(В.Зуёнак)

 

 

3. Найлепшая з нашых дарог –

Дарога дадому.

(П.Панчанка)

4. Радзіма будзе жыць без мяне,

Мяне без Радзімы не будзе!

(Р.Барадулін)

5. Не буду мяняцца, хоць бы і на замкі, -

Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі.

(Ф.Багушэвіч)

6. Вякоў гісторыю нам пішуць дні.

(П.Трус)

7. Ёсць куток на зямлі:

Дзень адзін пражывеш –

Назаўсёды цябе зачаруе.

(М.Танк)

8. Жывеш, пакуль жывыя,

Хто нарадзіў цябе.

(В.Зуёнак)

9. Жывём, клапоцімся і дбаем,

І ўсе нарэшце паміраем

(Я.Колас)

10. Вось лад такі на гэтым свеце:

Адны ў пашане, тыя ў смецці

І век жывуць пад нейкім страхам,

Усе ж выйшлі ў жыцце адным шляхам.

(Я.Колас)

11. Як грошы, людскія гады,

Удосыць – не лічыш тады,

Увобмаль – дрыжыш над капейкай.

(Р.Барадулін)

12. Верым, што лепшая частка жыцця –

Тая, якую пражыць збіраемся.

(Р.Барадулін)

13. Не ведае каханне плагіята.

(С.Дудзюк)

14. Жыццё закон нязломны мае:

Ніколі праўда не ўмірае.

(Ул.Дубоўка)

15. Кожны чалавек носіць у сабе ненапісаную - кнігу

цікавую, непаўторную.

(М.Танк)

16. А людзі? Ведама, як людзі,

Як кожны наскі чалавек:

Садзіць сягоння тое будзе,

Што ўчора так нядбала ссек.

(Я.Купала)

17. Слова без справы –

Шум ветру толькі...

(М.Танк)

18. Бяда і радасць ходзяць побач вечна,

Людзей ратуе толькі чалавечнасць.

(П.Панчанка)

19. Той дзень прапаў і страчаны навекі,

Калі ты не зрабіў таго, што мог.

(П.Панчанка)

20. Без чалавечнасці

Не будзе і вечнасці

(П.Панчанка)

21. Лётаць і лунаць

На вышыні

Маеш права –

Поўзаць немагчыма!

(Р.Барадулін)

 

22. Со словамі дабрыні

Спяшайце не спазніцца!

(Р.Барадулін)

23. Дабро зрабіць – не гойкай пеўнем.

(Броўка)

24. Прывычкі нашы, ах, прывычкі!

Вол прывыкае да ярма –

Як распрагуць, яму нязвычна,

Здаецца, выпраглі дарма.

(Лужанін М.)

 

 

25. Што напішу, - такі пісака, -

Не расчытае і сабака.

(Колас Я.)

26. Струны чысты, дух што будзяць,

Але людзі і іх брудзяць.

(Колас Я.)

27. І авечка, хоць дурная,

А ваўка ж пазнае!

(Багушэвіч Ф.)

28. – Забілі зайца, не забілі,

Але ж, брат, гуку нарабілі.

(Колас Я.)

29. Пытанне ёсць прадчуванне ісціны.

(Зуёнак В.)

 

 

§ 10. СЛОЎНІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Лексічнае багацце мовы фіксуецца ў слоўніках. Лексікаграфія (ад грэч. 1ехіkos – слоўнікавы, graphō – пішу). - раздзел мовазнаўства, які вывучае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў

Можна вылучыць два тыпы беларускіх слоўнікаў – энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя (грэч. еnkyklopaideia – кола ведаў) слоў­нікі (энцыклапедыі) даюць навуковыя звесткі пра гісторыю, прыроду, насельніцтва, выдатных дзеячаў, эканоміку, навуку, культуру, мастацтва, літаратуру, змяшчаюць каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. Энцыклапедыі тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, якія абазначаюцца словамі; гэта звычайна назоўнікі (агульныя і ўласныя, часткова тэрміны).

Энцыклапедыі бываюць аднатомныя і шматтомныя, усеагульныя (універсальныя) і галіновыя; словы ў іх размяшчаюцца ў алфавітным ці тэматычным парадку. Усеагульныя энцыклапедыі даюць абагуленыя звесткі па ўсіх галінах ведаў і дзейнасці чалавецтва: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» ў 12 тамах (скарочана БелСЭ, 1969 – 1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (1978 – 1981) у 5 тамах, «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах (скарочана БелЭн, 1996 – 2004). Галіновыя энцыклапедыі – гэта адмысловыя даведнікі па асобных галінах навукі, тэхнікі, літаратуры, мовы, мастацтва і інш.: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (1983 – 1986) у 5 тамах, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984 – 1987) у 5 тамах, «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Архітэктура Беларусі» (1993), «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Беларуская мова» (1994), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 тамах (скарочана ЭГБ, 1993 – 2001 і інш.). Энцыклапедычнымі даведнікам з’яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі: «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988), «Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік» (1992 – 1995) у 6 тамах, «Мысліцелі і асветнікі Беларусі X – XIX ст.» (1995).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць значэнні слоў (фразеалагізмаў), вызначаюць іх ужыванне, паходжанне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку. Тут словы падаюцца ў алфавітным парадку, суправаджаюцца паметамі. Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, марфемныя, анамастычныя, слоўнікі сінонімаў, амонімаў, эпітэтаў, паронімаў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і інш.

Двухмоўныя і шматмоўныя з’яўляюцца перакладнымі слоўнікамі: у іх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот. Цяпер для перакладу выкарыстоўваюцца акадэмічныя «Руска-беларускі слоўнік» у 3 тамах, скарочана РБС (1995), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2 тамах, скарочана БРС (1988 – 1989), «Большой универсальный белорусско-русский, русско-белорусский словарь» (А.Н. Булыко, Н.В. Полещук, 2006), «Падручны беларуска-польскі слоўнік» (1929) Б. Друцкага-Падбярэскага, «Падручны польска-беларускі слоўнік» (1962, скарочана ППБС), «Польска-бела­рускі слоўнік» (1932), «Яўрэйска-беларускі слоўнік» (1932), «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980, скарочана УБС), «Класічны грэцка-беларускі слоўнік» у 2 ч. (1983, 1985), «Ангельска-беларускі слоў­нік. Беларуска-ангельскі слоўнік» (1993) Яна Пятроўскага, «Англа-бела­руска-рускі слоўнік» (1989, скарочана АБРС), «Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік» (1995), «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1988, скарочана НБРС), «Французска-беларуска-рускі слоўнік» (1992), а таксама школьныя «Белорусско-русский словарь» для сярэдняй школы і «Русско-белорусский словарь» для сярэдняй школы С. М. Грабчыкава і інш.

У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Самы поўны такі даведнік на сённяшні дзень – гэта «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (ТСБМ, т. 1–5, 1977– 1984), які ахоплівае лексіку і фразеалогію беларускай мовы XX ст. – каля 98 тысяч слоў і больш за 7 тысяч тэрміна­лагічных і фразеалагічных спалучэнняў.

У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў («Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987), «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» (6-е выд., 1990) М. П. Лобана і М. Р. Судніка, «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай (1994) і інш. Такія слоўнікі садзейнічаюць павышэнню культуры мовы.

У тэрміналагічных слоўніках сістэматызуюцца і тлумачацца спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі. За апошні час створана некалькі тэрміналагічных даведнікаў па самых розных галінах: «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» П. Сцяцко, М. Гу­ліцкага і Л. Антанюк (1990), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд., 1996), «Слоўнік музычных тэрмінаў» В. Антаневіч (1994), «Слоўнік педагагічных тэрмінаў» С. Кацэвіч (1993). Убачылі свет дзесяткі руска-беларускіх і беларуска-рускіх слоўнікаў па навукова-тэхнічнай тэрміналогіі: «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» А.І. Болсун, Я.Н. Рапановіч (1979), «Руска-беларускі фізічны слоўнік: Асноўныя тэрміны» А.І. Болсун (1993), «Русско-белорусский словарь по теплотехнике и санитарной технике» В.М. Капко, Б.М Хрусталёв. (1994), «Кароткі эканамічны слоўнік» (1992), «Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов» Н.Н. Костюкович, В.В. Люштик, В.К. Щербин (1995), «Русско-белорусский словарь электротехнических терминов» Н.П. Краевская, Б.В. Гринберг, В.П Красней. (1993), «Кароткі руска-беларуска-англійскі слоўнік машынабудаўнічага профілю» А.А. Міклашэвіч, В.Д. Васілёнак (1996).

У 1997 - 1998 гг. выйшаў з друку «Русско-белорусский политехнический словарь» у двух тамах, які ўключае каля 157 000 тэрмінаў па розных галінах навукі і тэхнікі: авіяцыі, аўтаматыцы, аўтасправе, будаўніцтву, вымяральнай тэхніцы, вылічальнай тэхніцы, гідраўліцы і пнеўматыцы, кінафотатэхніцы, машынабудаванню, металургіі, металаапрацоўцы, метралогіі, механіцы, нафтагазавай і нафтахімічнай прамысловасці, оптыцы, радыётэхніцы, радыёэлектроніцы, тэлебачанню, тэлемеханіцы, транспарту, фізіцы, хіміі і хімічнай тэхналогіі, цеплатэхніцы, электроніцы, ядзернай энергетыцы і інш.

Дыялектныя (абласныя) слоўнікі змяшчаюць і тлумачаць лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці Беларусі ці яе паграніччы. Надрукавана каля дваццаці беларускіх дыялектных слоўнікаў, напрыклад:

Гістарычныя слоўнікі тлумачаць лексіку мінулых эпох, напрыклад, «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 1 – 20, А–Н, 1982 – 2001).

Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачат­ковае значэнне і наступныя змены, напрыклад, «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (т. 1 – 8..., А – П, 1978 –1993...).

У слоўніках іншамоўных слоў змяшчаюцца запазычаныя словы, падаецца напісанне кожнага такога слова са значэннямі як у мове-першакрыніцы, так і ў сучаснай беларускай мове («Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі (1993, 1999)).

У фразеалагічных слоўніках тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады (цытаты), часам даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне («Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, I.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага (1973), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» у 2 ч. (1981, 1993), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2 тамах (1993) I.Я. Лепешава, «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» 3.Санько (1991), «Слоў­нік беларускіх прыказак» I. Лепешава і М. Якалцэвіч (1996), «Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў» пад рэд. Н.А. Ганчаровай (1993) і інш.

Марфемныя і словаўтваральныя слоўнікі дапамагаюць правільна дзяліць словы на часткі (марфемы), вызначаць способы і сродкі ўтварэння слоў: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А. Бардовіча і Л. Шакуна (1989), “Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы” (А.М. Бардовіч, Л.С. Мормыш, Л.М. Шакун, 2005), “Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы” (А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец, 2000)

У слоўніках сінонімаў сабраны сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічныя рады, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле пачатковых літар дамінантаў (асноўных, загалоўных слоў); маюцца стылістычныя паметы, ілюстрацыйныя прыклады ў сказах з мастацкай літаратуры, фальклору («Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі).

Слоўнікі паронімаў і амонімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у беларускай, так і ў рускай мовах («Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977) і «Межъязыковые омонимы и паронимы» (1980) С. М. Грабчыкава, «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) Г. У. Арашонкавай і В.П. Лемцюговай), «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз. Старычонка (1991), «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (1994), «Белорусско-русский паралексический словарь-справочник» под ред. А.Е. Михневича (1985).

Надзвычай цікавыя анамастычныя слоўнікі, якія фіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы («Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990) Г.У. Арашон­кавай, В.А. Бабковай, М.В. Бірылы і інш.). Яны падзяляюцца на антрапанімічныя і тапанімічныя. Антрапанімічныя слоўнікі тлумачаць ўласныя імёны асоб, напрыклад, «Слоўнік асабовых імён» М. Судніка (1965), «Беларуская антрапанімія» М.В. Бірылы (ч. 1 – 3, 1966 – 1981). У тапанімічных рэгіструюцца ўласныя геаграфічныя назвы або тлумачыцца іх паходжанне («Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці» (1977), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці» (1980), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» (1982), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці» (1983), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці» (1986) Я. Н. Рапановіча, «Чаму так названа» (1969) і «Краткий топонимическнй словарь Белоруссии» (1974) В.А. Жучкевіча і інш.).

Гістарычныя слоўнікі растлумачваюць лексіку мінулых эпох, напрыклад, «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 1 – 20, А–Н, 1982 – 2001).

Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачат­ковае значэнне і наступныя змены, напрыклад, «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (т. 1 – 8..., А – П, 1978 –1993...).

У 2003г. выйшаў “Слоўнік тыпу INSITU беларускай мовы” (А.І. Дабралюбаў, Н.В. Маргун, Н.У. Машэда), навізна якога зацверджана патэнтам на вынаходніцтва. Слоўнік спалучае ў сабе звычайны аднамоўны слоўнік з тлумачэннем слоў пры дапамозе прыкладаў іх выкарыстання, граматычны даведнік мовы і кнігу для дамашняга чытання. Ён складаецца з дзвюх функцыянальна разнародных частак. Першая – гэта спісы ўпарадкаваных, у адапаведнасці з алфавітам, слоў і каардынаты знаходжання гэтых слоў у тэкстах другой часткі. Другая частка – гэта зборнік разнародных хрэстаматыйных тэкстаў на беларускай мове, у тым ліку тых, якія тлумачаць правілы граматыкі. Слоўнік ствараўся з дапамогай арыгінальнай камп’ютэрнай тэхналогіі. Дзякуючы кодавай пошукавай сістэме і маркіроўцы старонак і радкоў тэксту другой часткі значна паскараецца пошук патрэбнага слова і яго розных значэнняў.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Прадстаўце класіфікацыю слоўнікаў, дапоўніўшы наступную табліцу.

 

                  Слоўнікі                  
                                               
      Энцыклапедычныя                    
                                                   
  Усеагульныя энцыклапедыі           Двух- і трохмоў­ныя (перакладныя)
                                                   

 

                                                                                                       
                                                                                                     

 

БелСЭ       ЭГБ       Архітэктура Беларусі   Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі         БРС       ППБС       АБРС    
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                                                   
                                                   
                                                       

 

                                                                                                                           

 

    Дыялектныя   Гістарычныя       Тэрміналагічныя       Марфемныя     Арфаэпічныя         Слоўнікі амонімаў і паронімаў         Фразеалагічныя    
                             
                             
                             
                             
                             
                                                             
                                                               

 

2. Пазнаёмцеся з наступнымі слоўнікавымі артыкуламі. Вызначце, якім тыпам слоўнікаў яны належаць.

1) На кручок браць к а г о. Абманваць, хітраваць.

Яўхім зніякавеў, але не падаў выгляду. Бач, падступае, на кручок бярэ (І. Мележ, Людзі на балоце).

 

2) за-вед-ам-(ы) – прыст.-суф., ад вед/а/ - (ць)

 

3) РАСПАРАДЛІВЫ // РАСПАРАДЧЫ

Распарадлівы. Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым-н.

Распарадлівы камандзір. Распарадлівы гаспадар.

Распарадчы. Які мае адносіны да распараджэння, служыць для распараджэння.

Распарадчая камісія.

 

4) Набат, -у, м. (цюрк. naubat, ад ар. nauba). Сігнал трывогі ў выпадку якога-н. бедства, які падаецца пры дапамозе звана. Біць у набат. ◊ Набатны.

 

5) дзве [дзве] ліч.,

Р.М. дзвюх,

Д. дзвюм

Т. дзвюма

 

ДАДАТАК 1

 

Слоўнік актуальных іншамоўных слоў

 

Абракадабра [ лац. abracadabra ад. гр. abrakos = абазначэнне бажаства + ст. яўр. dabar = слова]

1. Магічная формула, таямнічае слова, якому прыпісваецца цудадзейная сіла.

2. перан. Бяссэнсавы, незразумелы набор слоў.

Абскурантызм [ лац. obscurans, -ntis = які зацямняе]

Крайне варожыя адносіны да асветы, навукі, прагрэсу, да ўсяго новага і перадавога; цемрашальства.

Абструкцыя [ лац. obstructio = перашкода]

Метад барацьбы, звычайна парламенцкай, які выражаецца ў наўмысным зацягванні або зрыве пасяджэнняў, непажаданых рашэнняў шляхам выкрыкаў, выступленняў з доўгімі прамовамі і інш.

Авіза [ італ. Avviso ад фр. Aviser = паведамляць]

Паведамленне аб змене ва ўзаемных разліках, аб пераводзе грошай, адпраўцы тавараў, якое пасылаецца адным контрагентам другому.

Адыёзны [ лац. odiosus = ненавісны, агідны]

Крайне непрыемны, які выклікае рэзка адмоўныя адносіны да сябе.

Айкумена [ гр. oikumene = уся зямля, ад oikeo = насяляю]

Тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі.

Ай-к'ю [ англ. IQ, ад I (ntelligence) Q (uotient) = каэфіцыент разумовага развіцця]

Каэфіцыент разумовага развіцця асобы (вызначаецца шляхам тэставання).

Алігархія [ гр. oligarchia = улада нямногіх ]

Палітычнае і эканамічнае панаванне ў краіне невялікай групы прадстаўнікоў буйнага манапалістычнага капіталу; сама гэта група.

Альма-матэр [ лац. alma mater = маці карміцелька]

Студэнцкая назва універсітэта (ужываецца як лакальная або жартоўная).

Андэрграунд [ англ. underground = падполле]

1. Афіцыйна не прызнанае мастацтва.

2. Нелегальны рух у палітыцы.

Анонс [ фр. annonce = аб'ява]

Папярэдняя аб'ява, паведамленне аб чым-небудзь, напрыклад гастролях, канцэртах, спектаклях, якія маюць адбыцца.

Апломб [ фр. aplomb = літар. раўнавага]

Празмерная саманадзейнасць, самаўпэўненасць у паводзінах, у абыходжанні з кім-небудзь (напрыклад, гаварыць з апломбам).

Апрыёры [ лац. a priori = з папярэдняга]

Незалежна ад вопыту, без уліку фактаў.

Артадаксальны [ад. гр. orthodoksos = прававерны]

Які няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў пэўнага вучэння, светапогляду.

Астракізм [ гр. ostrakismos]

1. Гіст. Выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян у Старажытнай Грэцыі, якое вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, дзе пісаліся імены выгнаннікаў.

2. перан. Выгнанне, ганенне (напрыклад падвергнуць астракізму).

Аўтакратыя [ гр. autokrateia, ад autos = сам. + kratos = улада]

Форма кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная ўлада ў дзяржаве.

Аўтахтоны [ фр. autochtone, ад гр. autochthon = мясцовы, карэнны]

Жывёлы ці расліны, якія жывуць у той жа мясцовасці, у якой яны ўзніклі ў працэсе эвалюцыі.

Афшор [ англ. off shore = літар. удалечыні ад берага]

Цэнтр сумеснага прадпрымальніцтва, які прадастаўляе льготны рэжым толькі для фінансава-крэдытных аперацый з замежнымі партнёрамі і ў замежнай валюце.

Ахлакратыя [ гр. ochlokratia, ад ochlos = натоўп + kratos = ўлада]

Улада натоўпу.

Бартэр [ англ. barter: мяняць, весці, менавы гандаль]

Натуральны абмен аднаго тавару або паслугі на іншыя тавары або паслугу; абменны гандаль.

Барэль [ англ. barrel = бочка]

Мера ёмістасці і аб'ёму сыпкіх і вадкіх рэчываў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах, роўная да сыпкіх рэчываў 163, 65 л, для вадкіх рэчываў 159 л.

Бедлам [ англ. bedlam, ад Bethlehem = назва Лонданскай псіхіятрычнай бальніцы]. Неразбярыха, шум, вэрхал].

Бестселер [ англ. bestseller, ад best = лепшы + sell = прадавацца]

Ходкая, выдадзеная вялікім тыражом кніга на сенсацыйную тэму.

Брокер [ англ. broker: маклер, аценшчык, ад Break = разменьваць(грошы)]

Пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржы, пры куплі- продажы каштоўных папер, тавараў.

Брыфінг [ англ. briefing = інструктаж, ад brief = кароткі, сціслы]

Кароткая прэс-канферэнцыя, на якой паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўным пытанні або даецца інфармацыя аб ходзе міжнародных перагавораў.

Ва-банк [ фр. va banque]

Адкрыта, рызыкуючы ўсім (напрыклад, ісці ва-банк).

Вахабізм [ад арабскага імя Вахаб]

Рэлігійна-палітычнае вучэнне, што ўзнікла ў Аравіі ў XVIII ст. Зараз вахабізм – афіцыйная ідэалогія Саудаўскай Аравіі – выкарыстоўваецца ісламскімі экстрэмістамі дзеля апраўдання экстрэмісцкай дзейнасці.

Вандалізм [ фр. vandalisme, ад лац. vandali = старажытнагерманскія плямёны, якія ў 455 г. разрабавалі Рым]

Няшчаднае разбурэнне, знішчэнне помнікаў культуры і мастацтва.

Ваўчар [ англ. voucher, ад vouch = пацвярджаць]

1. Каштоўная папера, якая дае ўладальніку права на долю ў дзяржаўнай уласнасці, прыватызацыйны чэк

2. Дакумент, які служыць дадаткам да замежнай турыстычнай пуцёукі і дае права на атрыманне на працягу паездкі пэўных паслуг.

Візуальны [ лац. visualis = зрокавы]

Які праводзіцца простым вокам або пры дапамозе аптычных прылад (напрыклад, візуальныя назіранні).

Віртуальны [ лац. virtualis = моцны, здольны]

1. Магчымы: такі, які можа або павінен праявіцца пры пэўных умовах (напрыклад, віртуальная тэмпература)

2. Які ствараецца сродкамі камп'ютэрнай графікі.

Воленс-ноленс [ад лац. volens = які жадае + nolens = які не жадае]

Воляй-няволяй, незалежна ад жадання, па неабходнасці.

Гастарбайтэр [ ням. Gastarbeiter, ад Gast = госць + Arbeiter рабочы]

Наёмны рабочы-эмігрант.

Генацыд [ фр. génocide, ад гр. genos = род + лац. caedere = забіваць]

Знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах.

Гендэрны [ад англ gender = род, пол]

Звязаны з адрозненнем людзей па полу.

Герменеўтыка [ англ. hermeneutics, ад грэч. hermeneutikos = той, хто растлумачвае]

1. Тэорыя і мастацтва тлумачэння тэксту старажытных літаратур-ных твораў (рукапісаў кніг, помнікаў).

2. Лінгв. Напрамак у мовазнаўстве, навуковая дысцыпліна аб законах успрымання і тлумачэння тэксту.

Графіці [ італ. graffiti ад graffito = надрапаны]

Старажытныя і сярэдневяковыя надпісы (магічнага, бытавога зместу, прысвячэнні і інш), надрапаныя на сценах будынкаў, прадметах побыту.

Грынпіс [ англ. Greenpeace, ад green = зялёны + peace = свет]

Арганізацыя абаронцаў навакольнага асяроддзя ў свеце, заснаваная ў 1971 годзе ў Канадзе.

Гуманоід [ англ. humanoide, ад лац. humanus = чалавечы + грэч. eidos = выгляд]

Гіпатэтычная чалавекападобная істота, якая нібыта жыве на Зямлі або іншых планетах.

Дайджэст [ англ. diggest = кароткі выклад]

1. Перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часам скарочана) матэрыялы з іншых выданняў.

2. Выданне, якое змяшчае адаптаваны выклад мастаццкага твора.

3. Тэле- або радыё- перадача, якая паўтарае найбольш цікавыя ранейшыя перадачы.

Джакузі [ англ jacuzzi, ад уласнага імя "Jacuzzi" (італ.) – прозвішча братоў Джакуццы якія пачалі выпускаць ванны з гідрамасажам]

Ванна з гидрамасажам.

Догма [ гр. dogma = думка, вучэнне]

Палажэнне, якое прымаецца на веру як непахісная ісціна, нязменная пры ўсіх абставінах.

Драйв [ англ. drive = вялікая энэргія, сіла; стымул]

1. Асаблівае гучанне, эмацыянальная насычанасць, унутранае напружанне музыкальнай кампазіцыі, якое ствараецца рытм-секцыяй.

2. Моцны і нізкі адбіўны удар па мячу пры гульні ў тэніс.

3. Сістэма рэстаранаў, якая абслугоўваюць кліентаў на машынах.

Дывідэнд [ лац. dividendum = тое, што належыць падзяліць]

Прыбытак, які атрымліваюць акцыянеры прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

Дылема [ гр. dilemma, ад di (s)=двойчы + lemma= меркаванне]

1. Суджэнне з двума ўзаемавыключальнымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно.

2. перан. Становішча, пры якім выбар аднаго з двух супрацьлеглых рашэнняў аднолькава цяжкі.

Дылер [ англ. dealer = гандляр агент па продажы, ад deal = раздаваць, размяркоўваць, весці справу]

1. Юрыдычная або фізічная асоба, якая з'яўляецца членам фондавай біржы і выконвае аперацыі з каштоўнымі паперамі за свой кошт.

2. Супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі.

3. Асоба або фірма, якая перапрадае тавары, часцей за ўсе ад свайго імя.

Дысананс [ фр. dossonance, ад лац. dissonans = які па-рознаму гучыць]

1. Муз. спалучэнне тонаў рэзкага, няўзгодненага гучання.

2. перан. Адсутнасць у чым-небудзь гармоніі, разлад няўзгодненасць (напр. дысананс у працы)

Дыстрыб'ютар [ англ. distributor; ад лац distributor, ад dis = раз + tribuere = размяркоўваць]

Фірма – пасрэднік або прыватная асоба, якая займаецца аптовымі закупкамі тавараў з мэтай іх продажу рознічным фірмам і магазінам.

Дыяспара [ гр. diaspora = рассейванне]

Сукупнасць прадстаўнікоў якога-небудзь народа, якія жывуць за межамі бацькаўшчыны ў новым раёне пасялення.

Дэкласаваны [ фр. declasse: ад de = прыстаўка, якая абазначае страту, адмаўленне + classe = клас]

Які страціў сувязь са сваім сацыяльным класам, не ўдзельнічае ў грамадскай вытворчасці, апусціўся ў маральных адносінах.

Дэмпінг [ англ. dumping = скідвванне]

Продаж тавараў на знешнім рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Дэфолт [ англ. default = невыкананне сваіх абавязкаў, неплацёж]

1. Невыкананне банкамі або ўрадам фінансавх плацяжоў.

2. Спыненне выплаты працэнтаў па каштоўных паперах у перыяд ліквідацыі кампаніі.

Імпічмент [ англ. impeachment = ганьбаванне; абвінавачвачванне]

Працэдура прыцягненнія да суда парламента вышэйшіх службовых асоб дзяржавы (прэзідэнта, кіраўніка ўрада) з мэтай пазбаўлення іх паўнамоцтваў.

Інаўгурацыя [ лац. inauguratio = пачатак]

Урачыстая працэдура ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Інжынірынг [ англ. engineering, ад лац. ingenium = вынаходлівасць, выдумка]

Сфера дзейнасці па распрацоўцы аб'ектаў прамысловасці, іх інфаструктуры і інш., перш за ўсё ў форме прадастаўлення на камерцыйнай аснове розных інжынерна-кансультацыйных паслуг.

Інсінуацыя [ лац. insinuatio = ліслівасць, падлашчванне]

Злосная выдумка, паклёп з мэтай зняславіць каго-небудзь.

Іпатэка [ гр. hupotheke – заклад]

1. Заклад нерухомай маёмасці (пераважна зямлі, будынкаў) для атрымання пазыкі, а таксама пазыка пад заклад маёмасці.

2. Пазыковае пасведчанне аб закладзе нерухомай маёмасці, якое выдаецца банкам пазычальніку.

Кааба [ араб. Kabah = куб]

Галоўная святыня мусульман, месца пакланення і паломніцтва – храм у выглядзе куба ў горадзе Мекка, у сцяну якога ўмураваны чорны камень, што ўпаў з неба.

Кадастр [ фр. cadastre, ад лац. cadastrum = спіс падатка плацельшчыкаў]

Сістэматычны збор звестак аб чым-небудзь, які з'яўляецца асновай для рашэння пэўных народна-гаспадарчых задач (напрыклад, кадастр зямельны, кадастр месцанараджэнняў карысных выкапняў).

Кампіляцыя [ лац. compilatio = крадзеж, абрабаванне]

Апрацоўка чужых даследаванняў без самастойнага вывучэння першакрыніц, а таксама сама работа, зробленая такім спосабам.

Камюніке [ фр. communiqué; ад лац communicare = паведамляць]

Афіцыйнае паведамленне, пераважна па пытаннях міжнароднага значэння.

Кансалтынг [ англ. cosulting = кансультаванне]

1. Парады спецыялістаў, кансультаванне.

2. Работа спецыяльных кампаній па кансультаванню вытворцаў, гандляроў, пакупнікоў у галіне экспертнай, тэхнічнай і эканамічнай дзейнасці.

Канфідэнцыяльны [ фр. confidentiel; ад confidence = давер]

Які не падлягае аглашэнню, даверны, сакрэтны.

Канфрантацыя [ фр. confrontation, ад лац. con = з, разам+frons, –ntis = лоб, фронт]

Проціборства, супрацьпастаўленне палітычных прынцыпаў, сацыяльных сістэм.

Канцэрагенны [ад лац. cancer = рак, + гр. genos = паходжанне]

Здольны выклікаць злаякасныя пухліны (напрыклад, канцэрагеннае рэчыва).

Кан'юктура [ лац. conjunctura; ад conjugere = злучаць, спалучаць]

1. Сукупнасць умоў, становішча, абставіны, якія склаліся ў той ці іншай галіне дзейнасці, напрыклад, у палітыцы, эканоміцы, гандлі, што ўплываюць на ход якіх-небудзь падзей, спраў (напрыклад, спрыяльная кан'юнктура).

2. Сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан эканомікі, фінансавых адносін за пэўны перыяд развіцця дзяржавы (напрыклад, кан'юнктура рынку).

Караоке [ яп. karaoke]

Запазычаны з Японіі від забавы – непрафесійныя спевы пад музычную фанаграму.

Карт-бланш [ фр. carte blanche = чысты бланк]

1. Чысты бланк, падпісаны асобай, якая дае іншай асобе права запоўніць яго.

2. перан. Поўная свабода дзеянняў, неабмежаванае паўнамоцтва.

Кастынг [ англ. casting; ад cast = выбіраць, рабіць адбор па выніках прагляду]

Конкурсны адбор прэтэндэнтаў для ўдзелу ў якім-небудзь мерапрыемстве, напрыклад, у здымках фільма, конкурсе прыгажосці.

Квота [ лац. quota, ад лац. qout = колькі]

Доля, норма чаго-небудзь дапушчальнага (у сістэме падаткаў, вытворчасці, збыту і інш.).

Кіднепінг [ англ. kidnapping, ад kid = дзіця + nap = красці]

Выкраданне людзей (часцей дзяцей), каб атрымаць выкуп.

Кіч [ ням. Kitsch = халтура]

Безгустоўны фільм або літаратурны твор, разлічаны на знешні эфект.

Ксенафобія [ад гр. ksenos = чужы + phobos = страх]

Неадчэрпны страх перад незнаёмымі асобамі; нецярпімасць да ўсяго чужога, незнаёмага, замежнага.

Кул-гёл [ англ. cool girl, ад cool = узорны + girl = дзяўчына]

Дзяўчына, якая па сваіх знешніх дадзеных адпавядае пэўным стандартам, фатамадэль.

Лізінг [ англ leasing, ад гр. lysis = растварэнне]

Форма гаспадарчых сувязяў, заснаваная на перадачы ў арэнду машын, абсталявання і іншых каштоўнасцяў.

Люмпен [ ням. Lumpen = лахманы]

Асоба, якая належыць да дэкласаванага слою грамадства; басяк, жабрак, крымінальны элемент.

Ляпсус [ лац. Lapsus = падзенне, няправельны крок]

Грубая, недарэчная памылка.

Мажарытарны [ фр. majoritaire, ад majorite = большасць]

Заснаваны на большасці (напрыклад, мажарытарная сістэіма выбараў).

Манетарызм [ фр. monétarisme, ад лац. moneta = манета]

Эканамічная палітыка, накіраваная на стрымліванне росту грашовай масы і памяншэнне інфляцыі.

Маніторынг [ англ. monitoring, ад лац. monitor = перасцерагальны]

1. Назіранне, ацэнка і прагноз стану навакольнага асяроддзя ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека

2. Сістэматычнае назіранне за якім-небудзь працэсам з мэтай выяўлення яго адпаведнасці пажаданаму выніку або першапачатковым меркаванням.

Мантра [санскр.mantar = мысліцель]

Магічная формула, рытуальнае заклінанне (у будызме).

Маргінал [ фр. marginal, ад лац. marginalis = пабочны, крайні]

Чалавек, які страціў ранейшыя грамадскія сувязі і не прыстасаваўся да новых умоў жыцця.

Марціралог (мартыралог) [ лац. martirologium, ад гр. martys, - yros = пакутнік, + logos = слова ]

1. Зборнік сярэдневяковых аповесцяў пра хрысціянскіх пакутнікаў.

2. перан. Спіс ахвяр, без віны закатаваных, а таксама пералік перанесеных кім-небудзь пакут.

Матрыманіяльны [ лац. matrimonialis, ад matrimonium = шлюб]

Які мае адносіны да шлюбу; шлюбны.

Мезальянс [ фр. mésalliance, ад méssalier = узяць няроўны шлюб]

Шлюб з асобай ніжэйшага сацыяльнага становішча або з вялікай розніцай ва ўзросце, няроўны шлюб.

Менталітэт [ ням. Mentalitat, ад лац. mens, - ntis = розум, мысленне]

Сукупнасць псіхічных, інтэлектуальных, ідэалагічных, рэлігійных, эстэтычных асаблівасцяў мыслення народа, сацыяльнай групы або індывіда, якая выяўляецца ў культуры, мове, паводзінах і г.д.; светаўспрыманне, настрой думак.

Меркантыльны [ фр. mercantile, ад італ. mercante = гандляр, купец]

1. Гандлёвы, камерцыйны.

2. перан. Да дробязі ашчадны.

Мізантроп [ фр. misanthrope, ад грэч. misanthropos; ад miseo = ненавідзець + antropos = чалавек]

Чалавеканенавіснік.

Мутант [ лац. mutans, - ntis = які змяняе]

1. Асобіна жывёл або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі.

2. перан. Чалавек, які жыве па скажоных маральных прынцыпах.

Мутацыя [ лац. mutatio = змяненне, змена]

Рэзкае змяненне спадчынных уласцівасцяў арганізма.

Мюслі [ ням. Musli, ад фр. musse= мус]

1. Камякі з розных злакаў з раздробленымі дабаўкамі (фруктамі, арэхамі і інш.).

2. Салодкая ежа з размочаных (у малацэ, соку, вадзе) камякоў.

Намаз [ перс. namaz]

Мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.

Наяда [ гр. Nias (Naiados)]

У грэчаскай міфалогіі німфа вады, ракі, возера, ручая, якой-небудзь іншай крыніцы.

Навацыя [ лац. navatio = абнаўленне, змяненне]

1. Новаўвядзенне.

2. Спыненне раней прынятых абавязацельстваў з прыняццем новых (напрыклад, навацыя дагавору)

Нігілізм [ фр. nihilisme, ад лац. nihil = нішто, нічога]

Поўнае адмаўленне прынятых норм, прынцыпў, маральных каштоўнасцяў.

Нон-стоп [ англ. non-stop ад лац. non = не + stop = прыпынак]

Бесперапынна (аб музыцы, дэманстрацыі кінафільмаў і г.д.).

Нонсэнс [ англ. nonsense, ад лац. non = не + sensus = прыпынак]

Бяссэнсіца, недарэчнасць.

Нотабене [ лац. nota bene = заўваж добра]

Памета NB на палях кнігі, рукапісу, дакумента каля слоў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

Ноў-хаў [ англ. know-how, ад know = ведаць + how = як ]

1. Сукупнасць тэхнічных ведаў і вопыту, неабходных для ажыцяў-лення якога-небудзь вытворчага працэсу, кампетэнцыя, набытая працяглым вопытам.

2. Камерцыйная, тэхнічная, тэхналагічная інфармацыя ў выглядзе спецыяльнай тэхнічнай дакументацыі, вытворчага вопыту.

Ньюсмейкер [ англ. newsmaker, ад news = навіны + make = рабіць]

Чалавек (палітычны дзеяч, артыст, спартсмен і г.д.), які ў той ці іншы момант становіцца аб'ектам увагі журналістаў як асоба, што цікавіць чытачоў і гледачоў.

Паблісіці [ англ. publicity = вядомсць, папулярнасць]

1. Вядомасць, папулярнасць, якая дасягаецца публічнымі выступ-леннямі.

2. Рэкламаванне сродкамі масавай інфармацыі.

Паліндром [ гр. palindromos = які вяртаецца]

Слова, або словазлучэнне, якое аднолькава чытаецца злева направа і справа налева (напрыклад: Горад. Там шмат дарог).

Плагіят [ фр. plagiat, ад лац. plagiatus = выкрадзены]

Прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

Постэр [ англ. poster]

Каляровы плакат, які рэкламуе выступленні якой-небудзь музычнай групы і звычайна ўяўляе сабой вялікі фотаздымак усяго складу гэтай групы.

Прайм-тайм [ англ. prime time, ад prime = першы, асноўны + time = час]

Найбольш выгадны час для размяшчэння тэлерэкламы, калі тэлеперадачы глядзіць максімальная колькасць людзей.

Прэс-рэліз [ англ. press – release = выпуск для прэсы]

Спецыяльны бюлетэнь з актуальнай інфармацыяй, які выпускаецца ўрадавымі ўстановамі, прэс-бюро для работнікаў прэсы.

Прэцэдэнт [ фр. précédent, ад лац. praecedens, ntis = папярэдні]

1. Выпадак ці ўчынак, які адбыўся ў мінулым і служыць прыкладам ці апраўданнем такіх жа выпадакаў ці ўчынкаў у будучым.

2. юр. Рашэнне суда, вынесенае па канкрэтнай справе, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных спраў у будучым.

Рамадан (рамазан) [ тур. ramazan, араб. ramadan]

Дзесяты месяц мусульманскага месячнага календара, а таксама саракадзённы строгі пост у мусульман у гэтую пару.

Рарытэт [ ням. Raritat, ад лац. raritas, -atis = рэдкасць]

Рэдкасць, вельмі рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.

Роўмінг [ англ. roaming = вандраванне]

Пашырэнне прасторы дзеяння мабільнай сувязі.

Рыэлтар [ англ. realtor, ад reality = нерухомая маёмасць]

Агент, гандлёвы пасрэднік па продажы нерухомай маёмасці.

Рэнамэ [ фр. renommée = слава, вядомасць]

Рэпутацыя, думка, якая склалася пра каго-небудзь, што-небудзь.

Рэтраград [ лац. retrogradus = які ідзе назад]

Чалавек з адсталымі поглядамі, праціўнік прагрэсу.

Рэфлексія [ лац. reflexio = адлюстраванне]

Роз

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...