Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

3. Характарыстыка відаў арфаграфічных практыкаванняў і методыкі іх правядзення.




3. Характарыстыка відаў арфаграфічных практыкаванняў і методыкі іх правядзення.

- Якая доля практыкаванняў у фарміраванні арфаграфічных навыкаў?

- Назавіце віды арфаграфічных практыкаванняў.

Студэнты характарызуюць такія віды арфаграфічных практыкаванняў, як спісванне (з гатовага ўзору, з дадатковымі заданнямі, творчае, выбарачнае, з групоўкай), дыктанты (папераджальны, тлумачальны, выбарачны, творчы, самадыктант) і дэманструюць методыку іх правядзення на канкрэтных прыкладах.

Асобна разглядаецца методыка правядзення кантрольнага спісвання і кантрольнага дыктанта, распрацоўваюцца фрагменты ўрокаў.


Звяртаецца ўвага студэнтаў на віды арфаграфічных практыкаванняў, якія прапануюцца ў падручніках па беларускай мове для ІІ-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

4. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

- Назавіце метады і прыѐ мы фарміравання арфаграфічных уменняў і навыкаў.

- Назавіце прыѐ мы працы з арфаграфiчным правiлам.

5. Дамашняе заданне.

Пазнаѐ міцца са спісамі слоўнікавых слоў, што прапануюцца для засваення ў ІІ-ІV класах, з метадамі і прыѐ мамі навучання правапісу слоўнікавых слоў у пачатковых класах.

 

 

Практычныя заняткі: Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў Мэты: пазнаѐ міць з метадамі і прыѐ мамі навучання правапісу

слоўнікавых слоў, асаблівасцямі арганізацыі работы над памылкамі, відамі арфаграфічных памылак, вучыць выпраўляць арфаграфічныя памылкі ў вучнѐ ўскіх працах.

 

Абсталяванне:  ― Слоўнікавыя  словы:  карткі-заданні.  2  клас‖ (Н. М.  Антановіч,  В. І.  Свірыдзенка),  ― Слоўнікавыя  словы:  карткі-заданні.  3 клас‖ (Н. М. Антановіч, В. І. Свірыдзенка), ― Слоўнікавыя словы: карткі-заданні. 4 клас‖ (Н. М. Антановіч, В. І. Свірыдзенка), ― Памяткі па рабоце над памылкамі. 2  клас‖ (Н. У  Антонава, Н. М. Антановіч),  ― Памяткі па рабоце над памылкамі‖ (Н. А.  Жыліч),  ― Нормы  ацэнкі  вынікаў  вучэбнай  дзейнасці  вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах‖, вучнѐ ўскія працы.

 


 

 

слоў.


Ход заняткаў

1. Знаѐ мства з метадамі прыѐ мамі навучання правапісу слоўнікавых

- Якія словы адносяцца да слоўнікавых?

- Для засваення правапісу якіх слоўнікавх слоў мэтазгодна прымяняць


такі прыѐ м, як арфаэпічнае прагаворванне?

- У чым сутнасць прыѐ му арфаграфічнага прагаворвання? Пакажыце на прыкладзе выкарыстанне гэтага прыѐ му.

- Які прыѐ м навучання правапісу з’яўляецца самым распаўсюджаным?

- У чым сутнасць і мэтазгоднасць прымянення мнеманічных прыѐ маў?

Студэнтам  дэманструюцца  вучэбныя  дапаможнікі  ― Слоўнікавыя  словы: карткі-заданні. 2 клас‖, ― Слоўнікавыя словы: карткі-заданні. 3 клас‖,


― Слоўнікавыя  словы:  карткі-заданні.  4  клас‖  (для  ўстаноў  адукацыі  з  рускай мовай навучання).

Студэнты знаходзяць рэалізацыю прыѐ му шматразовага запісу слова з уключэннем яго ў розныя па змесце практыкаванні; аналізуюцца зрокавыя апоры (малюнкі) для засваення правапісу слоўнікавых слоў.

2. Разгляд асаблівасцей арганізацыі работы над памылкамі.

Паказ спосабаў выпраўлення арфаграфічных памылак.

Тлумачэнне методыка правядзення работы над памылкамі.

Дэманстрацыя  вучэбных  дапаможнікаў  ― Памяткі  па  рабоце  над памылкамі.  2  клас‖  (Н. У  Антонава,  Н. М.  Антановіч),  ― Памяткі  па  рабоце  над памылкамі‖ (Н. А. Жыліч), аналіз прапанаваных падыходаў да арганізацыі работы над памылкамі, іх мэтазгоднасць і эфектыўнасць.

3. Знаѐ мства з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па прадмеце “Беларуская мова”.

Студэнты знаѐ мяцца з відамі арфаграфічных памылак, асаблівасцямі іх уліку, ацэньваннем дамашніх і класных пісьмовых работ вучняў.

Студэнтам прапануюцца вучнѐ ўскія пісьмовыя працы, якія неабходна праверыць і ацаніць.

 

4. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

- Назавіце прыѐ мы навучання правапісу слоўнікавых слоў.

- Якія прыѐ мы мэтазгодна выкарыстоўваць пры навучанні выкананню работы над памылкамі?

- Назавіце прыѐ мы папярэджання арфаграфічных памылак.

5. Дамашняе заданне.

Паспрабаваць распрацаваць свае спосабы запамінання слоўнікавых слоў (малюнкі, вершы, табліцы і інш. ).

 

 

Практычныя заняткі: Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення Мэты: пазнаѐ міць з мэтамі i зместам працы па развiццi маўлення

малодшых школьнiкаў, відамі маўленчай дзейнасці, працай па развіцці кожнага віду маўленчай дзейнасці на працягу ўсяго перыяду навучання ў пачатковай школе.

 

Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання,

― Беларуская  мова.  1  клас‖  (Н. У  Антонава,  Г. А.  Галяш),  ― Беларуская  мова.  1 клас: рабочы сшытак‖ (Н. У Антонава, Г. А. Галяш).


 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...