Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

З прыведзенымі словамі складзіце свабодныя і тэрміналагічныя словазлучэнні.




Аналіз, хваля, база, бар'ер, блок, віхар, вынік, выхад, дрэва, дэталь, дыск, даклад, дроб, дуга, закон, зарад, крыніца, клетка, клас, каманда, комплекс, корань, каса, край, крыло, ліст, мадэль, нумар, вось, пара, размеркаванне, цела, фокус, форма, характар, ланцуг, крок, шум.

Узор выканання: матэматычны аналіз – аналіз здарэння, электрамагнітная хваля – марская хваля.

 

13. Вызначце ў тэкстах іншамоўныя тэрміны і іх мову-крыніцу.

1. Кінематыкай называецца раздзел механікі, у якім вывучаецца рух цел без уліку ўзаемадзеяння паміж імі, г.зн. без высвятлення прычын, што выклікаюць і змяняюць стан руху.

Механічным рухам называецца змяненне становішча цел ці частак аднаго і таго ж цела ў прасторы адна адносна другой. Становішча даследуемага цела можа быць вызначана толькі ў адносінах да якога-небудзь іншага цела.

Цела, якое служыць для вызначэння становішча іншых цел, называецца целам адліку. Каб апісаць рух, з гэтым целам звязваюць некаторую сістэму каардынат для адліку становішча ў прасторы, а таксама гадзіннік для адліку часу. Сукупнасць цела адліку, звязаных з ім каардынат і гадзінніка, утварае сістэму адліку.

2. Закон сусветнага прыцягнення дазваляе падлічыць сілу гравітацыйнага прыцягнення паміж целамі, але ён не дае адказу на пытанне, як адбываецца гравітацыйнае ўзаемадзеянне. Даказана, што гэтае ўзаемадзеянне адбываецца пры дапамозе гравітацыйнага поля – асобай формы існавання матэрыі. Згодна з вывадамі класічнай фізікі, гравітацыйнае ўзаемадзеянне перадаецца імгненна, без удзелу прамежкавага асяроддзя на любыя адлегласці. Таму класічная тэорыя гравітацыі ўяўляе сабой тэорыю дзеяння на адлегласці (далёкадзеяння).

Згодна з агульнай тэорыяй рэлятыўнасці Эйнштэйна, сусветнае прыцягненне абумоўлена існаваннем гравітацыйных палёў, дзеянне якіх распаўсюджваецца з канечнай скорасцю (скорасцю святла ў вакууме). З гравітацыйнымі палямі звязаны геаметрычныя ўласцівасці прасторы і часу. Прырода гравітацыі – адна з самых складаных праблем фізікі. Важнейшай уласцівасцю гравітацыйнага поля з’яўляецца яго універсальнасць. Гэтае поле маюць усе без выключэння целы і часцінкі незалежна ад асяроддзя, у якім яны знаходзяцца.

3. Маланка - гіганцкі электрычны разрад у атмасферы, які звычайна праяўляецца яркай успышкай святла, што суправаджаецца громам. Найбольш часта ўзнікаюць у кучава-дажджавых воблаках; пры гэтым маланкі могуць праходзіць у саміх воблаках ці біць у зямлю (наземныя маланкі). Найбольш тыповая лінейная маланка – шматразовы іскравы разрад з разгалінаваннямі, даўжыня ў сярэднім 1-10 км., дыяметр некалькі см, агульная працягласць парадку дзесятых доляў секунды. Звычайна маланка утрымлівае некалькі паўторных разрадаў, але іх лік можа даходзіць да некалькіх дзесяткаў; працягласць шматкратнай маланкі іншы раз перавышае І с. Такія маланкі, названыя зацяжнымі, часта выклікаюць пажары. Тэмпература канала пры галоўным разрадзе можа перавышаць 25000 С. Асобы характар маюць плоская і шаравая маланкі. Як лінейная, так і шаравая маланкі могуць суправаджацца моцнымі разбурэннямі, быць прычынай гібелі людзей.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...