Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Ход заняткаў. 1. Дома студэнты знаѐміліся з праграмамі па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання. 2. Азнаямленне са зместам працы ў падрыхтоўчы перыяд (вусны курс, 1 клас)




Ход заняткаў

1. Дома студэнты знаѐ міліся з праграмамі па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання.

- Якія мэты, задачы вывучэння беларускай мовы як другой акрэсліваюцца ў тлумачальнай запісцы?

- Якія перыяды вылучаюцца ў вывучэнні беларускай мовы як другой мовы?

2. Азнаямленне са зместам працы ў падрыхтоўчы перыяд (вусны курс, 1 клас)

- Якія віды маўленчай дзейнасці развіваюцца на ўроках беларускай мовы ў 1-ым класе?

Дэманстрацыя падручніка (с. 23), сшытка (с. 19), нагляднага матэрыялу (ур. 10) (тэма ― Аденне і абутак‖ ), урок 14 (дзень нараджэння).

3. Азнаямленне са зместам працы ва ўступным моўным курсе (ІІ

клас)

- Звярніцеся да праграмы па беларускай мове і ахарактарызуйце змест

уступнага моўнага курса ў ІІ класе. З чым знаѐ мім дзяцей?

Паведамляю, што ўступны моўны курс – гэта інтэграваны курс, расказваю, чаму вучым дзяцей, пра асаблівасці пабудовы ўрокаў (артыкул пра падручнік).

Дэманстрацыя падручніка (першыя 12 урокаў) (прэзентацыя), сшытка на друкаванай аснове.

4. Групавая праца над канспектамі ўрокаў уступнага моўнага курса.

а) Раздаюцца канспекты ўрокаў уступнага моўнага курса і адпаведныя старонкі падручніка.

- Пазнаѐ мцеся з канспектамі ўрокаў, выберыце з прапанаваных фармулѐ вак мэт урока тую, якую лічыце правільнай.

б) Паказваю паслядоўна старонкі кожнага ўрока ўступнага моўнага курса, студэнты фармулююць мэты ўрока (правяраем правільнасць фармулѐ ваак).


5. Знаѐ млю са зместам раздзела “Гукі і літары” ў падручніку, расказваю, на што неабходна звяртаць увагу вучняў пры вывучэнні канкрэтных фанетычных тэм.

Звяртаемся да тэмы націск. Узгадваем, які канспект урока складалі на лаб. занятках па тэме ― Націск‖ у беларускамоўнай школе. Знаходзім адрозненні ў вывучэнні гэтай жа тэмы ў школах з рускай мовай навучання. (с. 85)

Студэнты спрабуюць самастойна сфармуляваць мэты ўрока:

1 урок:   устанавіць  адпаведнасць  паміж  паняццем  ― ударение‖  у  рускай мове і паняццем ― націск‖ у беларускай мове, выпрацоўваць уменне вызначаць націскны склад у словах, пазнаѐ міць вучняў з сэнсаадрознівальнай роляй націску; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай  групай  ― посуд‖,  развіваць  вуснае  звязнае  маўленне, мысленне, памяць, выхоўваць пачуццѐ адказнасці за свае ўчынкі.

2 урок: замацоўваць уменне вызначаць націскны склад у словах, назіраць за несупадзеннем націску ў рускіх і беларускіх словах; узбагачаць слоўнікавы запас  вучняў  лексіка-семантычнымі  групамі  ― посуд‖,  ― ежа‖,  развіваць  вуснае звязнае маўленне, мысленне, памяць, выхоўваць жаданне дапамагаць бацькам, сябрам.

6. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

- Назавіце мэты вывучэння беларускай мовы як другой у І – ІV класах школ з рускай мовай навучання/

- Як арганізоўваецца вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання (перыяды, выкарыстоўваецца апора на што? ).

- З асаблівасцямі вывучэння раздзелаў ― Слова‖, ― Сказ‖, ― Тэкст‖ у школах з рускай мовай навучання пазнаѐ мімся на лабараторых занятках.

7. Дамашняе заданне.

КСР: Падабраць да свайго ўрока па ўступным моўным курсе матэрыял для фанетычнай зарадкі, дадатковы займальны матэрыял, тэматычна звязаны з дыдактычным матэрыялам практыкаванняў. Прадумаць у які этап урока яго можна ўключыць.

 

 

Практычныя заняткі: Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў Мэты: пазнаѐ міць з метадамі і прыѐ мамі фарміравання арфаграфічных

уменняў і навыкаў, з асноўнымі прыѐ мамі працы з арфаграфiчным правiлам, відамі арфаграфічных практыкаванняў і методыкай іх правядзення.


Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

 

Ход заняткаў

1. Аналіз вучэбных праграм і падручнікаў па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

- Якія задачы ставяцца ў галіне навучання арфаграфіі ў пачатковай школе?

- З якімі арфаграмамі згодна з вучэбнай праграмай знаѐ мяцца вучні пачатковых класаў?

- У якой паслядоўнасці, у сувязі з вывучэннем якіх раздзелаў прапануецца для засваення матэрыял па арфаграфіі?

2. Разгляд метадаў і прыѐ маў фарміравання арфаграфічных уменняў і навыкаў, прыѐ маў працы з арфаграфiчным правiлам.

- Што такое арфаграфічны навык?

- Назавіце прыѐ мы выпрацоўкі арфаграфічных уменняў і навыкаў.

- З якіх кампанентаў складаецца кожнае арфаграфічнае правіла?

- Раскажыце пра этапы работы над арфаграфічным правілам.

- Як навучыць вучняў прымяняць арфаграфічнае правіла?

Для аналізу студэнтам прапануюцца распрацаваныя алгарытмы прымянення арфаграфічных правілаў.

- Што такое арфаграфічная пільнасць? Назавіце заданні, якія дапамагаюць яе выпрацоўваць.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...