Ход заняткаў. 1. Аналіз вучэбных праграм па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход заняткаў 1. Аналіз вучэбных праграм па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. - Прааналізуйце вучэбныя праграмы па беларускай мове з пункту погляду рэалізацыі ў іх прынцыпу сувязі ўрокаў навучання грамаце, чытання, граматыкі і правапісу з развіццѐ м маўлення вучняў. - Прааналізуйце раздзел ― Развіццѐ маўлення вучняў‖ (для кожнага класа) у вучэбнай праграме для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. - Якія ўмовы неабходны для развіцця маўлення вучняў? - Сфармулюйце задачы развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў. - Назавіце віды маўленчай дзейнасці. Ахарактарызуйце паслядоўнасць працы па развіцці кожнага віду маўленчай дзейнасці на працягу ўсяго перыяду навучання ў пачатковай школе. - Сфармулюйце патрабаванні да вуснага i пiсьмовага маўлення школьнікаў. - Якія прынцыпы пакладзены ў аснову пабудовы методыкі развіцця маўлення? 2. Прагляд відэазапісу ўрока ў І класе па тэме “Поры года і заняткі людзей”. Абмеркаванне прагледжанага ўрока. - Праца над якімі відамі маўленчай дзейнасці прадстаўлена на ўроку? - Якім чынам арганізавана праца па выпрацоўцы навыкаў літаратурнага вымаўлення? - Якія арфаэпічныя памылкі сустракаліся ў маўленні вучняў? - Якія прыѐ мы работы па выпрацоўцы выразнасці вуснага маўлення вам вядомы? - Як была прадстаўлена слоўнікавая праца на ўроку? Якія спосабы тлумачэння значэння слоў былі выкарыстаны? Ахарактарызуйце мэтазгоднасць выкарыстання нагляднасці. - Як была арганізавана праца па фарміраванні ўмення аўдзіравання? - Як была арганізавана праца па чытанні слоў вучнямі?
3. Падвядзенне вынікаў заняткаў. - Назавіце задачы развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў. - Праца над якім відамі маўленчай дзейнасці арганізоўваецца на І ступені атрымання агульнай сярэдняй адукацыі? - Ахарактарызуйце ўмовы паспяховага развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў. 4. Дамашняе заданне. Паўтарыць лекцыйны матэрыял па тэме ― Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў‖.
Практычныя заняткі: Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў Мэты: пазнаѐ міць з напрамкамі працы па развіцці маўлення вучняў пачатковых класаў, напрамкамі слоўнікавай работы, відамі практыкаванняў са словазлучэннем, сказам, разгледзіць методыку правядзення пісьмовага пераказу.
Абсталяванне: падручнікі па літаратурным чытанні для ІІ-ІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, ― Пераказы ў пачатковай школе‖ (В. У. Протчанка, Я. М. Лаўрэль).
Ход заняткаў 1. Разгляд напрамкаў у слоўнікавай рабоце, асаблівасцей азнаямлення вучняў са словазлучэннем, арганізацыі работы са сказам. - У якіх напрамках вядзецца праца па развіцці маўлення вучняў? - У якіх напрамках вядзецца слоўнікавая работа ў пачатковай школе? - Ахарактарызуйце спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова. - Якія спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова прапануюцца ў падручніку па літаратурным чытанні для ІІ класа? Аналіз падручніка па літаратурным чытанні для ІІ класа. - Выпішыце з падручніка па літаратурным чытанні для ІІІ класа сем незразумелых слоў і падрыхтуйце тлумачэнне іх лексічнага значэння. - Якія віды практыкаванняў праводзяцца над словазлучэннямі? - Назавіце найбольш пашыраныя віды практыкаванняў над сказамі. - Назавіце практыкаванні, якія садзейнічаюць развіццю звязнага маўлення малодшых школьнікаў.
2. Прагляд фрагмента відэазапісу ўрока літаратурнага чытання ў ІІ класе па тэме “В. Вольскі. “Паводка”. Аналіз прагледжанага фрагмента ўрока. - Як была арганізавана слоўнікавая праца на ўроку? Што можна было зрабіць інакш? - Як праводзілася праца па выпрацоўцы навыкаў літаратурнага вымаўлення? - Якія віды заданняў, што прымяняў настаўнік, садзейнічаюць развіццю звязнага маўлення вучняў? 3. Разгляд методыкі правядзення вусных і пісьмовых пераказаў. - Назавіце віды вусных пераказаў. Ахарактарызуйце кожны від пераказу. - Назавіце прыѐ мы працы над пераказам. - Сфармулюйце патрабаванні да тэкстаў, якія адбіраюцца для пісьмовых пераказаў у пачатковай школе. Дэманстрацыя кнігі ― Пераказы ў пачатковай школе‖ (В. У. Протчанка, Я. М. Лаўрэль). - Ахарактарызуйце методыку работы па правядзенні пісьмовага пераказу.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|