4. Распрацоўка плана-канспекта ўрока па напісанні пераказу.
4. Распрацоўка плана-канспекта ўрока па напісанні пераказу. Студэнты распрацоўваюць план-канспект урока для ІV класа па напісанні навучальнага пераказу апавядальнага тэксту па калектыўна складзеным плане (студэнтам прапануецца тэкст ― Незвычайны грыбнік‖ ). 5. Падвядзенне вынікаў заняткаў. - Назавіце напрамкі працы па развіцці маўлення вучняў пачатковых класаў. - Ахарактарызуйце напрамкі слоўнікавай работы. - Назавіце найбольш пашыраныя віды практыкаванняў над словазлучэннем і сказам. 6. Дамашняе заданне. Дапрацаваць план-канспект урока па напісанні пераказу.
Практычныя заняткі: Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў Мэты: пазнаѐ міць з задачамі і зместам працы па развіцці звязнага маўлення, сачыненнем як відам працы па развіцці звязнага маўлення вучняў, методыкай работы па падрыхтоўцы і напісанні сачыненняў, нормамі ацэнкі творчых прац вучняў.
Абсталяванне: вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, ― Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах‖.
Ход заняткаў 1. Разгляд зместу працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. - Сфармулюйце задачы працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. - Назавіце практыкаванні па развіцці звязнага маўлення вучняў. - Як часта праводзяцца ўрокі па развіцці звязнага маўлення вучняў, на якія адводзіцца цэлы ўрок (урокі напісання сачыненняў, пераказаў)? Звяртаецца ўвага студэнтаў на наступнае: работа па развіцці маўлення вучняў праводзіцца сістэматычна на працягу ўсяго вучэбнага года ў І-ІV класах (развіццѐ звязнага вуснага маўлення – на кожным уроку беларускай мовы і літаратурнага чытання; пісьмовыя работы па развіцці маўлення, займаюць частку ўрока, праводзяцца не менш, чым 1 раз у 2 тыдні).
- Нагадайце методыку работы па правядзенні пісьмовага пераказу. 2. Прадстаўленне і абмеркаванне распрацаваных на папярэдніх занятках планаў-канспектаў урокаў па напісанні пераказу. 3. Разгляд методыкі ўрока правядзення сачынення. - Колькі этапаў у рабоце над сачыненнем можна вылучыць? - Як адбываецца накапленне матэрыялу для напісання сачынення? - Калі пачынаецца падрыхтоўчая праца да напісання сачынення? - Якія віды сачыненняў прапануюцца ў пачатковай школе згодна з вучэбнай праграмай? - Якая тэматыка дзіцячых сачыненняў? - Якія ўменні трэба выпрацоўваць у вучняў для паспяховай работы над сачыненнем? - Ахарактарызуйце методыку правядзення ўрока напісання сачынення. 4. Распрацоўка плана-канспекта ўрока напісання сачынення па сюжэтных малюнках. Кожны студэнт распрацоўвае план-канспект урока індывідуальна. 5. Аналіз норм ацэнкі творчых прац вучняў (пераказаў і сачыненняў). - З улікам якіх параметраў праводзіцца ацэньванне пераказаў і сачыненняў? - З улікам якіх крытэрыяў ацэньваецца змест пераказаў і сачыненняў? - Якія памылкі лічацца зместавымі (тэкставымі)? Якія памылкі адносяцца да маўленчых? - Як ацэньваецца граматнасць пераказаў і сачыненняў? 6. Падвядзенне вынікаў заняткаў. - Назавіце задачы працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. - Назавіце віды сачыненняў, якія праводзяцца ў пачатковых класах. - Сцісла апішыце методыку работы па падрыхтоўцы і напісанні сачыненняў. Праграма міжсесійнага кантролю самастойнай кіруемай працы студэнтаў па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы ў
пачатковых класах” факультэта пачатковай адукацыі выкладчык – В. І. Свірыдзенка
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|